Bölümler

  • ⭐️ Госця эпізода - Кацярына Рускевіч, даследчыца, якая ў свой час пачала цікавіцца і глыбока вывучаць манументальную спадчыну Беларусі. Усе даследаванні праходзілі праз вандроўкі, архівы ды людзей. Менавіта пра гэта і пагаворым у сённяшнім эпізодзе:

    пра шлях і досвед Кацярыны; пра тое, як ставяцца чыноўнікія да манументальнага мастацтва; пра прасоўванне гэтай спадчыны; пра тое, чаго не хапае манументальнай спадчыне зараз.

    Узагаданыя ў размове творы манументальнай спадчыны:

    мазаікі Новаполацка; мазаіка ў будынку паштамта ў Лідзе; мазаіка ў ліцэі будаўнікаў у Баранавічах; мазаіка на Доме культуры тэкстыльнага камбіната ў Баранівачах; люстры ў ЗАГСе Шчучына; мазаіка ля гарадскога стадыёна ў Бярозе; мазаіка на заводзе Дыяпраектар у Рэчыцы; мазаіка ў гасцініцы Планета ў Мінску; мазаіка на гасцініцы Турыст ў Мінску; мазаіка на школе па вуліцы Багадановіча ў Мінску.

    Facebook-старонка праекта Belarusian Soviet Monumental ART
    Instagram-старонка праекта Belarusian Soviet Monumental ART
    Мапа мазаік Новополацка
    Музей віртуальнай мазаікі Бабруйска
    Артыкул пра манументальнае мастацтва на 34travel

  • ⭐️ Госць эпізода - Уладзіслаў Чаховіч, архітэктар, актывіст ахоўніцкага руху і стваральнік суполкі Спадчына.

    У сакавіку гэтага году ў Гродна былі знесены вайсковыя казармы канца 19 стагоддзя. Казармы ахоўваліся як шэраговая гістарычная забудова, аднак гэта не стала перашкодаю. для іх зносу Гэта не адзіны выпадак, калі нешта не тое адбываецца з гістарычнымі помнікамі ў Беларусі. Пра гэта на прыкладах і пойдзе размова з Уладзіславам.

    У другой палове размовы будзе ўзгаданы знос дома ў Брэсце. Размова ідзе пра дом на вуліцы Будзёнага. Пра тое, што знос быў незаконным у гэтым годзе пацвердзіў супрацоўнік Брэсцкага аблвыканкама. Пачытаць можна тут.

    Пра што пойдзе размова?

    шлях да ахоўніцкага актывізму і з'яўленне суполкі "Спадчына"; як вызначаецца, што ёсць гісторыка-культурная каштоўнасць; чаму гістарычныя аб'екты не трапляць пад ахову (кейс касцёла ў Лынтупах); гісторыя разбурэння вайсковых казарм у Гродна і чаму так адбываецца на іншых прыкладах; наколькі прыватныя інцыятывы шкодзяць спадчыне; што чакаць ад новага ўладальніка сінагогі ў Слоніме; станоўчыя прыклады аднаўлення спадчыны ў Беларусі; ці разумее грамадства, што нешта не тое адбываецца са спадчынай; прынцып элітызма ў прасоўванні спадчыны; над якім гістарычным аб'ектам і горадам і чаму Уладзіслаў як архітэктар хацеў бы папрацаваць.

    ❗️ Telegam-канал "Спадчына": ⁠⁠https://t.me/spadczyna

    ❗️ Чат-бот канала "Спадчына" для зваротнай сувязі: ⁠⁠https://t.me/spadczyna_szepat_bot

    ❗️ Facebook-старонка Уладзіслава Чаховіча: https://www.facebook.com/uladzislau.czachowicz

    🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

    Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby ⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠ Ko-fi - ⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠ PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠
  • Eksik bölüm mü var?

    Akışı yenilemek için buraya tıklayın.

  • Госцем эпізода будзе завочна Уладзіслаў Трылінскі і яго вынаходніцтва - трылінка.

