Episoder

  • Амаль традыцыйна да 9 траўня Лукашэнка вырашыў зладзіць амністыю. З гэтай нагоды нават выказваліся спадзяванні, што сярод амніставаных будуць і палітвязні. Але пакуль выглядае на тое, што рэжым аддае перавагу вызваленню асуджаным па наркатычных артыкулах, а не палітычных. Наадварот, рэпрэсіі апошнімі днямі не толькі не сціхаюць, але і павялічваюцца. Хутка беларускае грамадства будзе падзеленае на ўжо прызнаных "экстрэмістамі ці тэрарыстамі” і тых, хто да гэтага схільны. І гэта ў той час, калі сам рэжым працягвае дапамагаць Расіі ў яе акупацыйнай і тэрарыстычнай дзейнасці.

    Чаму рэжым гатовы амніставаць асуджаных па наркатычных артыкулах, але на палітычных працягвае ціснуць? Ці не перабольшваюць літоўскія службы магчымасці спецслужб Лукашэнкі за мяжой і на што за мяжой яны здольныя? Што па версіі BELPOL найхутчэй здарылася з Мельнікавай і якія пагрозы яе знікненне нясе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар

  • Manglende episoder?

    Klik her for at forny feed.

  • Літва не адмовіла "Беларускай чыгунцы" адразу, а вырашыла падумаць над прапановай вярнуць рух пасажырскіх цягнікоў паміж Мінскам і Вільняй. Ці магчыма гэта на фоне патэнцыйнага прыбыцця ў Беларусі 150 тысяч пакістанцаў з сем'ямі і абмежаванняў, уведзеных на ўезд у Літву для аўтамабіляў на беларускіх нумарах?

    Абмяркуем гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра тое, колькі працоўных мігрантаў з Азіі трэба ўвесці ў Беларусь, каб замяніць тых, хто з'ехаў на Захад, і чаму гэтая лічба найбольш трыгерыць прыхільнікаў Лукашэнкі.

  • У чарговы раз Уладзімір Зяленскі выклікае незадаволенасць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Гэтым разам не з нагоды дамовы пра “рэдказямельныя металы”, а з нагоды акупаваных расійскімі агрэсарамі тэрыторый, якія прэзідэнт Украіны не пагаджаецца прызнаць расійскімі. А менавіта гэтую саступку нібыта і прадугледжвае “мірны план Трампа”. Вось і атрымліваецца, што з Пуціным нюансы гэтага плана ўзгаднілі, а Зяленскі — не пагаджаецца! Дый Еўропа, выглядае на тое, не асабліва з гэтым планам, які працуе на карысць Расіі, згодная. Расіі, якая апошнімі днямі паказальна ўзмацніла абстрэлы ўкраінскіх гарадоў.

    Што адбываецца з перамовамі наконт міру ва Украіне і як да “плана Трампа” ставяцца ў Еўропе? Ці гатовы ЕС узяць на сябе справу падтрымкі Украіны і забеспячэнне бяспекі ў нашым рэгіёне? Чаму рэжым гатовы амніставаць асуджаных па наркатычных артыкулах, але на палітычных працягвае ціснуць? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам

  • Міжнародны валютны фонд перагледзіў свае прагнозы па інфляцыі ў Беларусі і сёння па выніку бягучага года эксперты кажуць пра інфляцыю на ўзроўні 5,5%, а ВУП найхутчэй вырасце на 2,8%. Пры тым, што лукашэнкаўскія чыноўнікі перакананыя ў росце эканомікі на 4,1%, а інфляцыя па іх разліках не перавысіць 5%. Відаць, спадзяюцца ў немалой ступені на выратавальную дапамогу працоўных мігрантаў з Пакістану…

    Ці можна давяраць прагнозам ВМФ і ці так ужо моцна адрозніваюцца прагнозы па ўзроўні інфляцыі, якія даюць чыноўнікі МВФ і беларускія? Ці апраўданыя спадзевы рэжыма на працоўных мігрантаў з Пакістана і перасцярогі з імі звязаныя простых людзей? Куды знікла беларуская гародніна і ці вернуцца чыгуначныя перавозкі паміж Беларуссю і краінамі Балтыі? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё раз на два тыдні з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка.

