Episodit
-
Ці выйдуць сёлета на волю палітвязьні? Што думае Трамп пра Беларусь? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праекце «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае доктар культуралёгіі, палітычны аналітык Вадзім Мажэйка.
-
«Адзін з нас» -- так называецца дакумэнтальны фільм пра палітвязьня Сяргея Ціханоўскага. Пра асобу і значэньне Сяргея Ціханоўскага для найноўшай гісторыі, а таксама пра зьяўленьне відэа з палітвязьнем Віктарам Бабарыкам пасьля амаль двух гадоў інкамунікада гаворым з адвакаткай Натальляй Мацкевіч.
-
Puuttuva jakso?
-
Уладзімер Зяленскі заявіў, што Лукашэнка выбачаўся перад ім за расейскія ракеты выпушчаныя па Ўкраіны зь беларускай тэрыторыі і тлумачыў, што ён нічога ня можа зрабіць. У эфіры “ПіКа Свабоды” ўкраінскі журналіст і публіцыст Віталь Портнікаў.
-
Музычны крытык Арцемій Троіцкі і заснавальнік The Moscow Times Дэрк Саўэр запусьцілі музычны лэйбл ТМТ Music, які будзе выдаваць музыку артыстаў, якія пакінулі Беларусь і Расею з прычыны цэнзуры і палітычнага ціску. Якія беларускія выканаўцы будуць у гэтым праекце? Троіцкі ў эфіры “ПіК Свабоды”.
-
Што азначае прысутнасьць у выбарчым бюлетэні Ганны Канапацкай? Якая імавернасьць зьмяншэньня рэпрэсіяў? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праекце «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае журналістка, аўтарка грамадзка-палітычных Youtube-праектаў «Мне тоже не нравится» i «Часики тикают» Яўгенія Сугак.
-
Ці ёсьць тэмы, на якія лепш не жартаваць у прыстунасьці беларусаў? Ці дапушчальна жартаваць з палітвязьняў і дэмакратычных сілаў? Ці сьмешна жартуе ГУБАЗіК і хто сярод прыхільнікаў рэжыму ў Беларусі самы сьмешны пэрсанаж? Госьць «Свабоды» – беларускі стэндап-комік Дзьмітрый Нарышкін.
-
Якімі былі самыя важныя падзеі году? Якія прагнозы спраўдзіліся, якія не? Чаго чакаць ад наступнага году? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказваюць палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.
-
Ці зьменшыцца пасьля выбараў 2025 году інтэнсіўнасьць рэпрэсіяў? Якія шанцы на новую адлігу? Якіх зьменаў можна чакаць у дэмакратычных сілах? На гэтыя і іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» паліталягіня Роза Турарбекава.
-
Як расейска-украінскі канфлікт адбіўся сёлета на палітыцы Лукашэнкі і пазыцыі дэмсілаў? Што ў стратэгічным балянсе ў Эўропе мяняюць ядзерныя гарантыі Расеі для Беларусі? Ці патрэбны Беларусі ўдзел у перамовах па Ўкраіне? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
-
Падсумоўваем вынікі 2024 году ў мэдыцыне разам з намесьнікам прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта ў сацыяльнай палітыцы, доктарам Станіславам Салаўём і каардынатаркай Фонду мэдычнай салідарнасьці, доктаркай Лідзіяй Тарасенкай.
-
Ці зявіцца больш магчымасьцяў для беларусаў вучыцца ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце ў Вільні? Наколькі адукацыя там улічвае цяперашнюю сытуацыю ў Беларусі? Чым скончыўся скандал з абвінавачваньнямі выкладчыка ЭГУ ў харасмэнце? Размова з новым рэктарам ЭГУ Вілюсам Шадаўскасам, які афіцыйна заступае на пасаду 6 студзеня.
-
Ці зьменшыцца пасьля выбараў 2025 году інтэнсіўнасьць рэпрэсіяў? Наколькі імаверна, што пасьля выбараў налета Аляксандар Лукашэнка пачне павольны адыход ад улады? На гэтыя і іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» былая палітзьняволеная, рэдактарка выданьня Plan B Вольга Лойка.
-
Хто павінен прадстаўляць Беларусь на перамовах пра мір? Якім быў 2024 год для Беларусі і сьвету, паводле Сьвятланы Ціханоўскай? Зь якім пасланьнем зьвернецца Ціханоўская да беларусаў у навагоднім віншаваньні? Разам зь лідэркай дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай напярэдадні Калядаў мы падсумуем вынікі 2024 году, пагаворым пра тое, што яна лічыць галоўнай падзеяй, паразай, перамогай і расчараваньнем году.
-
Беларускія кнігавыдаўцы сталі «Людзьмі Свабоды» 2024 году. Беларуская служба Радыё Свабода штогод прысуджае гэтую сымбалічную ўзнагароду тым людзям, якія пашыраюць межы свабоды для сябе, Беларусі і сьвету. Пра кнігавыдавецкую справу расказвае галоўная рэдактарка выдавецтва «Пфляўмбаўм», перакладчыца і пісьменьніца Алена Казлова. Адкуль бяруцца новыя чытачы беларускіх кніг?
-
Чаго насамрэч баіцца Лукашэнка? Як рэжыму ў Менску ўдавалася адначасна падтрымліваць Асада і пастаўляць зброю сырыйскім паўстанцам? Чаму Беларусь мае быць у NATO? Што рабіць/не рабіць людзям у Беларусі з нагоды 26 студзеня? І чаму ён крытычна ставіцца да Ціханоўскай і яе каманды? У этэры «ПіКу Свабоды» на гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае былы кандыдат у прэзыдэнты, лідэр грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь», палітык Андрэй Саньнікаў.
-
Пуцін палохае сьвет нібыта новай супэрзброяй раўназначнай ядзернай зброі. Але ці існуе насамрэч «Арэшнік»? Якімі могуць быць наступствы падзеньня рэжыму Асада ў Сырыі і на якіх умовах магчымая мірная зьдзелка ва Ўкраіне. Дзьмітрый Гурневіч абмяркоўвае з палітычным аналітыкам Аляксандрам Марозавым.
-
Што значыць быць беларусам? Як мяняюцца геапалітычныя перавагі беларускіх грамадзянаў? Як дыктатура адбіваецца на нацыянальнай ідэнтычнасьці?
На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае доктар сацыялёгіі, прафэсар Андрэй Вардамацкі.