    Маніторычы за тым, што абдываецца ў вандроўчым беларускім свеце за апошнія тыдні, не раз сустракаўся кантэнт з Пінску, дзе людзі акцэнтуюць сваю ўвагу на трылінцы. Трылінка ўпісана ў пешшую вуліцу Леніна, таму адпаведна мінуць яе нельга. Акрамя сацсеткавага кантэнта, перабіраю газеты польскіх часоў, трапілася нататка-навіна 30-ых гадоў, што паміж Брэстам і Пінска будзе пакладзена шаша з так званаю трылінкаю. Гэтыя два чыннікі сабраліся ў адное. Атрымоўваецца, што трылінка, гэта шчэ не стогадовая даўніна, але ж гэта натуральны чынам становіцца аб’ектам прыцягнення ўвагі. Гэта і падштрухнула да разбору тэмы трылінкі ды разважанняў, а што ж з ёй рабіць.

    што такое ўвогуле трылінка і адкуль пайшла яе назва; дзе Уладзілаву Трылінскаму прыйшла ідэя з шасцібаковымі пліткамі; калі дзень нараджэння трылінкі; якія бываюць трылінкі па відах, памерах і колерах; што пісалі польскія медыя пра будаўніцтва трылінкаю шашы №5 Кобрын-Пінск; успаміны бацькі пінчука пра ўдзел у будаўніцтве шашы; як знаходзілася і выкарыстоўваецца трылінка ў Брэсце і ў Пінску; дзе выкарыстоўваецца трылінка ў сучасныя часы (ад сметнікаў да гандлю); ці з'яўляецца трылінка прадметам спадчыны; што рабіць з трылінкаю зараз.

    ❗️ Мапа брукаваных дарог

    ❗️ Каардынаты маста Уладзіслава Трылінскага: 52.13983430913106, 19.87120208981726

    ❗️ Каардынаты трылінкі паміж Бродніцай і Дубае: 52.0998606149805, 25.74838087318114

    🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

    Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby ⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠ Ko-fi - ⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠ PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠
  • ⭐️ Госці эпізода - Раман і Анатоль Нефідовічы, стваральнікі праекта Palessie Travel.

    Надыходзіць вясна, на Палессі пачынаецца разводдзе рэк, таму ў хуткім часе сацсеткі будуць поўныя здымкаў і відэа гэтай з’явы. Сёння мы паглядзім на палескія рэкі з іншага боку, вачыма і расказамі Рамана і Анатоля Нефідовічаў.

    Пра што пойдзе размова?

    якую ролю геафак БДУ мае ў стварэнні праекта; колькі каштавала першая байдарка спадара Анатоля; як шукаецца рэчышча ракі ў балоце; наколькі меліяратыўная сістэма каналаў (былое балота Грычын) прыдатная да сплаваў; стварэнне новай сістэмы маршрутаў па ўзроўнях цяжкасці; якая праблема падштурхнула да сплаваў па Нёмане; стварэнне турыстычных баз ды музея; клубнічныя туры і каштоўнасць тэматычных актыўнасцей; якім адным словам можна апісаць стаўленне мясцовых жыхароў; як праект паўплываў на рынак нерухомасці; чаго не хапае з інфраструктуры для больш якаснай працы.

    Першы тур Мора Герадота адбудзецца 8 сакавіка, а ўвесь расклад можна палядзець на сайце. Пішыце Раману і Анатолю, прыязджайце на Лунінеччыну і захапляйцеся прыродаю ды лакальнымі расказамі!

    ❗️ Сайт праекта Palessie Travel: ⁠https://baida.by/

    ❗️ Instagram-старонка праекта Palessie Travel: ⁠https://www.instagram.com/palessie_travel/⁠

    ❗️ Instagram-старонка Рамана Нефідовіча: https://www.instagram.com/nef_ram/

    ❗️ Артыкул пра праекта Palessie Travel: https://34travel.me/gotobelarus/post/palessie-travel

    🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

    Patreon - ⁠https://patreon.com/vandraby⁠ Boosty - ⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠ Ko-fi - ⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠ PayPal - ⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU
  • Апошні эпізод другога сезона падкаста, дзе мы адказваем на пытанні слухачоў.

    Пытанні ўсе падзелены на тыя, што датычна працы над падкастам, і тыя, якія ахопліваюць іншыя напрамкі дзейнасці праекта.

