Episoder
-
Пачынаем новы, летні сезон падкаста «Пашпарт грамадзяніна». Гэтым разам пагаворым аб тым, як у адпачывалі жыхары Мінска на пачатку XX стагоддзя: куды хадзілі на пікнікі, дзе можна было набыць найлепшую каву і ў якім рэстаране танцавалі чачотку. Аб усім гэтым і не толькі нам распавёў добры знаўца горада, культуролаг, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.
Аўтар і вядучы: Тарас Шчыры
Прадзюсер: Антон Каляга
Мантаж: Саша Маніту
Падкаст на ўсіх платформах: https://pc.st/1535183965
Зроблена ў студыі Onlíner
-
Сёння жыхароў Мінска, які мае дзве тусовачныя вуліцы — Зыбіцкую і Кастрычніцкую, рэстаранамі і разнастайнымі кавярнямі зусім не здзівіць — яны працуюць амаль у кожным квартале. Але дзе адпачывалі жыхары сталіцы стагоддзе таму? Ці мог звычайны рабочы дазволіць сабе візіт у рэстаран, і якія стравы там падавалі? Аб гэтым і не толькі мы пагутарылі з гісторыкам Антонам Дзянісавым.
Падкаст на ўсіх платформах: https://podcast.ru/1535183965
Тэлеграм-канал Антона Дзянісава «Батискаф историка»: https://t.me/Sovietbelarus1920
Аўтар і вядучы: Тарас Шчыры
Прадзюсер: Антон Каляга
Мантаж: Віталь Аляхновіч
Зроблена ў студыі Onlíner
-
Manglende episoder?
-
Нарэшце з доўгіх зімовых вакацый вярнуўся падкаст «Пашпарт грамадзяніна», у межах якога мы расказваем пра беларускую гісторыю і культуру. 2022 год пачынаем з гутаркі пра асобу легендарнага мэра Мінска Караля Гутэн-Чапскага, які напачатку мінулага стагоддзя фактычна змяніў аблічча горада на больш прывабнае. Пра дасягненні Гутэн-Чапскага журналіст Тарас Шчыры пагаварыў з культуролагам, мастацтвазнаўцам Сяргеем Харэўскім.
Падкаст на ўсіх платформах: https://podcast.ru/1535183965
Аўтар і вядучы: Тарас Шчыры
Прадзюсер: Антон Каляга
Зроблена ў студыі Onlíner -
Так гістарычна склалася, што Новы год — адно з самых доўгачаканых свят у нашай краіне. Яго чакаюць і дарослыя, і дзеці, да яго пачынаюць рыхтавацца загадзя, пераўтвараючы снежань у святочную мітусню. Але так было не заўжды і калісьці Новы год наогул лічыўся буржуазным перажыткам. У межах праекта «Пашпарт грамадзяніна» журналіст Тарас Шчыры пагутарыў з гісторыкам Антонам Дзянісавым і даведаўся, калі Новы год стаў улюбёным святам савецкіх дзяцей і калі застоллі сталі завядзёнкай.
Падкаст на ўсіх платформах: https://podcast.ru/1535183965
Тэлеграм-канал Антона Дзянісава «Батискаф историка»: https://t.me/Sovietbelarus1920
Аўтар і вядучы: Тарас Шчыры
Прадзюсер: Антон Каляга
Мантаж: Віталь Аляхновіч
Зроблена ў студыі Onlíner -
Нашае гістарычнае падарожжа ў межах падкаста «Пашпарт грамадзяніна» працягваецца. Гэтым разам культуролаг, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядзе пра фатографа Соф'ю Хамянтоўскую. Вы наўрадці чулі пра яе, але менавіта яна стала летапісцам даваеннага Палесся, аўтарам фотакартак, па якіх можна вывучаць гісторыю Паўднёва-Заходняй Беларусі, якой ужо не ўбачым, Пінска і пасляваеннай Варшавы. Яе ўнёсак у справу быў такі сур'ёзны, што ёй нават прысвяцілі ў Беларусі дакументальны фільм, а ў Польшчы і дагэтуль выдаюць ейныя фотаальбомы.