  • 24 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — мастацтвазнаўца, аўтар і вядоўца ютуб-канала “Каля Культуры” Мікіта Моніч.

    Ужо сёння нам неабходна рабіць усё магчымае, каб тыя, хто прыйдзе пасля нас, былі больш колькаснымі, больш якасна падрыхтаванымі, больш смелымі і дасведчанымі. Мы не ведаем, ці так яно будзе. Але наша справа не ў тым, каб ведаць, каб накіроўваць гэтыя “народныя масы”. У кожнага з нас ёсць свой маленечкі “агародзік”, які мы даглядаем і на якім засейваем нешта каштоўнаснае. І некалі, тыя хто пройдзе па нашым шляху пасля нас, ім скарыстаюцца і дасягнуць дзякуючы гэтаму большага, чым здолелі дасягнуць мы, перакананы Мікіта Моніч.

    Пра тое, якое значэнне культура мае для станаўлення нацыі, чаму важна захоўваць сваю ідэнтычнасць нават ў замежжы і навошта берагчы ключы ад страчанай хаты, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Мікітам Монічам.

  • ля рэжыму не важны стан здароўя чалавека, які тым ці іншым чынам выказаўся супраць як самога рэжыму, так і тых злачынстваў, якія здзяйсняюцца ў краіне. Сёння, паводле звеестак, амаль 50 чалавек з рознымі формамі інваліднасці і цяжкімі захворваннямі знаходзяцца ў беларускіх турмах. Шматлікія вязні атрымалі інваліднасць падчас зняволення ці сутыкнуліся з істотным пагаршэннем здароўя. Акрамя таго, значная колькасць людзей, якія выйшлі на свабоду, цяпер змагаюцца з наступствамі для свайго здароўя, спрабуючы аднавіць жыццё ў новых умовах, часта за межамі Беларусі. Усім ім патрэбная дапамога. І мы ў стане ім дапамагчы.

    Наколькі крытычная сітуацыя, у якой апынуліся людзі з інваліднасцю, і як ім можна дапамагчы? Якія інструменты для дапамогі існуюць і якім чынам сабраныя сродкі будуць размяркоўвацца? Што з сябе ўяўляе фонд “Хуткая гуманітарная дапамога” і ці гатовыя людзі працягваць дапамагаць іншым? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольга Зазулінская і намеснік прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы Станіслаў Салавей.

  • Традыцыйны марш “Чарнобыльскі шлях” пройдзе 26 красавіка, у дзень чарнобыльскай трагедыі. Вось толькі гэтым разам (як і некалькі апошніх гадоў) ён будзе ісці не вуліцамі Мінска альбо іншых беларускіх гарадоў, а Варшавы. Чаму так, беларусам тлумачыць не трэба. Як і тое, што забывацца пра гэтую трагедыю беларусы не будуць. Дзе б яны не знаходзіліся ў дадзены момант — у самой Беларусі ці далёка за яе межамі.

    Ці можна не прыйшоў час пакінуць чарнобыльскую трагедыю ў гісторыі і жыць будучыняй, а не мінулым? Чаму так важна нагадваць сабе і свету пра падзеі 1986 года і ці мае значэнне тое, вуліцамі якіх гарадоў свету ідуць беларусы “Чарнобыльскім шляхам”? Што апроч маршу плануецца на час акцыі і якія патрэбы ёсць у арганізатараў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўнікі аргкамітэта “Чарнобыльскага шляху” ў Варшаве, сябра Беларускай асацыяцыі палітвязняў Алег Кулеша і сустаршыня "Руху Салідарнасьці Разам", дабраахвотнік Аляксандр Макаеў.