    Пра што можна даведацца ў падкасце?

    хто тая каманда, якая працуе над праектам; як шукаем гасцей эпізодаў; што за слова "казьдзе" і якія дзіўныя словы шчэ можна пачуць у гаворцы; чаму эпізод з Сяргеем Лескецем стаў адным з уласна захапляльных у другім сезоне; якім быў бы праект VANDRA, калі не было абмяжаванняў у рэсурсах; што матывуе працаваць над праектам і навошта ўсё гэта.

    Напрыканцы снежня падсумуем вынікі другога сезона статыстыкай.

    Дзякуй за тое, што слухалі і падтрымлівалі падкаст, не развітваемся і на сувязі!

    Асобая падзяка патронам за падтрымку!

    🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце праект VANDRA ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

    Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠ Boosty - ⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠ Ko-fi - ⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠ PayPal - ⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠
  • ⭐️ Госць эпізода - Канстанцін Хурс, чалавек, які ў 2022 годзе набыў маёнтак Ромера (а раней роду Сулістроўскіх) у вёсцы Каралінова (Пастаўскі раён).

    У маёнтку пэўны час жыў выбітны, але, на жаль, не такі вядомы ў Беларусі мастак - Альфрэд Ромер. Менавіта Альфрэд Ромер напісаў Пінскую мадону. Дачка ж мастка, Гелена Ромер, займалася асветніцкай дзейнасцю на тэрыторыі Беларусі.

    Аб чым пойдзе гаворка?

    як прыйшла ідэя з набыццём маёнтка; ці дастаткова ўвагі ў Беларусі да постаці Альфрэда Ромера; што было зроблена ў маёнтку за гэты час; якое стаўленне мясцовых жыхароў і улад да дзейнасці Канстанціна; якая падтрымка патрэбна ў працы з маёнткам (а яна патрэбна); якая падзея для Канстаціна - уласны дэдлайн па працы з маёнткам; што ўрэшце плануецца зрабіць у доўгатэрміновай перспектыве.

    Маёнтка Ромера месціцца ў вёсцы Каралінова (Пастаўскі раён, Віцебская вобласць).

    ❗️ Сайт маёнтка Ромера: https://www.romer.by/

    ❗️ Instagram-старонка праекта: https://www.instagram.com/maentak.romera/

    ❗️ Электронная пошта: [email protected]

    🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

    Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU
  • ⭐️ Госць эпізода - Аляксей Білецкі, стваральнік праекта “Жніво”.

    Дзейнасць праекта Жніво накіравана на людскую і дакументальную спадчыну, а асноўным напрамак зараз з’яўляецца збор гістарычных генеалагічных дакументаў, які знаходзяцца не ў архівах, а раскіданы па ўсёй краіне: ад музеяў і цэркваў да калекцыянераў і наўпрост у кагосьці дома.

    Аб чым пойдзе гаворка?

    як з'явілася ідэя праекта і збора гістарычных дакументаў; дзе могуць захоўвацца дакументы па Беларусі; як ладзяцца генеалагічныя экспедыцыі; што робіцца з вынікамі экспедыцый; як уладкавана сістэма карыстання вынікамі экспедыцыі (выкупы і данаты); які існуе кантакт паміж праектам і іншымі генеолагамі Беларусі; што зараз робіцца валанцёрамі праекта і якія планы далей.

    ❗️ Сайт праекта "Жніво": https://zhnivo.com/

    ❗️ Telegam-суполка праекта "Жніво": https://t.me/zhnivo

    🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

    Patreon - https://patreon.com/vandraby

    Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate

    Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby

    PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU

  • ⭐️ Госця эпізода - Марыя Варахоб, намеснік старышні студэнцкага этнаграфічнага таварыства. Аднак размова пойдзе не пра СЭТ і яго дзейнасць, а пра сямейныя гісторыі Марыі і яе досвед у даследаваннях гэтай справы.

    Аб чым пойдзе гаворка?

