Episodios

  • У вялікай гутарцы ТОК вядомая блогерка Вольга Такарчук расказвае пра арышт сваёй маці, развод і ўцёкі з двума дзецьмі. Згадвае, як сама сядзела ў турме і якія гісторыі чула ад сукамерніц, апісвае тыпаж жанчын, якія працуюць у калоніі, і выбрыкі суседак. Расказвае Вольга і пра тое, калі і чаму зацікавілася палітыкай і за што ўдзячная Сяргею Ціханоўскаму. Згадвае гісторыі з дзяцінства і як падлеткам трапіла ў апорны пункт. Кажа пра маразм у школе сына і чаму настаўнікі яе баяліся. Апісвае шчаслівыя часы, калі працавала ва ўнівермагу «Беларусь», і чаму больш за ўсё хоча вярнуцца назад у свой мікрараён «Усход» на поўначы сталіцы.00:00 – вырвана з кантэксту00:27 – ці хадзіла на выбары да 2020-га03:30 – як кінулі сябры05:06 – пра бацьку і дзяржслужбу06:01 – чаму супраць перамоў з Лукашэнкам07:40 – пра размову па душах з кадэбістам09:45 – як Ціханоўскі падняў з канапы10:50 – ці трэба новыя выбары лідара дэмсіл13:37 – стаўленне да Святланы Ціханоўскай15:20 – пра Латушку16:03 – БЛІЦ: Цэслер ці Уорхал, Мелказёраў ці Івулін, Кабанаў ці Пятрухін і сяброўства з Балаганавым19:53 – пра бацькоў22:17 – як сілавікі арыштавалі маці31:31 – што прасцей: сядзець у турме ці чакаць34:56 – самыя дзіўныя суседкі ў камеры36:56 – пра маладых дзяўчат, якія трапляюць за краты38:43 – гісторыя, якая шакавала найбольш41:16 – пра жанчын, якія працуюць у калоніі51:00 – чаму Лукашэнка не адпускае Калеснікаву53:19 – пра развод56:01 – пра мужчыну мары56:50 – пра фальсіфікацыі ў школе дзяцей58:57 – маразм у школе1:00:30 – размова з сынам пра піянераў і БРСМ1:03:54 – «Са школы зрабілі турму»1:06:07 – пра школьную форму1:07:59 – як трапіла на працу ва ўнівермаг «Беларусь»1:10:37 – пра беларускія тавары і «Купляйце беларускае»1:13:38 – пра сям’ю і дзяцінства1:16:41 – як падлеткам трапіла ў міліцыю1:21:54 – у чым сэнс жыцця1:23:01 – вясёлая гісторыя пра нараджэнне дзіцяці1:32:50 – як прымірыць грамадства

  • У вялікай гутарцы ТОК прадстаўнік аб’яднання былых сілавікоў «Белпол» Уладзімір Жыгар распавядае пра сілавікоў у атачэнні Аляксандра Лукашэнкі і магчымасць прыходу да ўлады хунты. Апісвае, як ахоўваюць Лукашэнку падчас ягоных выездаў у рэгіёны. Расказвае пра крымінальных аўтарытэтаў і іх уплыў сёння. Гаворыць, як вылічыць агента ў сваім атачэнні і на якія правакацыі здольныя беларускія спецслужбы. Таксама Уладзімір тлумачыць, чаму пайшоў у міліцыю, хоць сам яшчэ ў 2006-м расклейваў улёткі за апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча, прыгадвае, з чым сутыкнуўся ў крымінальным вышуку і падчас працы ў ізалятары часовага ўтрымання. І распавядае пра рэальныя выпадкі, калі сам сутыкнуўся з несправядлівасцю сістэмы.00:00 – вырвана з кантэксту00:27 – як ахоўваюць Лукашэнку падчас паездак у рэгіёны06:19 – як праз Лукашэнку міліцыянты захварэлі на кавід08:24 – аб прэміях у міліцыі10:37 – людзі пераходзілі на іншы бок, калі бачылі міліцыянтаў 13:12 – калі зацікавіўся палітыкай14:19 – чаму пайшоў у міліцыю16:33 – пра адносіны з зэкамі18:40 – як дапамагаў перадаць аўтарытэту пяльмені20:03 – як трапіў на працу ў ізалятар часовага ўтрымання26:20 – як з жонкай расклейваў улёткі і ладзіў пікеты27:10 – як звольніўся і апынуўся ў ахове Ціханоўскай33:18 – пра сям’ю і 1990-я35:46 – пра ўчастковых інспектараў38:25 – пра следчых і суддзяў40:22 – гісторыя з выцвярэзніка45:36 – самы ўплывовы сілавік у Беларусі48:01 – каго Лукашэнка можа прызначыць пераемнікам 49:27 – топ-3 асобы, каму Лукашэнка давярае найбольш51:42 – пра генпракурора Шведа і вагу пракуратуры ў сістэме53:49 – топ самых уплывовых сілавых ведамстваў56:04 – пра міністра Кубракова58:00 – ці можа прыйсці хунта да ўлады1:01:05 – за што паплаціўся Караеў1:04:17 – якое стаўленне да сям’і Лукашэнкі ў міліцыі1:07:02 – калі сыдзе Лукашэнка1:09:18 – як вылічыць агента 1:11:32 – розніца паміж Лукашэнкам і Пуціным1:15:40 – правакацыі агентуры1:27:35 – новыя інструменты сілавікоў1:30:28 – што не так з санкцыямі1:36:15 – крымінальныя банды ў Беларусі1:37:53 – як міліцыя падставіла крымінальнага аўтарытэта1:57:26 – як выпадкова ўдалося раскрыць злачынства1:59:36 – ці варта дазволіць мабільнікі ў турмах2:01:08 – ці можа паўтарыцца гісторыя з Навальным у Беларусі2:03:34 – калі спыняцца рэпрэсіі2:07:01 – як выратаваць імідж міліцыі1:10:16 – што рабіць сумленным міліцыянтам

  • ¿Faltan episodios?