Падкаст на ўсіх платформах: https://podcast.ru/1535183965
Аўтар і вядучы: Тарас Шчыры
Прадзюсер: Антон Каляга
Зроблена ў студыі Onlíner -
Чарговы выпуск падкаст-праекта «Пашпарт грамадзяніна» прысвечаны беларускаму кіно. Журналіст Тарас Шчыры разам з гісторыкам Антонам Дзянісавым зазірнуў у мінулае і даведаўся, якое кіно здымалі ў савецкай Беларусі ў першай палове мінулага стагоддзя, хто быў топавым рэжысёрам, і дзе ў Мінску знаходзіліся кінатэатры.
Падкаст на ўсіх платформах: https://podcast.ru/1535183965
Тэлеграм-канал Антона Дзянісава «Батискаф историка»: https://t.me/Sovietbelarus1920
Аўтар і вядучы: Тарас Шчыры
Прадзюсер: Антон Каляга
Зроблена ў студыі Onlíner -
Сярод ураджэнцаў Беларусі хапае не толькі славутых мастакоў, якія праславіліся пераважна ў жывапісе. Ёсць і цудоўныя іканапісцы, чые імёны вядомыя далёка за беларускімі межамі. І гэта, што цікава, не толькі мужчыны. Тамара Ельчанінава нарадзілася ў Мінску, жыла ў Парыжы, яе абразы сёння можна ўбачыць не толькі ў Францыі, але і ў далёкай Аргентыне і нават у Камеруне. Пры гэтым на радзіме пра Ельчанінаву амаль ніхто не ведае. Чым была адметна яе асоба, і якім чынам яна апынулася, у чарговай серыі падкаста «Пашпарт грамадзяніна» апавядае культуролаг, даследчык Сяргей Харэўскі.
Падкаст на ўсіх платформах: https://podcast.ru/1535183965
Аўтар і вядучы: Тарас Шчыры
Прадзюсер: Антон Каляга
Зроблена ў студыі Onlíner -
Савецкі Саюз пакінуў пасля сябе не толькі мноства кінафільмаў, літаратурных твораў, але і тысячы гранітных, гіпсавых, бронзавых і чыгунных помнікаў, якія і дагэтуль можна пабачыць амаль у кожным райцэнтры. Разам з гісторыкам, даследчыкам Антонам Дзянісавым у межах праекта «Пашпарт грамадзяніна» сёння пагаворым пра самыя вядомыя манументы Мінска мінулага стагоддзя і даведаемся, чаму многія з із не дажылі да нашых часоў.
Падкаст на ўсіх платформах: https://podcast.ru/1535183965
Тэлеграм-канал Антона Дзянісава «Батискаф историка»: https://t.me/Sovietbelarus1920
Аўтар і вядучы: Тарас Шчыры
Прадзюсер: Антон Каляга
Зроблена ў студыі Onlíner -
Чарговы выпуск серыі падкастаў «Пашпарт грамадзяніна» прысвечаны драматургіі. А калі быць больш дакладным, чалавеку, які паспрыяў з’яўленню на на нашых тэатральных сцэнах твораў Уільяма Шэкспіра. Адбылося гэта яшчэ ў першай палове мінулага стагоддзя. Хто такі Юрка Гаўрук, чым ён адметны, як вырашыў перакладаць самага вядомага драматурга, і дзе ставілі гэтыя п’есы, журналісту Тарасу Шчыраму распавяла Марыя Пушкіна, перакладчыца, літаратуразнаўца, улюбёная ў тэатр.
-
У межах праекта «Пашпарт грамадзяніна» мы працягваем вандроўкі па савецкай гісторыі Беларусі. Мінулым разам мы гутарылі пра сексуальную рэвалюцыю ў БССР, якая ахапіла розныя сферы жыцця, а сёння пагаворым пра мастацтва — пра сацыялістычны рэалізм. Як развівалася мастацтва ў савецкай Беларусі, чые карціны варта лічыць шэдэўрамі і што трэба абавязкова паглядзець на гэтую тэму ў Нацыяльным мастацкім музеі. З гэтымі і іншымі пытаннямі мы звярнуліся да мастацтвазнаўцы Кацярыны Ізафатавай.
-
Тэма інтымных стасункаў доўгі перыяд была табуяванай у савецкім грамадстве, а таму зусім не дзіўна, што з экранаў тэлевізараў у свой час ліліся воклічы накшталт: «У Савецкім Саюзе сексу няма». Нягледзячы на некаторыя забароны і маральныя скрэпы, людзі жылі палавым жыццём, а ў першай чвэрці мінулага стагоддзя ў Беларусі нават адбылася сексуальная рэвалюцыя. Што гэта была за з'ява, якім быў секс у савецкай Беларусі, як ставілася да гэтай тэмы ўлада — у чарговым падкасце «Пашпарта грамадзяніна» распавёў гісторык, даследчык Антон Дзянісаў. Не адыходзьце. Будзе цікава.