    як Марыя пачала даследаваць гісторыю сям'і; як сям'я Марыя заснавала Малыя Дзядзічы; як і якія гістарычныя сямейныя дакументы захаваліся ў Марыі (нават план фальварак!) гісторыі пра прадзядуль: служба ў жандармерыі ў Вільні і вандроўка ў Амерыку да нявесткі; як знайшоўся відзік з фотаздымкам сям'і Марыі; чаму ў Дзядзічах не ўзгадваецца Другая Сусветная вайна; як зараз выглядаюць Дзядзічы і ці ёсць уплыў не тутэйшых жыхароў на вёску.

    📯 У канцы эпізода можна пачуць спеў "А пара дамоў" бабулі Марыі - Літвіновіч Марыі Іванаўны, 1931 г.н.

    Вёска Дздзічы месціцца ў Вілейскім раёне: 54.589832, 26.896144

    ❗️ Instagram-старонка Марыі па вілейскіх вёсках: https://www.instagram.com/dvarec_vilejski/

    🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

    Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate
  • ⭐️ Госць эпізода - Павел Каралёў, музеезнаўца і аўтар праекта па захаванню беларускай спадчыны "Куфар старажытнасцяў".

    Аб чым пойдзе размова ў выпуску?

    адкуль прыходзіў інтарэс да спадчыны і якая тут роль універсітэта, чаму праект "Куфар старажытнасцяў" названы ў гонар братоў Луцкевічаў, якія былі першыя артэфакты ў калекцыі праекта, як Павел уратаваў надмагільны помнік з берага ракі Свіслач, які артэфакт са збораў Паўла хацелі выкупіць музеі, як наладжана сувязь з музеямі і калекцыянерамі, ці нармалёва ўвогуле збіраць калекцыі і нікому іх не паказываць, як "Куфар старажытнасцяў" стаў экспазіцыйнай выставай, дзе выстава месціцца і як туды трапіць.

    ❗️ Праект "Куфар старажытнасцяў": https://t.me/kufar_starazytnasc

    ❗️ Facebook-старонка Паўла Каралёва: https://www.facebook.com/pavall.karaliou

    ❗️ Электронная пошта Паўла Каралёва: [email protected]

    🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

    Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate
  • ⭐️ Госць эпізода - Уладзімір Кандраценя, стваральнік праекта па захаванні этнаграфічнай спадчыны Ганцавіцкага Палесся.

    Аб чым пойдзе размова ў выпуску?

    як прыйшла ідэя праекта, ці паўплываў на інтарэс Аляксандр Сержпутоўскі, як адбылася супраца з Традыцыйным строем, якія абрады праводзілі на імпрэзе Калядных спевак, наколькі вялікая ўласная калекцыя тэкстылю, як да Уладзіміра трапіў кабацік, якому амаль 130 год, як праводзяцца абрады прыбірання крыжоў і “лялька-немка”, якія ўсталяваліся стасункі з Дамамі культуры і рамёстваў і мясцовымі жыхарамі.

    А яшчэ Уладзімір дае свае ўласныя парады, куды варта з'ездзіць у Ганцавіцкім раёне!

    ❗️ Праект "Палескі палын": https://www.instagram.com/paleski_palyn/

    ❗️ Facebook-старонка Уладзіміра Кандрацені: https://www.facebook.com/profile.php?id=100036970604913

    🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

    Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate
  • ⭐️ Госць эпізода - Аляксандр Вінчэўскі, арнітолаг, якія займаецца птушкамі з 80-ых гадоў.Птушыны свет - гэта пра прыродную спадчыну і экатурзым. А гэта тое, што ў Беларусі застаецца недаацэненым грамадствам. Адпаведна, варта пра гэта казаць і пашыраць веды.

    ❗️ Дарэчы, 2 верасня 2023 года пройдзе адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі - BirdRace-2023. Усе дэталі і форма рэгістрацыі тут.

    Аб чым пойдзе гаворка?

