Episoder
-
Што адбываецца на вуліцах, пра гвалт і перамены ў ЗША і свеце, Dev.by і Віктар Пракапеня (?) супраць аднаго з кандыдатаў.
Абмяркоўваем выбарчы тыдзень, падчас якога тысячы людзей сталі ў чэргі, улады пачалі арышты апанентаў. А таксама раскол у грамадзтве, чаму Лукашэнка набярэ 83 працэнта і ці паўторыцца 2010-ы?
-
Абмяркоўваем галоўныя скандалы і інтрыгі прэзідэнцкай кампаніі.
У нас з’явіліся новыя кандыдаты, але яны ўсё роўна не падабаюцца? Апазіцыя заўсёды ўдзельнічала ў выбарах, каб «трэніраваць мускулы», ці будзе яна эфектыўней навічкоў без досведу? Ці зробяць расійскія грошы з кандыдата марыянетку? Адказы на самыя складаныя пытанні ў падкасце.
-
Manglende episoder?
-
Обсуждаем с Виталием Шкляровым новости президентской кампании, как на нее повлияет коронавирус и как быстро можно организовать работу штаба (даже если есть деньги).
И еще: кому лучше, новичкам или опытным, белорусский Навальный, что будут делать наблюдатели ОБСЕ и конечно, как определить кандидатов-спойлеров.
-
Ці атрымаецца прэзідэнту выйсці з каранакрызісу з добрым тварам і сказаць, што ўсе так і планавалася?
Парад будзе, але ці магчымыя крокі насустрач рэкамендацыя САЗ у будучыні? Карантын, каранавірус, Лукашэнка – нашыя тэмы апошніх месяцаў, у гэтым выпуску таксама без сюрпрызаў. Абмяркоўваем дапамогу медыкам ад беларусаў, карантын без дзяржавы і хто гатовы аддаць дзяцей вучыцца ў мед.універсітэт.
-
Другі zoom-выпуск ідэйнага падкаста. У гасцях Марыя Русак, яна апавядзе пра тое, што адбываецца ў Осла.І з ей мы абмяркуем паўтарэнне гісторыі, поствірусныя рэвалюцыі і змены, выбар паміж эканомікай і жыццямі, падрыхтуемся да горшага сцэнару ў Беларусі.
-
Каронавірус, карантын, курс і наколькі ўпадзе беларуская эканоміка (і ці вытрымае?)Гэта самы сумны прагноз, які мы атрымлівалі за ўсе гады. Слухайце і рыхтуйцеся да пераменаў.
-
Увага! Падкаст амаль не закранае тэму каронавіруса, ен прысвечаны беларускай палітыцы.
Мы запрасілі Мікіту Семяненка і паразмаўлялі пра праймерыз у рэгіёнах, зняцце Севярынца і што будзе далей з выбарамі "адзінага кандыдата"
Мікіта ўваходзіць у лік арганізатараў "праймерыз" і прадстаўляе каманду Губарэвіча.
-
Новы ідэйны падкаст пра самыя галоўныя выбары ў 2020-м для нас: у ЗША і Беларусі.
Як праходзяць праймерыз, ці застанецца Трамп і Лукашэнка і што рыхтуе апазіцыя?
Увесь выпуск пра палітыку і ніводнай згадкі пра каронавірус. Слухайце і абмяркоўвайце, хадзіце на праймерыз і (не) хадзіце на выбары.
-
Усе тры тэмы звязаны з мовай, але паўсюль усе па-рознаму.
Абмяркоўваем прызнанні Міракяна, інвестплан Луча і чарговы поспех Паўла Белавуса. І што там з БНР-102?
-
Чым адрозніваюцца эканамічныя форумы ў Кіеве і Мінску, чаму Кітай ідэальная краіна для эпідэміі і колькі кандыдатаў будзе на выбарах 2020
А таксама што новага ў Берліне, ідэі Цімаці Снайдера для Украіны (і Беларусі?) і што там з расійская канстытуцыяй?
Новы ідэйный падкаст пра галоўнае на мінулым тыдні
-
Арцём Шрайбман у Ідэйным падкасце!У дзень, калі нарвежская нафта паступіла ў Беларусь, мы абмяркоўваем што будзе далей у дачыненнях з Расіяй, наколькі далека пойдзе Лукашэнка і ці гэта яшчэ/ужо не гандаль?А таксама візавы бан з боку ЗША і чаму пазіцыі рэфарматараў стануць больш моцнымі ў бліжэйшы час (але гэта неабавязкова азначае рэформы)
-
Адказваем на вашы пытанні – пра карту паляка, перадачу ўлады, пераслед і самых гарачых рэфарматараў.Вялікі выпуск з невялікай экспертызай, патрыятызмам (нечакана) і некалькімі гісторыямі з жыцця.
-
Глеб і Іван пайшлі па класіцы: падвялі вынікі году і далі прагнозы. У склад Расеі не войдзем (прынамсі праз год), Трамп, айці і пару пытанняў без адказу.
І канечне, стары добры 2019. Чым запомніўся, як мы працавалі і адпачывалі і крыху пра цыклы.
Гэта апошні падкаст сёлета. Пабачымся ў новым годзе!
-
Мы размаўляем з журналісткай Жаннай Нямцовай пра моладзь і міграцыю, жыццё і працу ў Нямеччыне, фонд Барыса Нямцова і фільмы з Раянам Гослінгам.А таксама працу ў DW, першыя ўражанні ад Беларусі і што пытаць у гасцей, калі ты згубіў сутнасць размовы.Атрымаўся бадзёры падкаст, бо Жанна не толькі адказвала на нашыя пытанні, а задавала шмат сваіх пра Беларусь.Enjoy!
-
“Ідэйны падкаст” – цяпер і па-ўкраінску!
Гэта ўнікальны выпуск для нашага падкаста. Ён запісаны ў двух тысячах кіламетрах ад Мінска і прысвечаны не Беларусі, а Украіне здаровага чалавека. У ім Святаслаў Вакарчук, украінскі палітык і фронтмэн гурта “Акіян Эльзы”, расказвае, што адбываецца з яго краінай і чаму ён вырашыў заваланцёрыць у палітыцы.
-
Глеб і Іван абмяркоўваюць арышт журналіста, новы тг-канал пра Лукашэнку і прапановы для яго ж ад апазіцыйнай дэпутаткі.
А таксама крымінальныя справы аб распаўсюдзе порна, чэмпіёнства Дынама і падабенства Віктара да Аляксандра
-
Абмяркоўваем перапахаванне парэшткаў Каліноўскага разам з Франакам Вячоркам і Юліяй Ляшкевіч.
А таксама як Антон сустрэўся з мэрам Брэста, івенты ЦНІ ў рэгіёнах і дзе служба пратакола шукае жанчын.