  • Чарговы заходні ваенны эксперт выдаў днямі чарговае папярэджанне пра непазбежнасць нападу Расіі на краіны Еўрасаюза. Меркавана — ужо ў 2027 годзе. Што да дзяржавы-чальца NATO, якая імаверна стане першай ахвярай расійскай агрэсіі, то тут аўтар ўзгаданага аналізу не быў арыгінальным — Літва. І найверагодней, што асноўным накірункам перашага ўдару (тут таксама нічога новага) будзе “Сувалкскі калідор”. Адпаведна, і гэта таксама больш не здзіўляе, напад пачнецца з тэрыторыі Беларусі. Краіна, якая ў новай версіі Канстытцыі прапісала немагчымасць любой агрэсіі са сваёй тэрыторыі, але прапагандысты якой чамусьці здзіўляюцца факту, што польскі горад Аўгустаў да гэтага часу — польскі…

    Наколькі вайна Расіі з краінамі Еўрасаюзу ўяўляецца небяспечнай і ці прымусяць такія папярэджанні краіны ЕС паспрабаваць нейкім чынам вырашыць “беларускае пытанне”? Якія мэты пераследуюць прапагандысты, пагражаючы краінам ЕС і NATO і ці працягваюцца перамовы паміж Вашынгтонам і Мінскам? Што прымушае рэжым дадаваць новых людзей у спіс тэрарыстаў і ці могуць санкцыі спрыяць узмацненню нацыянальнай ідэнтычнасці ў беларусаў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.

  • Час ідзе, а ніякай новай інфармацыі датычна лёсу зніклай спікеркі Каардынацыйнай Рады Анжалікі Мельнікавай няма. Затое хапае каспіралагічных версій аб прычынах гэтага знікнення. І прычынаў для іх нараджэння (апроч маўчання адпаведных структкр, якія займаюцца пошукамі Мельнікавай) хапае: гэта і нібыта зніклыя з рахунка грошы, і спампаваныя файлы з дакументамі КР і шмат чаго яшчэ. Нагодай для новых непаразуменняў сярод беларусаў стала нават тое, хто і праз якую працэдуру мусіць замяніць зніклую спікерку на гэтай пасадзе…

    Ці ёсць нейкія звесткі, якія б давалі раеуменне таго, што здарылася з Анжалікай Мельнікавай, і ці ёсць у КР магчымасці паўплываць на працэс яе пошукаў? Якая шкода Каардынацыйнай радзе была нанесеная як знікненнем спікеркі Анжалікі Мельнікавай, так і фактам спампоўкі ўнутраных дакументаў КР? Ці сапраўды на дзейнасць КР былі атрыманыя пэўныя сродкі і чаму для сябраў КР сам факт існавання у КР нейкіх сродкаў стаў сюрпрызам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае выканаўца абавязкаў спікеркі КР, прадстаўніца фракцыі “Еўрапейскі выбар”, асабістая памочніца Святланы Ціханоўскай Стася Гліннік.

  • Хоць новы канцлер яшчэ ў Германні афіцыйна не абраны (хоць усе і не сумняюцца ў тым, што ім стане Мерц), але ўжо можна казаць пра стварэнне кіроўнай кааліцыі. А гэта ў сённяшніх умовах ужо шмат. Адпаведна, узнікаюць магчымасці для аналізу таго, якой можа быць як знешняя, так і ўнутраная палітыка новага ўраду і чаго чакаць у такім важным для беларусаў пытанні, як міграцыйная палітыка і пытанні легалізацыі.

    Ці можна казаць, што кааліцыя практычна створаная і што з сябе ўяўляюць сілы, якія ў яе ўваходзяць? Якой можа быць палітыка новага ўраду Германіі і чаго чакаць у гэтым сэнсе беларусам, якія хочуць знайсці прытулак у гэтай краіне? Ці варта разлічваць на спрашчэнне працэдуры легалізацыі і ці будзе новы ўрад падтрымліваць беларускія ініцыятывы ў Германіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сяброўка Пашыранай рады беларускага аб’яднання ў Германіі Razam, каардынатарка фестывалю Minsk x Minga, супрацоўніца Універсітэта Пасаў (The University of Passau) Хрысціна Дарапей.