    як спадар Алесь зацікавіўся птушкамі; колькі птушак спадар Алесь пабачыў у Беларусі і колькі застаецца; як і чаму мігруюць птушкі (з беларускімі прыкладамі); як паўплываюць змены клімата на птушыныя папуляцыі ("праблема пардвы"); калі мы можам сябе зваць птушкарамі; як навучыцца пазнаваць птушак і па чым іх пазнаваць; навошта кальцуюць птушак і як больш тэхналагічна адсочваюць за іх жыццём; як стварыўся і працуе праект "Вялікі шлях арляца"; ці ўсё акей у Беларусі з інфраструктурай для птушкавання; ці ёсць патрэба ў арніталагічнай адукацыі грамадства.

    Спадар Алесь таксама дае парады, дзе і як фіксаваць свае назіранні за птушкамі, таму ніжэй - спасылкі на адпаведныя сэрвісы:

    https://observation.org/ https://ebird.org/ https://www.inaturalist.org/

    ❗️ Facebook-старонка Алеся Вінчэўскага: https://www.facebook.com/alexandre.vintchevski

    ❗️ Праект "Дзікая прырода побач": https://wildlifebelarus.org/

    ❗️ Праект "Крылы.by": http://kryly.by/

    🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

    Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate
  • ⭐️ Госця эпізода - Таццяна Васільеўна Валодзіна, фалькларыстка і доктар філалагічных навук. Таццяна Васільеўна была ў мноствах этнаграфічных экспедыцыях і бачыла на ўласныя вочы шмат разнастайных святочных абрадаў, таму ёй дакладна ёсць чым падзяліцца.

    А тэма эпізода з’явілася з назіранняў, што беларусы сталі пакрысе пераасэнсоўваць абрадавую спадчыну і ўводзіць яе ў свой лад жыцця. Будзем разбірацца!

    Аб чым ідзе размова?

    з чаго складаецца народны каляндар беларуса; як ужываюцца паганскія і царкоўныя святы ці што такое народнае хрысціянства; якія абрады народнага каляндра па сваіх падыходах існуюць зараз; якія абрадавыя святы больш за ўсіх уразілі Таццяну Васільеўну; ці з’яўляецца палеская абрадавая культура больш развітой і насычанай, чым культуры іншых краёў Беларусі; як адаптаваць абрадавую культуру, калі зміраюць вёскі; ці можам казаць, што абрадавая культура становіцца музейнай; у якога рэгіёна ёсць файная абрадавая база, але пра яе менш ідзе гаворка; чаму бабуля ў Дрыбінскім раёне не можа есці блінца з мёдам (абрадавыя флэшбэкі) аб чым сведчыць уздым прасоўвання свята Купалле ў наш час; ці ёсць нешта агульнае паміж сучаснымі і мінулымі Дажынкамі; ці зможам мы змяніць стаўленне да Дажынак у будучыні якія абрады могуць стаць падставаю для сучасных фестываляў; наколькі дарэчна спалучаюцца сучасныя тэхналогіі і абрадавая культура.

    У выпуску шмат цікавых прыкладаў з экспедыцый Таццяны Васільеўны!

    Асобая падзяка патронам за падтрымку!

    ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: ⁠https://t.me/vandra_by⁠

    ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: ⁠https://www.patreon.com/vandraby

    ❗️ Падтрымайце праект на Boosty: ⁠https://boosty.to/vandraby/donate

  • ⭐️ Госця эпізода - Воля Малафеечава, берасцейская экскурсавод, якая стварыла лакальны брэнд - дворыкі Брэста.

    Пад час кавіда, увесну 2020 года Воля вырашыла сабраць ахвотных на шпацыр па дворыках, і з таго часу гэта пераўтварылася у сапраўдны брэнд горада. Але ж інтарэс да іх з'явіўся шчэ раней. Адкуль? Даведаемся ў выпуску.

    Аб чым ідзе размова?

    як з'явіўся інтарэс да дворыкаў Брэста і пры чым тут Яўхім Басін; як кавід паўплываў на першы шпацыр па дворыках; што мы маем на ўвазе пад дворыкамі; у якіх гарадах мы можам іх вылучыць як аб'ект спадчыны; што з канкурэнцыяй паміж экскурсаводамі ў дворыках; як наладжваюцца стасункі з мясцовымі жыхарамі; як дворыкі змяніліся за тры гады шпацыраў па іх; як дворыкі перажываюць урбаністычныя змены ў горадзе; якой бачыцца (хочацца бачыць) перспектыву дворыкаў.