    Pulsa aquí para actualizar resultados

  • У новым выпуску ТОК палітолаг Роза Турарбекава расказвае прыгожую гісторыю кахання, якая прывяла яе ў Беларусь. Параўноўвае беларусаў і казахаў і вельмі дакладна фіксуе нашы нацыянальныя рысы. Гаворыць пра падабенства і рознасць паміж казахскім дыктатарам Нурсултанам Назарбаевым і Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама паміж збудаванымі імі сістэмамі. Кажа пра экзістэнцыйную пагрозу Расіі і «рускага свету», якую вельмі добра разумеў і Назарбаеў, але ў адрозненне ад Лукашэнкі, спрыяў разбудоўванню ўнутры краіны ўсяго нацыянальнага.Роза Турарбекава больш за 20 гадоў адпрацавала ў БДУ і была дацэнткай самага прэстыжнага факультэта міжнародных адносінаў. У нашай размове яна згадвае рэктара Аляксандра Казуліна і дэкана Віктара Шадурскага, а таксама скандальна вядомага Андрэя Караля. Апісвае, як спецслужбы кантралявалі ўніверсітэт і расказвае пра свайго выпускніка, які вярнуўся ў БДУ праводзіць чысткі. Прыгадвае, як студэнты ФМА рагаталі са старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай, калі тая прыйшла ў БДУ расказваць канспіралогію пра «План Далеса».Роза таксама тлумачыць, навошта Лукашэнка вярнуў у сваю Адміністрацыю Наталлю Пяткевіч, чаму над ёй паставіў Дзмітрыя Крутога і якія задачы ў новага кіраўніка МЗС Максіма Рыжанкова. 00:00 – вырвана з кантэксту00:31 – як выйшла замуж за беларуса02:58 – як бацькі ўспрынялі шлюб10:22 – рознасць менталітэтаў беларусаў і казахаў14:21 – «Беларусы ўмеюць лічыць і пралічваць»17:16 – «Маўчанне – не знак згоды ў беларусаў»22:27 – пераезд з казахскай дыктатуры ў беларускую26:46 – дачэпкі прапагандыстаў29:05 – пра выбары ў Беларусі і рэпрэсіі супраць мужа36:45 – за каго галасавала на выбарах37:26 – ці сапраўды БДУ гадзючнік38:56 – пра Казуліна39:52 – як выперлі з універсітэта45:33 – «КДБ заўжды кантраляваў БДУ»49:50 – як святкавалі 8 Сакавіка ў БДУ53:54 – пра родны Алматы, дзе жыло 57% расіян57:58 – як выцеснілі расіян з Казахстана1:03:40 – чым Назарбаеў падобны да Лукашэнкі1:10:43 – «Назарбаеў заўжды разумеў, наколькі Расія небяспечная»1:14:29 – «Лукашэнка – антынацыянальны дыктатар»1:18:20 – як Такаеву ўдалося пасунуць Назарбаева1:25:12 – прэтэнзія і пытанне да Лукашэнкі1:26:47 – хто можа стаць пераемнікам Лукашэнкі1:28:16 – самыя ўплывовыя асобы ў атачэнні Лукашэнкі1:28:59 – навошта Лукашэнка дастаў з шафы Пяткевіч1:29:35 – што зменіцца з прыходам Рыжанкова і Крутога1:32:17 – пра Макея і экс-пасла Беларусі ў Германіі Сідарэнку1:36:24 – пра сына, які адмовіўся ад рускай мовы1:41:43 – пра дачку1:46:48 – чаму называюць «праўладнай прапагандысткай»1:51:59 – чаму пайшла ў палітыку і ўвайшла ў кааліцыю з Рымашэўскім2:02:19 – пра Паўла Латушку2:06:02 – навошта пайшла ў КР2:15:24 – чаму пайшла з КР2:17:54 – аб працы Ціханоўскай і Офіса2:21:02 – як прымусіць Лукашэнку пачаць адлігу2:24:36 – чаму галасуе за Бабарыку2:26:52 – БЛІЦ: Ціханоўская ці Латушка, Тэтчэр ці Меркель, Чынгісхан ці Македонскі2:28:25 – як перастаць баяцца2:31:02 – чаму беларусы могуць навучыцца ў казахаў

  • У новым выпуску ТОК кіраўнік Фонду салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак распавядае, як яго вербавалі спецслужбы і як падлеткам на першым допыце здаў паплечніцу. Кажа пра падставу ад экс-прапагандысткі СБ Святланы Галузы і пра тое, ці была яна агенткай КДБ. Тлумачыць стратэгію лукашыстаў па палітвязнях і чаму не выпускаюць Паліну Шарэнду-Панасюк. Гаворыць пра мысленне рабочых і пра тое, чаму яны не паўсталі. А таксама называе свой заробак, як адмовіўся ад алкаголю і схуднеў. 00:00 – вырвана з кантэксту00:24 – пра Расію і пра тое, чаму беларусы – не белыя людзі05:36 – чаму беларусы такія салідарныя07:19 – выйшла кніга «САМЫ ЦЫМУС»! Замовіць тут bit.ly/samy_cymus_tok09:07 – ці эвакуявалі з Беларусі агентаў КДБ10:44 – выпадкі няўдалай эвакуацыі12:47 – галівудскі выпадак эвакуацыі14:47 – пра кур’ёзы і паслугу вяртання ў Беларусь16:34 – гучны кейс, калі збіралі на аперацыю, якая аказалася бясплатнай20:33 – выпадкі махлярства 23:15 – чаму каліноўцы адмовіліся ад грошай BySol27:23 – што з палітвязнямі30:29 – ці варта сваякам палітвязняў гаварыць пра іх публічна32:31 – чаму прапаганда пачала здымаць фільмы пра жанчын-палітвязняў 35:13 – гісторыя Паліны Шарэнды-Панасюк38:15 – ці пачне Лукашэнка выпускаць палітвязняў пасля 2025 года40:11 – пра статус Ціханоўскай і пры чым тут Шарль Дэ Голь і дыктатар Франка44:07 – як у 16 год падставіў актывістку, за што дагэтуль сорамна49:12 – спробы вярбоўкі спецслужбамі56:05 – пра тых, хто сведчыць супраць палітвязняў57:39 – стаўленне да Рамана Пратасевіча1:01:28 – як кінуў піць цалкам1:04:02 – як атрымалася схуднець1:05:24 – як пачаў абараняць рабочых1:09:17 – чаму рабочыя не паўсталі1:16:47 – як гандляваў на рынку1:18:28 – як хацеў усё кінуць і пайсці зарабляць грошы1:22:01 – галоўныя хейтары і ворагі1:25:54 – прэзідэнцкія амбіцыі1:28:57 – БЛІЦ: Мележ ці Быкаў, Сырскі ці Залужны, Трамп ці Байдэн1:31:48 – агенты ў BySol: кейс Галузы1:43:01 – ці рабіў BySol аўдыт1:45:15 – пра заробак, маёмасць і самы вялікі страх1:50:56 – данаты ад бізнэсу ўзамен за зняццё санкцый2:03:24 – калі ў беларусаў знікне страх2:06:23 – памылка беларусаў2:09:28 – чаму супраць перамоў з лукашэнкаўцамі2:15:36 – чаму (не) трэба выязджаць з Беларусі