  • Мы ўжо не раз казалі пра тое, як шырока па ўсім свеце раскідала беларусаў. Як у выніку звычайнай, так і ў выніку палітычнай эміграцыі, альбо рэлакацыі, якая таксама стала вынікам калі не палітычнага пераследу, то саўдзелу беларускага рэджыма ў вайне Расіі супраць Украіны. Кіпр не стаў выключэннем і сёння там таксама дастаткова беларусаў. У якіх хапае як эмігранцкіх праблем, так і імпэту рабіць хоць нешта на карысць Беларусі.

    Якія праблемы найперш хвалююць беларусаў на Кіпры і ці ўдаецца Народнай амбасадзе Беларусі на Кіпры іх вырашаць? Якой падтрымкі і ад каго не хапае для вырашэння гэтых праблем і чым увогуле сёння жыве дыяспара беларусаў на Кіпры? Што з сябе ўяўляе праект XRAYTOURS Belarus і ці магчыма з яго дапамогай супраціўляцца русіфікацыі беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі на Кіпры Алеся Пархоменка і праграміст, стваральнік праекта XRAYTOURS Belarus Мацвей Пархоменка.

  • У жніўні 2020 года Папа Рымскі Францішак казаў, што ўважліва сочыць за падзеямі ў Беларусі і заклікаў да дыялогу.

    21 красавіка стала вядома, што ён памёр.

    Смерць Пантыфіка пасля яго велікодных віншаванняў стала трагедыяй для многіх хрысціян.

    Пра тое, якім быў Папа Францішак і што будзе пасля яго, размаўляем у эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй і праваабаронцай Наталляй Васілевіч.

  • Заявы пра хуткае з’яўленне “добрых навінаў” што да спынення агню і пачатку працэсу замірэння паміж Расіяй і Украінай гучаць з Белага дома з зайздроснай рэгулярнасцю. І з такой жа рэгулярнасцю гэтыя спадзяванні не спраўджваюцца. Што не замінае Трампу і яго камандзе не толькі “верыць Пуціну і яго імкненню да міру”, але і разважаць пра магчымасць аддаць Расіі шэраг украінскіх тэрыторый дзеля таго міру. Дарэчы, пра тэрыторыі: адзін з лукашэнкаўскіх прапагандыстаў нечакана заявіў пра “беларускі Аўгустоў" і іншых польскіх мястэчак. Іншы ж пачаў разважаць пра аднаўленне “еўрапейскага фашызму” і яго планаў захопу Беларусі.

    Ці варта спадзявацца, што Пуцін усё ж пагодзіцца на прапанаваны Трампам план міру ва Украіне і чаго чакаць ад прэзідэнта ЗША, калі ён усвядоміць нежаданне Масквы спыняць вайну? Ці можна купіць мір, аддаючы захопніку тэрыторыі Украіны і як сітуацыя няпэўнасці ў дасягненні міру ўплывае на Беларусь? Чаму прапагандысты загаварылі пра “еўрапейскі фашызм” і яго пагрозы ды пра “беларускія гарады” Польшчы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.

  • Тэма санкцый падзяліла нават апанентаў рэжыму Лукашэнкі на два лагеры. Калі адныя працягваюць настойваць на ўзмацненні і пашырэнні санкцыйнага ціску, то другая частка дэмсіл сцвярджае, што санкцыі наносяць шкоду не рэжыму і не Лукашэнку ды яго “гаманцам” асабіста, а незалежнасці Беларусі і шараговым грамадзянам. Маўляў, беларусы з-за санкцый сталі жыць горш і, адпаведна, яны не проста супраць санкцый, але і ставяцца негатыўна да дэмсіл, з-за якіх тыя санкцыі і ўводзяцца…

    Ці магчыма ў сённяшніх умовах правесці незалежнае рэпрэзентатыўнае даследаванне на такую тэму, як стаўленне да санкцый? Ці можна давяраць атрыманым адказам і якія пытанні людзям лепш задаваць? Як насамрэч ставяцца шараговыя беларусы да заходніх санкцый і каго лічаць вінаватым у іх увядзенні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктарка Беларускай аналітычнай майстэрні Марына Новікава.