    А яшчэ ў выпуску Воля дзеліцца сваім топам дворыкаў Брэста!

    ❗️ Instagram-старонка Волі: ⁠ https://instagram.com/brest_gid

    Асобая падзяка патронам за падтрымку!

    ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: ⁠https://t.me/vandra_by⁠

    ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: ⁠https://www.patreon.com/vandraby

  • ⭐️ Госця эпізода - Ганна Булда, заснавальніца і кіраўніца ліквідаванага фонда “Шчорсы і Храптовічы”.

    Спадарыня Ганна прыйшла да дзейнасці ў Шчорсах праз сон, пошукі неабходнай сядзібы і дыпломны праект у ўніверістэце. Фонд быў створаны ў 2017 годзе і за гэты час была праведзена вялізарная праца, каб захаваць матэрыяльную спадчыну Храптовічаў, літаральна паказаць яе за хмызнякамі і заахвоціць грамадства праз летнікі, супрацу з інстытутамі і актывістамі.

    Аб чым ідзе размова?

    як спадарыня Ганна праз сон прыйшла да сядзібы; як ствараўся фонд і якія былі першыя крокі; што было зроблена ў першыя гады дзейнасці фонда; што з сябе ўяўляе сядзібны комплекс; чаму сядзіба ў Шчорсах павінна быць аб’ектам міжнароднага знаячэння; чаму гаспадарчы двор стаіць ў кіламетры ад сядзібы і выглядае нібыта палац; як вярталіся кнігі з бібліятэкі Храптовічаў; дзе можа знаходзіцца культурная спадчына Храптовічаў; як наладжваўся кантакт фонда з грамадствам; якімі былі стасункі з сядзібай Шчорсы; якія перспектывы ліквідаванага фонда і сядзібнага комплекса Храптовічаў.

    Шчырая парада - даслухаць выпуск да канца. Там кранальны і ёмісты адказ пра сучасны стан тых, хто займаўся і займаецца беларускай культурай.

    ❗️ Сядзібны комплекс Храптовічаў месціцца ў вёсцы Шчорсы (Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць).

    Сайт сядзібы Хратопвічаў (перароблены сайт фонда "Шчорсы"): ⁠chreptowicz.org⁠

    Facebook-старонка сядзібы Храптовічаў: ⁠https://www.facebook.com/chreptowicz.org⁠

    Facebook-старонка Ганны Булда: ⁠https://www.facebook.com/anbulda⁠

    Асобая падзяка патронам за падтрымку!

    ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: ⁠https://t.me/vandra_by⁠
    ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: ⁠https://www.patreon.com/vandraby⁠

  • ⭐️ Госць эпізода - Максім Жукаў, прадпрымальнік з Віцебска і ўладальнік сядзібы Адамавых у Вялікіх Лётцах. Уладальнік, таму што спадар Максім набыў маёнтак і выканаў неабходныя патрабаванні. Сёння як раз і будзе размова пра тое, як праходзілі гэтыя тры гады, што было зроблена, якія планы і з якімі перашкодамі сутыкаўся ды і па сённяшні час сутыкаецца спадар Максім.

    Аб чым жа пойдзе размова?

    🔻 першае знаёмства з сядзібаю Максіма і тагачасныя ўражанні (спойлер: гэта сметнік, парослы хмызняком),

    🔻 што адбывалася да прыезда батаніка Адамава ў Лётцы,

    🔻 што мы ведаем непасрэдна пра Уладзіміра Адамава (хм, ано дробныя факты),

    🔻 як набывалася сядзіба і якія былі да гэтага патрабаванні,

    🔻 чаму былы ўладальнік не адолеў маёнтак,

    🔻 колькі грошай трэба на рэстаўрацыйныя працы,

    🔻 як вядзецца бюракратычная барацьба з мясцовымі ўладамі,

    🔻 як адны людзі дампагаюць, а іншыя не задаволены справаю Максіма.