-
Наша гісторыя захоўвае яшчэ мноства таямніц і імёнаў таленавітых суайчыннікаў, чые біяграфіі яшчэ дэтальна не вывучылі, не прааналізавалі для шырокіх колаў аўдыторыі. Сярод іх, напрыклад, даволі цікавая скульптарка Бальбіна Світыч-Відацкая. Яна пражыла ў савецкай Беларусі значную частку жыцця, стварала мастацкія творы для філармоніі, драматычнага тэатра ў Брэсце, але ў пэўны момант была вымушана з’ехаць за мяжу. Што цікава, за кардонам яна таксама не разгубілася і працягвала ствараць, пакінуўшы пасля сябе змястоўную спадчыну. Хто такая Світыч-Відацкая, і чым ейная гісторыя звязана з Магілёвам, расказвае мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.
-
Калі выбраць аднаго мастака, чыя творчасць непарыўна знітавана з жыццём Мінска, адразу прыгадваеш славутага Мая Данцыга. Ён, безумоўна, ствараў партрэты і пейзажы, ездзіў па сюжэты ў далёкія вандроўкі, але добрую частку сваёй творчай спадчыны прысвяціў роднаму і ўлюбёнаму Мінску. На ягоных вялікіх палотнах ажываюць мінскія праспекты, вуліцы, Нацыянальная бібліятэка, побач з якой яшчэ растуць сады, а не бетонныя гмахі, плошча Перамогі. Аднак, бадай, самы вядомы твор майстра — «Мой горад старажытны, малады» з відам на даўнюю Нямігу. У чарговым падкасце мастацтвазнаўца Кацярына Ізафатава тлумачыць, чым унікальная гэтая карціна, якая яе вартасць і з якой нагоды Данцыг так любіў пісаць сюжэты гарадскога тыпу.
-
У пачатку мінулага стагоддзя Іван Луцкевіч быў адным з самых выбітных беларускіх дзеячаў. Ён актыўна ўключыўся ў грамадскую дзейнасць, удзельнічаў у стварэнні БНР, выдаваў у Вільні беларускамоўныя выданні, але адной з галоўных спраў ягонага жыцця было калекцыянаванне. Ён рупліва збіраў прадметы нашай гісторыі, якія ў будучыні сталі часткай экспазіцыі буйных музеяў. У цяжкія хвіліны ён мог пашкадаваць грошы сабе на вячэру, але ніколі не шкадаваў іх на каштоўныя прадметы беларускай даўніны. Пра гэтую цікавую частку жыцця Луцкевіча ў межах праекта «Пашпарт грамадзяніна» расказвае гісторык мастацтва Зміцер Моніч.
-
У 1981-м польскі рэжысёр Ежы Гофман зняў пранізлівую меладраму «Знахар» пра няпросты жыццёвы шлях хірурга Рафала Вільчура. Фільм выклікаў такі нечуваны рэзананс у СССР, што яго ў савецкіх кінатэатрах прагледзела больш за чатыры мільёны гледачоў. «Знахара» цудоўна памятае і старэйшае пакаленне беларусаў, але далёка не кожны ведае, што стужку знялі паводле аднайменнага рамана ўраджэнца вёскі Акунёва, што ў Віцебскай вобласці, Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча. Пра жыццё паспяховага пісьменніка, які быў зоркай і дужа заможным чалавекам у міжваенны перыяд, у чарговым выпуску падкаста «Пашпарт грамадзяніна» распавядае перакладчыца Марыя Пушкіна.
-
Мы працягваем абмяркоўваць цікавых асоб беларускай гісторыі. Колькі тыдняў таму пісалі пра неверагоднага Караля Станіслава Радзівіла па мянушцы Пане Каханку, а гэтым разам пагаворым пра яшчэ аднаго знакамітага прадстаўніка буйнога магнацкага роду — Багуслава. У 17-м стагоддзі ён быў знакаміты на ўсю Еўропу дзякуючы багаццю, амурным гісторыям і дуэлям. Акрамя таго, ён праявіў сябе як архітэктар, супярэчлівы палітык і актыўны мецэнат, які меў у сваёй калекцыі карціны знакамітага нямецкага Лукаса Кранаха. Пра ўсё гэта і не толькі ў чарговай серыі нашага падкаста «Пашпарт грамадзяніна» апавядае гісторык Алег Дзярновіч.