  • Госць новага выпуску ТОК – Аляксандр Мілінкевіч, экс-кандыдат у прэзідэнты, а сёння канцлер Вольнага беларускага ўніверсітэта. У вялікай размове мы гаворым пра галоўную пагрозу для беларускага народа. Пра тое, як беларуская апазіцыя спрабавала дамаўляцца з паплечнікамі Пуціна, якія задачы Крэмль ставіць на кожныя выбары ў Беларусі і хто прыйдзе пасля Пуціна. Згадваем выбары 2006 года і Плошчу, як дэмсілы аб’ядналіся, а пасля змагаліся за ўладу. Мілінкевіч згадвае і загадкавае атручванне яшчэ аднаго лідара дэмсіл, у якім бачылі рэальнага канкурэнта Лукашэнкі, – Сяргея Домаша. Гаворыць пра няўдачы выбараў 2010 года. Аналізуе свае памылкі і памылкі Віктара Бабарыкі, Святланы Ціханоўскай, Макея і Лукашэнкі. Гаворыць пра складаныя стасункі з Зянонам Пазняком. А таксама кажа, што беларусы могуць даць Еўропе і як перастаць азірацца на Расію.00:00 – вырвана з кантэксту00:28 – навошта Мілінкевіч пайшоў на выбары ў 2006-м06:47 – як апазіцыя дамаўлялася з Масквой12:51 – тры задачы Масквы на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі18:06 – Мілінкевіч кажа, хто прыйдзе пасля Пуціна20:40 – памылка Ціханоўскай24:30 – што будзе, калі пасунуць Ціханоўскую26:19 – хто найбольшы канкурэнт Ціханоўскай28:28 – мэты Латушкі30:11 – як дэмакраты пасунулі Мілінкевіча33:26 – у чым сур’ёзны недахоп беларусаў35:03 – «У Вадзіма Пракоп’ева талент папуліста»41:15 – БЛІЦ: Меркель ці Туск; вучоны і філосаф, якія натхняюць48:32 – «Домашу далі «навічок»54:45 – галоўная памылка Мілінкевіча56:52 – чаму ганарыцца, што начальнікам штаба быў камуніст Калякін1:01:28 – ці падтрымліваў Плошчу-2006 і намётавы гарадок1:04:54 – чаму альтэрнатывы мірнаму пратэсту няма1:11:45 – што рабіць грамадству і апазіцыі, пакуль у Крамлі Пуцін1:15:53 – пра агентаў КДБ у атачэнні1:18:08 – як накіравалі ў суперсучасны ўніверсітэт у Алжыры1:22:26 – пра дзядоў, якія бралі ўдзел у паўстанні Каліноўскага1:25:05 – пра выбары-2010 і як Крэмль усіх кінуў1:30:38 – пра складаныя адносіны з Пазняком1:36:18 – галоўная памылка Бабарыкі і Ціханоўскай1:40:34 – галоўная памылка Макея і Лукашэнкі1:46:20 – хто будзе пераемнікам Лукашэнкі1:50:13 – як адбіралі бізнэс у сына з-за палітыкі1:53:41 – чаму адышоў ад палітыкі1:57:08 – чаму беларусы не хочуць у Еўропу2:02:46 – што беларусы могуць даць Еўропе2:05:18 – як перастаць азірацца на Расію

  • У новым выпуску ТОК гісторык і аналітык Аляксандр Фрыдман аналізуе лукашызм і параўноўвае яго з дыктатурамі ў Партугаліі, Іспаніі, Грэцыі і Казахстане. Фрыдман тлумачыць, які сцэнар транзіту ўлады самы імаверны ў Беларусі, а таксама чаму Мікалай – адзіная магчымасць для Лукашэнкі. Аляксандр кажа пра стратэгію Зянона Пазняка і тое, чаму Лукашэнка баіцца Сяргея Ціханоўскага. Тлумачыць матывы Масквы, ацэньвае імавернасць Трэцяй сусветнай вайны і ядзернага ўдару. 00:00 – вырвана з кантэксту01:27 – што такое лукашызм03:30 – лукашызм = фашызм?05:29 – пра культ Лукашэнкі09:16 – навошта Лукашэнку шпіц11:18 – пра Колю13:31 – пра жанчын у атачэнні15:29 – ідэалогія рэжыму17:13 – ці блізкая дыктатура беларусам21:08 – чаму ніхто не прадказаў 2020 год22:04 – памылка Марзалюка24:27 – чаму беларусы цярпелі дыктатуру так доўга26:41 – наколькі стабільны рэжым29:43 – чаго баяцца дыктатары32:05 – чаму дагэтуль некаторыя падтрымліваюць Лукашэнку37:34 – гісторыя партугальскага дыктатара Салазара39:06 – дыктатура чорных палкоўнікаў у Грэцыі39:59 – дыктатура непазбежна прыводзіць да вайны?44:34 – як вырвацца з лап Расіі49:48 – ці зможа Лукашэнка як Назарбаеў?54:12 – «Мікалай – улюбёны праект»1:01:40 – што будзе сігналам пачатку транзіту1:03:53 – круглы стол па сцэнары польскай «Салідарнасці»1:06:12 – пра іспанскага дыктатара Франка1:09:46 – БЛІЦ: самы выбітны палітык, найлепшы кіраўнік Беларусі1:16:45 – хто ў апазіцыі роўны Лукашэнку праціўнік1:18:26 – пра Пазняка1:20:54 – пра Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыку1:22:36 – хто пераможа Лукашэнку1:24:39 – ацэнка дзейнасці Ціханоўскай1:27:45 – ці будзе змаганне Латушкі і Ціханоўскай1:29:20 – памкненні Бабарыкі1:31:50 – ці можа Масква замяніць Лукашэнку 1:36:51 – як развіваецца сітуацыя ва Украіне1:38:02 – імавернасць Трэцяй сусветнай вайны і ядзернага ўдару1:47:07 – ці пачнецца грамадзянская вайна ў Расіі1:56:07 – што будзе з Арменіяй, Грузіяй і Малдовай1:59:13 – што будзе, калі ў ЗША да ўлады прыйдзе Трамп 2:00:46 – ці можна перамагчы дыктатуру мірнымі пратэстамі ў 21 стагоддзі?2:04:21 – калі ў Беларусі будзе дэмакратыя2:05:22 – што мае сэнс рабіць апазіцыі і грамадству