    📍 Сядзіба Адамавых месціцца ў вёсцы Вялікія Лётцы (Віцебскі раён)

    А тут яе каардынаты: 55.198743, 29.965834

    Карысная размова пра спадчыну і рэчаіснасць з паўночнага ўсходу Беларусі!

    Асаблівая падзяка патронам за падтрымку!

    ❗️ Instagram-старонка Максіма Жукава: instagram.com/adamovmanor

    ❗️ Facebook-старонка Максіма Жукава: facebook.com/profile.php?id=100000057109969

    ❗️ Facebook-старонка праекта сядзібы Адамава: acebook.com/adamovmanor

    ❗️ Youtube-канал праекта сядзібы Адамава: youtube.com/@adamovmanor

    ❗️ Старонка Вікіпедыі пра батаніка Уладзіміра Адамава

    Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!

    ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by

    ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby

  • ⭐️ Госць эпізода - Антось Арцюх, экскурсавод па мястэчку Ружаны. Антось прыехаў у Ружаны на адпрацоўку ў музей і працягнуў самастойную працу ўжо пасля.

    Атрымалася карысная размова, каб разумець каштоўнасць спадчыны мястэчка, яе стан і тыя праблемы, якія варта вырашаць для яе развіцця.

    Аб чым ідзе размова?

    🔻як Антось трапіў у Ружаны і ці ёсць у яго ружанскія карані;

    🔻калі быў росквіт і заняпад Ружанскга палаца;

    🔻разбурэнне палаца пад час рэстаўрацыйных прац;

    🔻у якіх колерах былі сцены палаца і як знайшлі цынамонавы колер;

    🔻чым каштоўна сінагога мястэчка і ў якім стане някропаль Ружан;

    🔻развіццё лакальнага брэнда і шанаванне Святога Казіміра;

    🔻ці ўсё добра з інфраструктураю мястэчка;

    🔻пошукі лагістыкі з Мінска да Ружаны і бюджэт райвыканкама.

    ❗️ Instagram-старонка Антося Арцюха: https://www.instagram.com/antos_key/

    ❗️ Facebook-старонка Антося Арцюха: https://www.facebook.com/anton.artsiukh

    ❗️ Музей Ружанскага палацаваага комплекса Сапег: http://rozana.by/

    Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!

    ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by

    ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby

  • ⭐️ Госць эпізода - Сяргей Лескець, фатограф і аўтар кнігі "Шэпт".

    Сяргей амаль 10 год таму пачаў ездзіць у экспедыцыі да шаптух і знахараў, каб рэалізаваць тэматычны фотапраект. Аднак замест фотальбома першай была выдадзена кніга паводле яго экспедыцый - "Шэпт". У эпізодзе мы будзем размаўляць не пра кнігу, а менавіта пра традыцыя шэптаў праз досвед Сяргея.

    Аб чым ідзе гаворка?

    🔻 праз што ў Сяргея з'явіўся інтарэса да шэптаў;

    🔻 як адбываецца працэсс лекавання шэптам;

    🔻 ці бачыў Сяргей на ўласныя вочы, што лекванне дапамагае (спойлер: нават сам адчуваў);

    🔻 як людзі пачынаюць лекаваць шэптам;

    🔻 як ставяцца да шаптух мясцовыя жыхары і царква з касцёлам;

    🔻 наколькі стасуецца шэптавая традыцыя з лічбавым светам;

    🔻 ці патрэбен музей шэптаў у Беларусі?

    Усё гэта, канешне, суправаджаецца гісторыямі і прыкладамі Сяргея са сваіх вандровак. Топ 💥

    Facebook-старонка Сяргея Лескеця: https://www.facebook.com/Leskiec

    Facebook-старонка кнігі "Шэпт": https://www.facebook.com/whisperleskiec/

    Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!

    ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by

    ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby

  • ⭐️ Госць эпізода - Ганна Садоўская, былая супрацоўніца музея ў Пінску. Ганна актыўна працавала ў музеі з 2012 году і сышла з пасады некалькі месяцаў таму.

    Атрымалася шчырая і карысная размова, каб асэнсаваць усё тое, што адбываецца ў музейнай справе і задумацца аб тым, як гэта павінна працаваць.

    Аб чым ідзе размова?