-
Алена Аладава — знакамітая дырэктарка Нацыянальнага мастацкага музея, якая літаральна па крупінках збірала калекцыю для музея пасля Другой сусветнай вайны. Яна з маладосці зацікавілася мастацтвам, пісала пра яго ў перыёдыку, была экскурсаводам, а ў выніку ператварылася ў самага ўплывовага мастацкага функцыянера БССР. Каб пасля вайны стварыць і ўзбагаціць якаснымі творамі новы музей, разрабаваны падчас вайны, Аладава разам з калектывам прыкладала велізарныя намаганні: вяла перамовы і задобрывала калекцыянераў, адпраўлялася ў экспедыцыі па Беларусі, пераканала спявачку Лідзію Русланаву прадаць сваю цудоўную калекцыю менавіта ў Мінск і атрымала мянушку Беларускі Траццякоў. Пра тое, чым адметная асоба Аладавай і як яна занава стварала мастацкі музей, у чарговым выпуску падкаста «Пашпарт грамадзяніна» расказвае даследчык Зміцер Моніч.
-
Сяргей Пясецкі – пісьменнік унікальны. Нарадзіўся ў Ляхавічах, жыў у Заходняй Беларусі, калі тая знаходзілася пад Польшчай, быў кантрабандыстам у міжаваенны перыяд, шпіёнам, сядзеў за рабаўніцтва, падчас зняволення адкрыў у сабе пісьменніцкі талент і ў выніку палякі яго нават высоўвалі на Нобелеўскую прэмію. Апошні перыяд сваяго жыццё Пясецкі правёў у Англіі, дзе і пахаваны на могілках у Гастынгсе. Пры Савецкім Саюзе ягоная творчасць была невядома беларускім чытачам, у камуністычнай Польшчы таксама не друкавалі. Але ўсё змянілася ў дзевяностых. З часам пераклады на беларускую і рускую мову прыгодніцкіх раманаў пра крымінальнікаў і кантрабандыстаў, у якіх паўстае жыццё шпіёнаў, каларытны памежны свет Польшчы і Савецкага Саюза да Другой сусветнай вайны, пачалі з’яўляцца адно за адным. Творы Пясецкага сталі так запатрабаванымі ў Беларусі, што па мясцінах, звязаных з неверагоднай біяграфіяй аўтара, нават праводзяць экскурсіі. У чарговым выпуску нашага праекта «Пашпарт грамадзяніна» пра Пясецкага расказвае літаратуразнаўца і перакладчыца Марыя Пушкіна.
-
Беларуская гісторыя хавае дзясяткі прозвішчаў творцаў, імёны якіх зацярушаныя часам, і вядомыя пераважна даследчыкам ды аматарам мастацтва. Шкада, бо лёс некаторых з іх мог бы паслужыць асновай для прыгодніцкага рамана ці захапляльнай кінастужкі. Напрыклад, жыццё вядомага ў 19 стагоддзі мастака Яна Дамеля, чыя біяграфія і дагэтуль захоўвае шмат загадак і таямніц. Ён быў масонам, правёў тры гады ў высылцы ў Сібіры, пісаў палотны у касцёльных сутарэннях і быў вельмі запатрабаваным партрэтыстам сярод мінскай шляхты. У межах праекта «Пашпарт грамадзяніна» пра яго ў нашым падкасце расказвае гісторык мастацтва Зміцер Моніч.
-
Караль Станіслаў Радзівіл па мянушцы «Пане Кахану» – адна з самых скандальных і дзіўных асоб у беларускай гісторыі. Гэты магнат летам катаўся на санях па пасыпанай солі ў Нясвіжы, піў і гуляў у карты, аб ім складалі легенды і байкі, трымаў тэатр, а пра яго дзівацтвы нават спяваў Лявон Вольскі. Але ж пры гэтым эксцэнтрычныя паводзіны некаторыя гісторыкі лічаць шырмай, за якой у тым ліку трымаўся палітычны разлік. У чарговым выпуску праекта «Пашпарт грамадзяніна» пра легендарнага Радзівіла ў нашым падкасце апавядае гісторык Алег Дзярновіч.
- Vis mere