  • У новай гутарцы ТОК з палітолагам Юрыем Дракахрустам мы размаўляем пра стратэгію і тактыку Лукашэнкі. Дракахруст тлумачыць, чаму Лукашэнка не абмежаваўся кропкавымі рэпрэсіямі, як у 2010-м, і чаму дагэтуль не адпусціў палітвязняў. Навошта так доўга трымае побач прэс-сакратарку Наталлю Эйсмант і разважае, хто мае большую вагу: Эйсмант ці старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Кажа, якім будзе канец Лукашэнкі і хто будзе беларускім Хрушчовым. Дракахруст таксама дае ацэнкі вядомым апазіцыйным дзеячам: Святлане Ціханоўскай, Франаку Вячорку, Міколу Статкевічу і Паўлу Севярынцу. Называе галоўную памылку Зянона Пазняка і кажа, у чым палягаюць прынцыповыя разыходжанні з Андрэем Саннікавым. Палітолаг тлумачыць беларускую апантанасць Расіяй і называе трывожныя прыкметы, якія сведчаць пра тое, што «Расія – унутры нас». 00:00 – вырвана з кантэксту00:54 – самы траўматычны момант для Лукашэнкі03:23 – хто павінен сказаць «сыходзь», каб Лукашэнка сышоў07:10 – макееўская лібералізацыя была ўяўнай?11:15 – чаму Лукашэнка не абмежаваўся кропкавымі рэпрэсіямі, як у 2010-м14:35 – наколькі доўгая рука Масквы18:08 – калі Лукашэнка абвесціць народнае перамір’е24:11 – чаму Лукашэнка не мяняе Эйсмант25:41 – Эйсмант ці Качанава – хто бліжэйшы да Лукашэнкі?26:10 – хто найбольш уплывае на Лукашэнку27:46 – якім будзе канец Лукашэнкі28:12 – планы Фядуты на Лукашэнку ў 1994-м30:25 – ці таленавіты дыктатар Лукашэнка37:19 – хто самы моцны праціўнік Лукашэнкі41:17 – хто будзе беларускім Хрушчовым43:30 – паралелі з дыктатарам Франка44:45 – якія шанцы на ўладу ў Віктара Лукашэнкі46:01 – Віктар ці Коля Лукашэнка?47:04 – хто мог перамагчы Лукашэнку: Пазняк, Карпенка, Домаш, Ганчарык, Ціханоўская?50:07 – спрэчкі з Саннікавым55:21 – у Ціханоўскай ёсць народнасць, якая была ў Лукашэнкі59:16 – пра зайздрасць да Франака Вячоркі1:01:25 – Ціханоўскі нагадваў і Навальнага, і Лукашэнку1:02:58 – Бабарыка не грэбаваў народам1:05:09 – «Статкевіч – сапраўдны герой»1:05:47 – Севярынец умее граць у палітычныя гульні1:06:17 – выйгрышная стратэгія для дэмсіл1:08:00 – што з сябе ўяўляюць прапагандысты Пятроўскі, Шпакоўскі, Дзермант1:09:58 – Гігін інтэлектуал?1:11:40 – чаму Мельянцоў пераабуўся?1:15:53 – чаму ў Беларусі пачалі шчаміць прарасійскія сілы1:20:11 – калі Захаду можа стаць выгадна перагарнуць старонку з Лукашэнкам1:25:01 – хто пераможа: Захад ці Кітай з Расіяй?1:27:58 – «Расія – унутры нас»1:31:05 – чым скончыцца кіраванне Пуціна1:33:17 – як пачынаўся БНФ1:35:49 – прынцыповыя разыходжанні з Пазняком1:40:56 – галоўная памылка Пазняка1:45:52 – пра сям’ю 1:51:04 – пра расстралянага дзеда і рэпрэсаваную бабулю1:55:34 – пра бацькоў1:57:23 – БЛІЦ: Пракоп’еў ці Латушка, Чалы ці Шрайбман, Камісаранка ці Галкін

  • Герой новага выпуску ТОК — вядомы бізнэсовец Аляксандр Кныровіч. Калісьці ён быў паспяховым прадпрымальнікам, кіраваў будаўнічым холдынгам «Сармат» і варочаў мільёнамі. Але ў 2017-м дзяржава забрала ў яго ўсё і кінула за краты гніць. У нашай вялікай размове Аляксандр распавядае пра заможныя часы і раскулачванне, галоўную хлусню Лукашэнкі і яго адзіную заслугу, беларускіх алігархаў Алексіна і Шакуціна і чаму побач з імі нельга ставіць Машэнскага. Тлумачыць, чаму не зайзросціць Пракапеню, кажа пра данос на сябе, які знайшоў у злітай базе КДБ, і чаму Карпянкоў мусіў узрадавацца зліву. Згадвае знаёмства з Пракоп’евым, а таксама даводзіць, чаму паміж бізнэсам і палітыкай ён абірае палітыку.00:00 – вырвана з кантэксту00:24 – ці быў даляравым мільянерам03:09 – мог купіць любую машыну, але абраў «Вольва»04:32 – чым адрозніваецца мысленне заможнага чалавека07:20 – як атрымаў кампанію «Сармат»09:23 – чым цяпер зарабляе10:19 – пра досвед бізнэс-анёла12:39 – ці праўда, што беларусы жывуць зараз найлепш за ўсе часы?15:43 – галоўная хлусня Лукашэнкі19:50 – у чым заслуга Лукашэнкі26:16 – чым адрозніваецца вытворчасць хлеба ад вытворчасці танка27:32 – «Рынак у Расіі адкрыўся не для МАЗа»29:20 – «Узяцце Аўдзееўкі замяняе ўзяццё Берліна»30:31 – пра данос на сябе33:06 – што не так з даносамі, альбо «пчолы супраць мёду»35:44 – пра інстытут рэпутацыі і савецкага чалавека39:01 – наколькі беларусы законапаслухмяныя40:23 – ці паляцяць галовы за зліў базы КДБ41:59 – найлепшы беларускі бізнэс43:05 – чаму натхняецца вытворцам «Анегі»44:11 – ці ёсць паспяховыя дзяржаўныя прадпрыемствы 47:52 – прыход «Вайлдберыз» і «Азона» – гэта добра?51:15 – пра Алексіна і цыгарэтную вайну52:04 – пра Шакуціна і Дзерыпаску54:46 – стаўленне да Машэнскага56:06 – ці зайздросціць Пракапеню1:03:08 – самыя таленавітыя ў эканамічным блоку Лукашэнкі: Руды, Румас, Калаўр1:06:14 – знаёмства з Пракоп’евым1:10:19 – «Латушка – аўтакрат»1:11:45 – пра Ціханоўскую1:13:02 – навошта ідзе ў КР, і пры чым тут смута ў Расіі1:18:41 – памылкі Цапкалы1:20:09 – памылкі Бабарыкі1:22:19 – ці былі памылкі ў Лукашэнкі1:24:19 – каму Лукашэнка можа даверыць уладу1:25:14 – беларуская эліта1:27:32 – пра крыміналку 2008 года, і як удалося адкупіцца1:29:04 – чаму рэжым Лукашэнкі нельга назваць мафіяй1:33:35 – пра крыміналку 2017 года1:35:24 – пра калонію для чыноўнікаў, сілавікоў і бізнэсоўцаў1:37:04 – як мяняюцца ў турме людзі, якія варочалі мільёнамі1:43:55 – адчуванне раскулачанага чалавека1:45:51 – месца ў турэмнай іерархіі1:52:02 – «Грыша – мой сябр!»1:57:10 – пра сям’ю1:57:57 – што самае важнае ў жанчыне2:00:10 – самы шчаслівы дзень2:02:45 – БЛІЦ: Цой ці Пугачова, Шагал ці Малевіч, бізнэс ці палітыка