    🔻як Ганна трапіла ў музей і чаму сышла адтуль;

    🔻якія экспанаты найбольш каштоўныя ў музеі;

    🔻ці ездзіць музей у этнаграфічныя экспедыцыі;

    🔻чаму ў музеі праводзяцца выставы з дыназаўрамі і Angry Birds;

    🔻чаму няма тэрмінала для аплаты квіткоў і дзе сайт;

    🔻ці адпавядае музей сваёй назве?

    Сацсеткі музея былі ўласнай інцыятывай Ганны, таму з яе сыходам яны амаль не вядуцца.

    ❗️ Instagram музея Беларускага Палесся: https://www.instagram.com/museum_pinsk/

    Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!

    ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by

    ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby

  • ⭐️ Госць эпізода - Юзаф Абрэмбскі. Дакладней, выпуск - не з госцем, а пра яго дзейнасці на Палессі.

    Юзаф Абрэмбскі заахвоціўшыся этнасацыялогіяй наведвае два разы Палессе: першы раз - масштабная экспедыцыя па ўсіх частках Палесся ў 1934 годзе, другі - экспедыя, уявіце, на тры месяцы ў вёску Альманы Столінскага раёна.

    У эпізодзе разглядаем наведванні Юзафа Абрэмбскага чатырох вёсак па раёнах у слупок: Люсіна і Макава ў Ганцавіцкім раёне, Езярніца ў Лунінецкім і Альманы ў Столінскім.

    Аб чым ідзе гаворка ў падкасце?

    🔻 як у Юзафа з'яўляўся інтарэс да экспедыцыі і этнасацыялогіі;

    🔻 як ладзілі жыхары вёскі Макава з солтысам?

    🔻 за што сажалі жыхароў Макава пры Польшчы?

    🔻 як жыхар вёскі Люсіна станавіўся баптыстам?

    🔻 які быў календар працы ў жыхароў Язерніцы?

    🔻 ведзьмарства ў Езярніцы і забарона на пазычанне;

    🔻 як польская школа ў Альманах руйнавала палескую культуру?

    🔻 якія мапы Юзаф Абрэмбскі стварыў у Альманах?

    🎶 Напрыканцы эпізода спяваюць жыхаркі вёскі Альманы Столінскага раёну. Спевы ўзяты з фільма Ганны Энгелькінг "Альманы".

    Праект, прысвечаны дзейнасці Юзафа Абрэмбскага: https://ispan.waw.pl/obrebski/

    Фільм Ганны Энгелькінг "Альманы": https://youtu.be/LabeXF2btsU

    Фотаархіў Юзафа Абрэмбскага: https://credo.library.umass.edu/search?q=mums599

    Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!

    ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by

    ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby

  • ⭐️ Госць эпізода - Вольга Барышнікава, нашчадніца старавераў і даследчыца музычнага фальклора старавераў Заходняга Падзвіння.

    Воліны продкі-стараверы жылі ў вёсцы Каралева Шаркаўшчынскага раёна, таму ў гэтым эпізодзе гаворка пойдзе менавіта пра старавераў-беспапоўцаў Заходняга Падзвіння.

    Аб чым ідзе гаворка?

    🔻 уплыў стараверскага выхавання на Вольгу ў дзяцінстве;

    🔻 чым адрозніваецца стараверская царква ад праваслаўнай;

    🔻 як уладкаваны стараверскія могліцы;

    🔻 як праходзіць пахавальны абрад старавераў;

    🔻 экспедыцыі і пахавальныя вузелкі стараверак;

    🔻 як спяваюць і танчаць крутухі?

    🔻 стараверскія імёны і сямейная рэліквія Вольгі;

    🔻 шлюбы старавераў і скраданне нявест.

    Усё гэта, канешне, суправаджаецца ўласнымі гісторыямі і ўражаннямі. Цуд 💥

    🎶 У суправаджэнне Воліным расказам пра царкву і пахавальны абрад можна пачуць вінілавы запіс 1987 года хора стараабрадцаў паморскага сагласу.

    Facebook-старонка Вольгі Барышнікавай: https://www.facebook.com/volha.fiodarava

    Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!

    ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by

    ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby