Episoder
-
Франтмэн гурта N.R.M. Піт Паўлаў прэзентаваў новую песню і кліп на яе. Па словах Піта, гэта песня пра нас — тых, хто быў вымушаны пакінуць Радзіму, хто пракладае новыя маршруты, але сэрцам застаецца там, на Радзіме і там, дзе ідзе вайна. Дый сам Піт тыя новыя маршруты пракладае вельмі актыўна.
Чым адметная новая песня і ці не ператвараецца творчасць большасці беларускіх музыкаў у выключна ў асэнсаванне эмігранцкай праблематыкі? Ці атрымліваецца ў Піта і N.R.M. знайсці сваё месца ў новых умовах жыцця за мяжой? Ці ўдаецца выйсці за межы дыяспары і як складаюцца гастрольныя маршруты ў Піта? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае музыка, франтмэн гурта N.R.M. Піт Паўлаў -
У Беларусі чакаюць прыезду 150 тысяч працоўных мігрантаў з Пакістана. Пра гэта, нібыта, дамовіліся Лукашэнка і прэм’ер-міністр гэтай далёкай азіяцкай краіны. Здавалася б, якія тут могуць быць праблемы — беларусы ж такія талерантныя людзі! Як мінімум, яны самі ў гэта шчыра вераць і пра гэта любіць расказваць прапаганда. Наколькі сёння гэтае сцвярджэнне адпавядае рэчаіснасці, сказаць складана. Бо лукашэнкаўская Беларусь мала прывабная краіна для мігрантаў і прадстаўнікоў іншых этнасаў ды нацый у нас даволі мала.
Ці сапраўды беларусы такія талерантныя як яны лічаць і ці былі мы такімі ў гісторыі? Што дазваляла нам мірна суіснаваць з іншымі народамі ў адной дзяржаве і ці ёсць гэтыя ж чыннікі ў Беларусі сённяшняй? Ці ведаюць беларусы дастаткова добра самі сябе, каб ужо брацца за вывучэнне далёкіх і экзатычных для беларусаў краін? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным -
Manglende episoder?
-
Практычна ўсе незалежныя сацыёлагі выгнаныя з Беларусі альбо пастаўленыя ва ўмовы немагчымасці легальна працаваць і праводзіць сацыялагічныя апытанні. Тым не менш, даследванні свае яны не спынілі і час ад часу ў публічнай прасторы з’яўляюцца вынікі сацыялагічных апытанняў і даследванняў, праведзеных незалежнымі сацыёлагамі з-за мяжы. Але шмат хто ставіць пад сумнеў праўдзівасць адказаў на такія ананімныя апытанні з-за мяжы і зроблных на іх падставе высноў пра стан беларускага грамадства і яго настроі.
Нацыянальныя рэпрэзэнтатыўныя апытанні — ці магчымыя яны ў сённяшняй Беларусі і якім чынам яны праводзяцца? Ці ўлічваецца фактар страху пры атрыманні адказаў і ці можна на падставе такіх адказаў рабіць нейкія высновы? З якімі складанасцямі падчас такіх даследванняў сутыкаюцца сацыёлагі і што можна сказаць пра агульны стан беларускага грамадства на сёння? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае сацыёлаг Беларускай аналітычнай майстэрні Алег Алампіеў -
Лукашэнка, альбо нехта з яго атачэння, чарговы раз звярнулі ўвагу на адсутнасць хоць нейкай ідэалогіі, якая б апраўдвала панаванне гэтага рэжыма, і было прынята рашэнне сітуацыю выправіць. У найлепшых традыцыях лукашэнкаўскага неабальшавізму — праз падпісанне адпаведнай дырэктывы “Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы”. І, відаць, у межах гэтай ідэалогіі ў Беларусь запрашаюць 150 тысяч працоўных пакістанскіх мігратаў.
Ці здольны рэжым выпрацаваць жыццяздольную ідэалогію і чаму не было гэта зроблена раней? Ці паедуць у Беларусь гастарбайтары з Пакістана і чым гэта небяспечна? Навошта Трамп імкнецца ўзяць пад кантроль сістэму газаправодаў з Расіі ў Еўропу і што стаіць за словамі Уіткаф пра прызнанне так званых ДНР і ЛНР? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам -
У нядзелю, калі праваслаўныя ўсяго свету адзначалі Вербную нядзелю, расійскія акупанты зладзілі ракетную атаку па ўкраінскіх Сумах. У выніку якой загінула больш за тры дзясяткі людзей. Беларускі блогер Андрэй Павук, які пасля вымушанай эміграцыі жыве ў Вільні, прыйшоў да расійскай амбасады, каб выказаць расійскім дыпламатам свой пратэст адносна чарговага злачынства, здзейснаенага расійскай арміяй. Але ледзь не пазбавіўся ровара, атрымаў ад расійскіх цітушак з амбасады пагрозы на свой адрас і вымушаны быў даваць тлумачэнні паліцыі.
Чаму пастанавіў прыехаць да расійскай амбасады і на які вынік разлічваў? Што там за гісторыя з роварам, паліцыяй і дзецьмі расійскіх дыпламатаў? Чым былі адметныя размовы з расіянамі і ці не асцерагаецца за сваё жыццё па выніку свайго паходу да амбасады? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогер Андрэй Павук -
“Знайдзіце яе”: ці выпадкова падчас суботніка Лукашэнка ўзгадаў Польшчу by Euroradio
-
Чым далей, тым больш выклікаў паўстае і перад усім светам, і перад беларусамі як часткай гэтага свету і працэсаў у ім. І калі для СМІ і НДА ды розных культурных і навучальных ініцыятыў прыйшлі складаныя часы з перамогай Трампа, то для іншых актуальнейшымі застаюцца пытанні легалізацыі на фоне змянення (і не ў лепшы бок) міграцыйнай палітыкі ў розных краінах. А ёсць яшчэ пагроза вайны, якая можа прыйсці і ў краіны ЕС, і ў Беларусь. Ёсць і пагроза з боку лукашэнкаўскага рэжыму і яго спецслужбаў: як для тых, хто застаецца ў Беларусі, так і для тых, хто з’ехаў у вымушаную эміграцыю. Як ёсць і расчараванне ў лідарах, дэмсілах і структурах дэмсупольнасці.
Ці здольныя выжыць СМІ і НДА толькі пры падтрымцы беларусаў і ці патрэбныя тыя СМІ беларусам сёння насамрэч? Ці час для спорту падчас вайны і ці хутка здымуць бан з беларускіх спартоўцаў? Ці не час дэмсілам “самараспусціцца” і пра што сведчыць сітуацыя з Мельнікавай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае медыяменеджар, сузаснавальнік папулярнага спартыўнага рэсурса Tribuna.com, гендырэктар і сузаснавальнік медыяхолдынгу Tribuna Digital Дзмітрый Навоша -
Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатовая прыняць да 150 тысяч працаўнікоў з Пакістану і "забяспечыць іх усім неабходным". Па нейкім супадзенні, прыкладна столькі вакансій сёння афіцыйна адкрыта ў Беларусі. А яшчэ ні для каго ўжо не сакрэт, што ў Беларусі жахлівы кадравы крызіс, звязаны з палітычнымі рэпрэсіямі і эканамічнымі мігрантамі.
Абмяркоўваем гэта з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама абмяркуем грошы, знятыя з рахунка зніклай Анжалікі Мельнікавай, наступствы рэгулявання цэнаў па "формуле Турчына", двухтыднёвыя прастоі на беларускіх прадпрыемствах і новую дырэктыву пра адсутную ідэалогію беларускай дзяржавы. -
Журналісты "Нашай Нівы" выявілі сакрэтнага агента лукашэнкаўскіх спецслужб, які, па сцвярджэнні расследвальнікаў, пад выглядам “ціхага айцішніка-эмігранта” выехаў разам з жонкай у Літву, дзе і працуе ў кампаніі “Варгеймінг”. Падставай для такіх абвінавачванняў у бок Фёдара Гарбачова стала нібыта наяўнасць у яго пашпарта прыкрыцця, які выдаецца агентам на час выканання задання. Пікантнасці усёй сітуацыі дадае тое, што ўзгаданая жонка — вядомая журналістка. Якая і за мяжой працягнула сваю журналісцкую дзейнасць.
Ці ёсць падставы ў журналістаў "Нашай Нівы" сцвярджаць пра наяўнасць у мужа Вольгі пашпарта прыкрыцця і што, на яе погляд, не тое з іх доказамі? Чуткі пра тое, што яе муж “агент”, віруюць некалькі гадоў — адкуль, на яе погляд, яны маглі з’явіцца? Ці былі да сям’і Вольгі Сямашкі пытанні з боку літоўскіх ці польскіх спецслужбаў і ці гатовыя яны прайсці паліграф? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае журналістка Вольга Сямашка -
Набірае магутнасць супрацьстаяння і фактычна гандлёвая вайна паміж Кітаем і ЗША. Практычна да яе ўжо далучыўся Еўрасаюз. Прычым, што адметна, на баку Кітая. Але Дональд Трамп генеруе новыя пагрозы, а ў бок тых, хто імкнецца знайсці выйсце з сітуацыі і спрабуе дамовіцца, кажа здзекліва, што яны “цалуюць яго ў дупу”. І гэтыя эканамічныя выпрабаванні не дадаюць аптымізму ў пытаннях дапамогі Украіне і падрыхтоўкі да супрацьстаяння ваеннай агрэсіі з боку Расіі.
Ці гатовая Еўропа да эканамічнай канфрантацыі з ЗША і чым небяспечная тарыфная кааліцыя ЕС і Кітая? Ці рэальнае стварэнне еўрапейскай арміі і які лёс чакае NATO? Чаму ў Германіі вырашылі зрабіць больш жорсткімі ўмовы для эмігрантаў і як Захад рыхтуецца да расійска-беларускіх вучэнняў “Захад-2025”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам -
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп увёў дадатковыя гандлёвыя падаткі на імпарт практычна з усіх краін свету. Часам нават з тых, дзе ніхто, апроч пінгвінаў, не жыве. І гэтае рашэнне выклікала як шалёныя абвалы фондавых рынкаў, так і супрацьстаянне паміж дзяржавамі. Да прыкладу, Кітай адразу ўвёў люстраныя тарыфы на імпарт з ЗША, і ў гэтым яго нечакана падтрымаў ЕС. У той жа час шэраг краін, па словах Трампа, звярнуліся да амерыканскіх прадстаўнікоў з мэтай дамовіцца па пытаннях гандлю і падаткаў. Ці, як апісаў гэта Трамп, “тэлефануюць і цалуюць у дупу”.
Як новыя тарыфы ўплываюць на сусветную эканоміку і ці прынясуць яны карысць хаця б ЗША? Чым пагражае Беларусі гандлёвая вайна паміж Кітаем і ЗША і ці здолее на ёй зарабіць Лукашэнка? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка. -
10 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — франтмен гуртоў Volski і Крамбамбуля, мастак, пісьменнік Лявон Вольскі.
Мы апынуліся ў эпіцэнтры вайны. І гэта не толькі рэальная вайна, якая ідзе ва Украіне, дзе ў тым ліку гінуць і беларусы. Сапраўдную вайну на вынішчэнне ўсяго беларускага, нацыянальнага вядзе і Лукашэнка. Адначасова мы мусім супрацьстаяць “рускаму свету”, які таксама наш вораг. І хоць імперская Расія стала на шлях развалу, што прывядзе і да аслаблення лукашэнкаўскага рэжыму, да перамогі далёка. І мы мусім сканцэнтравацца на тым, каб выжыць і перамагчы ў гэтай вайне дабра і зла, перакананы Лявон Вольскі.
Пра тое, ці з’яўляецца беларускі народ нацыяй і чаму беларусы так мала цікавяцца сваім, чаму без мовы Беларусь не захаваць і як перамагчы ў супрацьстаянні з “рускім светам”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Лявонам Вольскім. -
Вясна 2025 года стала для Каардынацыйнай рады і яе чальцоў сапраўдным часам выпрабаванняў і турбулентнасці. Спачатку знікла спікерка КР Анжаліка Мельнікава, потым выявілася, што былі спампаваныя ўнутраныя дакументы КР, пачаліся спрэчкі наконт неабходнасці праверкі ўсёй КР на паліграфе… І гэта на фоне ўсеагульнай страты даверу да гэтай структуры і заклікаў самараспусціцца.
Як знікненне Мельнікавай адбілася на ўнутранай атмасферы ў Каардынацыйнай радзе і якія пагрозы гэта нясе? Ці дапаможа аднавіць давер праходжанне чальцамі КР (а можа, і не толькі гэтай структуры) паліграфа? Ці здольныя профільныя камісіі працаваць у такой сітуацыі і як КР здольная дапамагчы беларускім студэнтам за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дактарант Карлава ўніверсітэта, гісторык, старшыня камісіі Каардынацыйнай рады па справах студэнцтва Аляксандр Паршанкоў -
Беларускія дэмакратычныя сілы пачалі ўсур’ёз разглядаць пытанне “фармавання міжнародных міратворчых сіл на тэрыторыі Еўрасаюза з удзелам беларускіх добраахвотнікаў”. Гаворка, безумоўна, ідзе не пра тое, што дэмсілы будуць такія сілы фармаваць, а (пакуль) выключна пра стварэнне беларускіх падраздзяленняў у складзе нацыянальных армій краін ЕС і NATO. Ці для пачатку ў тым жа Замежным легіёне. Але пакуль “сілавы блок” дэмсіл не здольны дамагчыся ўхвалення абавязковай працэдуры праходжання паліграфа хаця б для чальцоў Каардынацыйнай рады…
Ці своечасовая прапанова пра стварэнне беларускіх падраздзяленняў у арміях ЕС і NATO і ці ёсць з каго тыя падраздзяленні фармаваць? Якія функцыі меркавана будуць у такіх падраздзяленняў і пры чым тут вызваленне Беларусі? Чаму КР супраціўляецца праверцы сваіх чальцоў на паліграфе і што гэта дасць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзь Манько. -
Абмяркоўваем актуальныя палітычныя падзеі ў штотыднёвай размове з палітолагам Паўлам Усавым.
Дональд Трамп, што абяцаў свету падпісаць мірныя перамовы па Украіне, літаральна за суткі сеў у лужыну — Пуцін не чуе яго пагроз і далей адцягвае пытанне прыпынення агню. Сацыёлаг Рыгор Астапеня і эканаміст Дзмітрый Крук напісалі праграмны тэкст аб смерці праекта “Новая Беларусь”. Беларусы не дачакаюцца дэмакратычнай будучыні краіны ў сярэднетэрміновай перспектыве?
Нявестка Лукашэнкі абышла санкцыі Еўрасаюза праз лобі Славакіі. Няўжо ўсё гэта сведчыць пра слабасць сённяшняй дэмакратыі? На гэтыя і іншыя пытанні паразмаўляем з палітолагам і сябрам руху “Вольная Беларусь” Паўлам Усавым. - Vis mere