  • Новы выпуск ТОК пра адно з самых беларускіх месцаў Вільні – Карчму 1863, што знаходзіцца ў сэрцы старога горада па адрасе Бокшта, 2. Пра суседзяў, даносы і моўныя інспекцыі, шкодніцтва сваіх і агентуру, гасцей-ватнікаў і КДБ распавядае суўласнік карчмы, колішні акцёр РТБД, а сёння выкладчык прыватнай школы Стэмбрыдж Ілля Ясінскі. У выпуску таксама пра Стэмбрыдж, як арганізаванае навучанне дзяцей у прыватнай школе і як праходзілі выбары прэзідэнта школы. Распавядае Ілля і пра акцёрскае мінулае ў РТБД і дэлегацыі цэнзараў, зорку тэатра Ігара Сігова і рэжысёра Мікалая Халезіна. Кажа пра людзей сістэмы, якія выйшлі з тэатральных асяродкаў: экс-дэпутата, тэлевядоўцу Генадзя Давыдзьку і прэс-сакратарку Лукашэнкі Наталлю Эйсмант. 00:00 – вырвана з кантэксту00:35 – месца, дзе планавалася паўстанне Каліноўскага03:36 – пра повара і топ-стравы05:49 – пра гасцей з КДБ і ватных маргіналаў08:07 – траблы з суседзямі і даносы12:40 – пра ліцвінізм13:16 – пра агентуру і колькі каштуе адкрыць рэстаран15:58 – пра бюракратыю, санстанцыю і моўную камісію19:24 – «Удалося выйсці ў яшчэ большы мінус»20:30 – крытыка: малыя порцыі, доўгае абслугоўванне25:33 – пра Каліноўскага27:54 – унікальны валун у карчме29:35 – аб працы ў прыватнай школе Стэмбрыдж31:41 – чым адрозніваецца навучанне ў прыватнай школе 35:15 – пра выбары прэзідэнта ў школе37:27 – пра сістэму ацэнкі навучання38:50 – як кормяць дзяцей у прыватнай школе42:04 – колькі каштуе навучанне і як клапоцяцца пра настаўнікаў44:53 – лісты каліноўцам54:21 – у чым асаблівасць працы з дзецьмі эмігрантаў58:42 – БЛІЦ: Карпянкоў, Лукашэнка ці Ярмошына; Ціханоўская, Латушка ці Пракоп’еў1:04:18 – канкурэнцыя паміж РТБД і Купалаўскім тэатрам1:06:30 – пра Ігара Сігова1:07:45 – пра Няфёдаву і Купалаўскі1:08:35 – пра акцёра – новаспечанага дэпутата Чарнецкага 1:09:53 – заслугі Веры Паляковай-Макей1:11:21 – як 2020-ы адбіўся на РТБД1:12:18 – пра цэнзуру ў РТБД і дэлегацыі цэнзараў1:16:21 – чаму забаранілі пастаноўку па «Чарнобыльскай малітве»1:17:52 – байка пра Генадзя Давыдзьку1:18:23 – пра Наталлю Эйсмант1:19:03 – пра Халезіна і «Свабодны тэатр»1:19:45 – пра заробкі акцёраў1:24:07 – пра спектакль па Горваце і вёску1:29:34 – пра «Ціхароў» Філіпенкі1:33:33 – гісторыя пра пераламаны хрыбетнік 1:37:02 – размовы з сілавікамі👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў SHORTS: https://www.youtube.com/@tokshortsbelarus 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў TikTok: https://www.tiktok.com/@tokbelarus👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў Іnstagram: https://www.instagram.com/tokbelarus👉 ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС: http://patreon.com/nashaniva/🎙Слухайце ТОК у фармаце аўдыяпадкаста:🔸 Apple Podcasts: https://bit.ly/TOKAPPLE 🔸 Spotify: https://bit.ly/TOKSPOTIFY🔸 Яндэкс.Музыка: https://bit.ly/TOKYANDEX🔸 Google Podcasts: https://bit.ly/TOKGOOGLE🔸 Сastbox: https://bit.ly/TOKCAST🔸 Amazon Music: https://bit.ly/TOKAMAZON🔸 Listen Notes: https://bit.ly/TOKlistennotes#карчма1863 #ясінскі #беларусь #ток #навіныбеларусі

  • Госць новага выпуску ТОК – Павел Данейка, вядомы эканаміст, адміністратыўны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC, а раней сузаснавальнік бізнэс-школы ІПМ. Раней уваходзіў у назіральныя рады кампаній «Мілавіца», «Фармлэнд», «Гомсельмаш». Да пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне быў у Радзе дырэктараў Белгазпрамбанка. У вялікай размове Данейка тлумачыць, чым адрозніваецца падыход беларусаў у бізнэсе, навошта Лукашэнку «Еўраопт», у чым сакрэт поспеху Паўла Тапузідзіса і як удалося зрабіць паспяховай «Мілавіцу». Хваліць сацыяльную палітыку Лукашэнкі і аналізуе ўплыў Расіі. Тлумачыць філасофію масонства і разважае пра будучыню Кітая. 00:00 – вырвана з кантэксту00:34 – як «Мілавіца» стала паспяховай02:53 – праца ў Белгазпрамбанку і Бабарыка07:18 – ці зашмат у Беларусі банкаў, як сцвярджае Лукашэнка09:17 – чаму Лукашэнка баіцца прыватнага бізнэсу12:03 – «Сацыяльная палітыка Лукашэнкі нулявая, і я гэта падтрымліваю»13:52 – ці праўда, што ў Беларусі ўсё скупляюць расіяне15:30 – ці можа Беларусь выйсці з-пад эканамічнага ўплыву Расіі17:28 – не будзе Лукашэнкі, Беларусь будзе часткай Расіі?19:04 – у чым сакрэт поспеху Тапузідзіса20:41 – навошта Лукашэнку «Еўраопт»22:14 – каго з чыноўнікаў можна пахваліць24:04 – пра розніцу ў заробках у 100 разоў26:07 – пра сустрэчу з мільярдэрам Джорджам Сорасам29:22 – пра гадзіннік, машыну і кватэру32:04 – пра бізнэсоўцаў у Беларусі, Расіі і Украіне37:37 – чаму беларусы навучыліся рабіць толькі трактары40:34 – 2020 год адкінуў Беларусь назад ці прасунуў наперад42:07 – беларусы вельмі наіўныя ў бізнэсе50:07 – што будзе з Кітаем52:52 – хто пераможа: Кітай ці Амерыка53:54 – што будзе з Расіяй, Украінай і чым скончыцца вайна58:07 – пра масонства ў Беларусі01:00:44 – дзве кнігі, якія найбольш паўплывалі01:01:50 – Сіліцкі ці Шрайбман01:03:08 – калі быў шанец на змены ў Беларусі01:05:34 – як вывесіў бчб-сцяг з акна Дома ўраду01:09:54 – што зараз могуць рабіць дэмсілы01:11:49 – пра новы факультэт у ЕГУ, штучны інтэлект і іншы падыход да навучання01:17:33 – пра шляхецкія карані і чым могуць ганарыцца беларусы

  • Госць новага выпуску ТОК – кандыдат тэхнічных навук Міхаіл Жамчужны, які калісьці працаваў у Віцебскім тэхналагічным універсітэце, дзе займаўся праблемамі прамысловага вырабу вадароду. У 2006-м ён трапіў у турму, пазней яшчэ раз. Агулам Жамчужны правёў у зняволенні больш за 11 гадоў, а з іх амаль два гады — у адзіночцы. Пэўны час ён лічыўся адзіным палітвязнем Беларусі. Наша вялікая размова – гэта гід па беларускіх турмах. Чаму Горкі – гэта пекла для зняволенага, а якая калонія самая чалавечная? Ці ёсць яшчэ крымінальныя аўтарытэты і якія прывілеі яны маюць? Што такое «нізкі статус» і каму яго вешаюць? Як працуе каставая сістэма і чаму парадкі «вароў у законе» лепшыя за дыктатуру адміністрацыі? У гэтай размове безліч гісторый, вартых серыяла: бойка са сматрачым, патасоўка з адміністрацыяй, спробы ўцёкаў і галадоўка ўсёй наваполацкай калоніяй. 00:00 – вырвана з кантэксту00:58 – пра два гады ў адзіночцы03:25 – як у калоніі «апусцілі» сматрачага Ліса07:39 – як камунікуюць зняволеныя ў адзіночцы14:30 – «дактары – АМАП у белых халатах»17:35 – як спрабавалі атруціць у камеры ў Горках21:12 – што такое «нізкі статус»23:02 – пра оргію ў суседняй камеры 24:49 – аўтарытэты сыходзілі добраахвотна ў «нізкі статус»25:34 – якія правакацыі ладзяць палітычным26:41 – хто вырашае перавесці чалавека ў «нізкі статус»30:59 – чаму крымінальнікі падтрымліваюць каставую сістэму32:19 – бунт у калоніі, дзе трымаюць Бабарыку33:36 – як асуджаны перамог у бойцы з адміністрацыяй37:06 – пра падставу ў калоніі «Віцьба»38:56 – пра «вароў у законе» і каставую сістэму44:27 – басякі, блатныя і сматрачыя46:03 – пра крымінальных аўтарытэтаў48:05 – прывілеі аўтарытэтаў52:22 – супрацоўнікі адміністрацыі сумкамі выносілі тушонку54:41 – што здзівіла на волі56:15 – пра новы пераслед і выезд у Літву58:01 – якую пенсію плацілі ў Беларусі1:02:50 – хто ідзе працаваць у калоніі1:04:45 – як у зняволенні ставяцца да стукачоў1:06:05 – як у турме ставяцца да Лукашэнкі і Пуціна1:07:32 – як трапіў за краты першы раз 1:08:45 – як КДБ спрабавала вербаваць1:12:55 – за што пасадзілі другі раз1:19:53 – як вызваліў з турмы галоўнага інжынера нафтабазы1:23:01 – пра гэбістку ў праваабарончай арганізацыі «Платформа»1:27:01 – гід па месцах зняволення: Горкі, Навасады 1:30:31 – у якіх умовах трымаюць нобелеўскага лаўрэата Бяляцкага1:31:50 – умовы ў Ваўкавыску, Магілёве, СІЗА на Валадарскага і ў Віцебску1:36:31 – пра спробы ўцёкаў1:37:32 – пра сям’ю1:38:41 – як змяніла турма

  • Новы ТОК – вялікая размова з адным з самых аўтарытэтных беларускіх гісторыкаў Польшчы, прафесарам Алегам Латышонкам. У інтэрв’ю ён тлумачыць, чаму ў гісторыі яшчэ не было дыктатараў як Лукашэнка, разважае пра тое, хто прыйдзе пасля яго і хто ўвойдзе ў падручнікі. Дае ацэнкі Святлане Ціханоўскай, Віктару Бабарыку, Зянону Пазняку і Ігару Марзалюку, якога калісьці вельмі цаніў. Тлумачыць, чаму беларусы могуць развівацца толькі ў цяплічных умовах, дае прагноз па Трэцяй сусветнай, кажа, чаму лозунг «За нашу і вашу свабоду» ні да чаго не вядзе і чаму для беларусаў галоўнае зараз – захаваць жывую сілу. Даводзіць, чаму Каліноўскі і Вітаўт Вялікі пераацэненыя, а каго беларусы незаслужана забылі. Кажа, калі павінны святкавацца Дзень незалежнасці і Дзень абаронцаў Айчыны, і чаму 17 верасня ў гісторыі Беларусі не можа быць святам.00:00 – вырвана з кантэксту00:57 – ці быў Лукашэнка непазбежнасцю04:17 – чым адрозніваюцца беларусы ад літоўцаў, латышоў і эстонцаў 06:47 – хто прыйдзе пасля Лукашэнкі08:49 – каго з сусветнай гісторыі нагадвае Лукашэнка09:49 – дзякуючы чаму ў Беларусі няма вайны11:28 – чаму Лукашэнка знішчае ўсё беларускае15:14 – ці важна Лукашэнку, што будзе пасля яго16:33 – «Пазняк не быў рэвалюцыйным правадыром» 17:44 – пра Ціханоўскую і Бабарыку20:26 – «Марзалюка калісьці любіў»22:53 – сістэма пачне сама сябе жэрці, вось калі25:05 – калі Лукашэнка пачне рэпрэсаваць сваіх сілавікоў25:46 – можа быць сапраўды варта «не злаваць дзеда»?27:51 – ці можна параўнаць беларускую сітуацыю з часамі «Салідарнасці»29:13 – ці можа ўсё скончыцца круглым сталом у Беларусі31:11 – ці здольны згенераваць рэжым жывую ідэалогію 33:53 – ці можа Беларусь стаць другой Ірландыяй35:28 – БЛІЦ: Каліноўскі ці Баброўскі, Быкаў ці Шамякін, Гавел ці Валэнса41:11 – «Пуцін не чакаў ніякай вайны»46:54 – ці можа пачацца Трэцяя сусветная50:46 – Бандэра – герой?56:37 – пасляваенны беларускі супраціў – праўда ці міф?57:49 – каму належыць спадчына ВКЛ?1:03:05 – пра Каліноўскага і паўстанне1:09:52 – Вітаўт Вялікі пераацэнены1:11:34 – Рагвалод і Рагнеда былі скандынавамі, а Полацк узяў сын ці брат Рагнара Лодбрака1:17:43 – самая важная падзея ў гісторыі Беларусі1:23:57 – чаму Лукашэнка спачатку дазволіў, а пасля забаніў БНР1:24:59 – дата 17 верасня ў гісторыі Беларусі1:27:59 – калі павінен святкавацца Дзень незалежнасці і Дзень абаронцаў айчыны1:28:44 – 1917 год для Беларусі1:30:14 – каму павінен стаяць помнік на плошчы Незалежнасці1:31:07 – пра сям’ю і беларускасць1:38:09 – як Польшча ставіцца да беларускай меншасці1:39:52 – пра этнічныя чысткі беларусаў

  • Намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук усё жыццё паклаў на змаганне з Аляксандрам Лукашэнкам. Ён далучыўся да «Маладога фронту», стаяў ля вытокаў моладзевых арганізацый «Край» і «Зубр» і быў адным з першых палітвязняў лукашэнкаўскай Беларусі ў далёкім 1997 годзе. Кабанчук з групай аднадумцаў узяўся за ўласнае расследаванне справы зніклых палітыкаў, і заяўляе, што знайшоў месца, дзе закапалі машыну бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. У 1999-м той знік разам з тагачасным старшынём ЦВК Віктарам Ганчаром на гэтым аўто. Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 года Кабанчук быў адным з тых, хто заняў Палац прафсаюзаў, каб апазіцыя там магла зрабіць штаб. У размове ТОК Вадзім Кабанчук згадвае ўсе гэтыя падзеі, а таксама распавядае пра каліноўцаў і штаб Палка, адносіны з Офісам Святланы Ціханоўскай і Зянонам Пазняком, а таксама пра тое, чаму вайна не можа скончыцца перамір’ем.00:00 – вырвана з кантэксту00:26 – пра «Малады Фронт» і «Край»07:27 – пра агентаў КДБ 08:33 – партызаншчына ў Беларусі11:23 – як сядзеў на Валадарцы ў 1997-м12:49 – як займаўся перагонкай пошты ў СІЗА16:33 – пра моладзь «Зубра», якая мусіла скінуць Лукашэнку19:58 – кожны беларус павінен быць нацыяналістам?21:10 – як самі расследавалі справу зніклых палітыкаў30:50 – як пазнаёміўся з жонкай-украінкай і хто герой Беларусі33:54 – як захапілі Палац прафсаюзаў38:02 – неймаверная гісторыя вяртання ў Беларусь44:24 – Лукашэнка – рэінкарнацыя саўка45:37 – пра Хрэніна і Карпянкова46:26 – стаўленне да Бабарыкі і Ціханоўскага48:17 – як апынуўся на перадавой50:55 – баявое хрышчэнне каліноўцаў і Бахмут52:50 – хто ідзе ваяваць у Полк Каліноўскага58:10 – што адрознівае беларускіх добраахвотнікаў1:00:18 – палітычныя планы каліноўцаў1:05:33 – якія задачы ў штаба Палка1:06:47 – што з дысцыплінай у ПКК1:11:17 – пра адносіны з Офісам Ціханоўскай і Кабінетам1:11:50 – у чым недавер да Сахашчыка1:12:39 – пра Пазняка і Ціханоўскую1:14:42 – пра беларускае падраздзяленне ў брыгадзе Астрожскага1:16:04 – ці магчыма абмяняць палітвязняў на ваеннапалонных1:17:47 – для чаго ваююць каліноўцы1:20:51 – як цісне на байцоў і сваякоў рэжым1:22:18 – што будзе, калі Украіна выйграе і калі прайграе

  • Аўтара ютуб-канала «Народны рэпарцёр» Сяргея Пятрухіна ў Брэсце ведае кожны сабака. Разам з блогерам Аляксандрам Кабанавым яны прымушалі брэсцкіх чыноўнікаў і міліцыянтаў варушыцца і вырашаць праблемы, за што не раз траплялі за краты. У 2020-м, за два месяцы да выбараў, іх абодвух затрымалі па крыміналцы і ў кастрычніку 2021-га асудзілі на тры гады зняволення. Кабанава накіравалі ў Наваполацкую калонію, у якой найгоршая рэпутацыя і бесчалавечныя ўмовы ўтрымання зняволеных. Пятрухіну пашанцавала больш: яго адправілі ў Віцебск, у калонію «Віцьба», дзе ўтрымліваюцца былыя сілавікі, суддзі, чыноўнікі і бізнэсоўцы.У вялікай гутарцы ТОК Сяргей Пятрухін распавядае пра вядомых сядзельцаў гэтай калоніі, у тым ліку экс-кіраўніка службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Уцюрына і экс-суддзю і карупцыянера Магамеда Умарава, палітвязняў Максіма Знака і Максіма Вінярскага. Згадвае ўскрыццё вен і адпраўку ў карцар, дзе страціў адразу 10 кілаграмаў. Кажа пра сваё бунтарства, якое прывяло да здзелкі з начальствам калоніі. Але Пятрухін не заўжды быў у апазіцыі. Ён тлумачыць, чаму ў 1994-м галасаваў за Лукашэнку, называе сябе ранейшага звычайным ватнікам і апісвае складаныя адносіны з сям’ёй, якая не падзяляе ягоныя погляды.00:00 – вырвана з кантэксту00:36 – пра страх і панічную атаку04:50 – самае страшнае – аператыўнікі і следчыя06:31 – як змянілася Беларусь за год07:16 – пра паход у лазню са следчым10:44 – якія настроі ў Беларусі11:53 – ці перагарнулі ў Беларусі старонку15:39 – ці падтрымліваюць Лукашэнку на «Брэсцкім піве»18:35 – як назалялі сілавікі ў Беларусі20:45 – пра следчага Сташэвіча21:28 – чаму галасаваў за Лукашэнку24:35 – як сын прывёў да беларушчыны26:23 – як сварыўся з суддзёй27:43 – маці казала: «Дзе твой здраднік Кабанаў?»29:46 – чым адметная калонія «Віцьба»31:24 – як сядзіць суддзя Умараў, якому далі 14 гадоў33:47 – як ставяцца ў калоніі да Уцюрына, экс-кіраўніка службы бяспекі Лукашэнкі35:39 – пра мытніка Цыбу і падставу38:31 – «За палітыку размаўлялі толькі з «жоўтымі»41:18 – колькі вязняў напісалі прашэнні аб памілаванні42:57 – як Базанаў, старшыня БФФ, цягаў за грудзі44:52 – «Так, я клоўн. І што?»45:59 – як вёў свята для МУС47:09 – чаму называў сябе памочнікам Лукашэнкі49:24 – як хацелі навесіць «нізкі статус»54:19 – пра карцар і эфіры Пятрухіна для зоны57:58 – пра медыкаў у зняволенні58:47 – як бунтаваў, а пасля дамовіўся1:05:18 – за час карцару скінуў дзесяць кілаграм1:06:34 – хто «стучаў» у калоніі1:10:14 – пра палітвязня Максіма Вінярскага1:11:17 – як трымаецца Максім Знак1:11:59 – расіяне ў Брэсце1:15:24 – пра Машэнскага 1:16:24 – ці паважалі ў Брэсце мэра Рагачука1:18:30 – «Пінчукі ваты не катаюць»1:21:47 – пра знаёмства з Ціханоўскім1:25:17 – Сяргей ці Святлана Ціханоўская?1:26:46 – «КР – гэта трэшак»1:29:47 – як вызваліць палітвязняў1:31:46 – апазіцыя адарвалася?1:35:12 – БЛІЦ: хлеб ці відовішча, Брэст ці Берасце, галоўны блогер Беларусі1:40:03 – жонка памяняла прозвішча сабе і сыну1:41:48 – «Я хачу быць санітарам»

  • Вольга Лойка да затрымання ў маі 2021 года была галоўнай рэдактаркай палітыка-эканамічнага блоку навін на найбуйнейшым партале TUT.BY. Ёй разам з журналісткай партала Аленай Талкачовай удалося вырвацца з палону ў выніку складанай здзелкі. У вялікай гутарцы ТОК Вольга распавядае пра акалічнасці гэтай угоды, а таксама чаму не атрымалася выгандляваць галоўную рэдактарку партала Марыну Золатаву і гендырэктарку Людмілу Чэкіну, якім прысудзілі па 12 гадоў зняволення. У размове таксама пра адносіны з чыноўнікамі, якіх Вольга доўгі час лічыла «коцікамі», магчымых пераемнікаў Лукашэнкі і чаму імі не стануць ягоныя сыны. Пра ролю Макея і пазіцыю Румаса, пра вялікі бізнэс і хто кашалёк Лукашэнкі, а хто не.І шмат пра тое, чаму палітвязняў трэба вызваляць любой цаной. 👉 ПАДТРЫМАЦЬ PLAN B: https://planbmedia.io/donate00:00 – вырвана з кантэксту00:38 – разгром TUT.BY03:24 – стасункі з чыноўнікамі06:27 – «Калі б быў жывы Зісер»08:37 – чаму Лойку ўзялі ў закладніцы11:54 – як затрымалі14:21 – як адбываліся перамовы па вызваленні19:33 – як гэта – хаваць у Беларусі яўрэя22:18 – пра ўцёкі з расіянкамі без дакументаў і шчанюкамі з падробленымі пашпартамі26:29 – як удалося вывезці маму 76 гадоў28:16 – пра Зісера29:55 – як Ананіч выгаворвала Зісеру пра «перадпенсійны ўзрост» 33:31 – «У мяне да Радзімы складанае стаўленне»37:15 – TUT.BY – гэта вялікі правал дзяржСМІ40:01 – пра здымкі ў фільме БТ і Лебедзеву47:53 – што б сказала Золатавай51:47 – чаму не пайшла працаваць на Zerkalo.io52:48 – «Я б хацела, каб ратавалі мяне»56:14 – пра свой праект Plan B56:52 – «Я не бачу рызык для Лукашэнкі, калі зараз ён вызваліць палітвязняў»1:00:02 – што б хацеў атрымаць Лукашэнка1:02:57 – праз каго могуць ісці перамовы па вызваленнях1:06:03 – чаму расчаравалася ў Турчыне1:06:32 – пра пазіцыю Румаса1:06:55 – хто мог бы быць найлепшым пераемнікам Лукашэнкі1:08:21 – пра Шведа, Карпянкова і амбіцыі1:09:11 – «Качанава ўмее сябе прадаць»1:10:03 – Макей – прабеларускі і самастойны1:11:00 – пра наступныя прэзідэнцкія выбары1:12:11 – пра гарантыі, якія Лукашэнка напісаў сабе і дзецям1:13:27 – якія перспектывы атрымаць уладу ў сыноў Лукашэнкі1:14:20 – якія шанцы ў Ціханоўскай прыйсці да ўлады1:14:47 – «Я б угаворвала Машу не рваць пашпарт»1:16:02 – кашалькі Лукашэнкі1:19:46 – самы заможны чалавек Беларусі1:20:28 – пра Шакуціна і Алексіна1:23:10 – чаму Лукашэнка кінуў Чыжа1:24:59 – чаму Бабарыка паставіў усё на кон1:26:04 – чаму беларусы дагэтуль не маюць па $5001:28:42 – пра звальненне Чалага1:32:26 – пра стваральніка «Жоўтых зліваў»1:38:42 – БЛІЦ: Чалы ці Шрайбман, Румас ці Мацюшэўскі1:41:38 – «З добрымі рускімі давядзецца сябраваць»👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў SHORTS: / @tokshortsbelarus 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў TikTok: / tokbelarus 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў Іnstagram: / tokbelarus 👉 ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС: / nashaniva

  • Аляксандр Сахашчык, сын вядомага дэсантніка Валерыя Сахашчыка, да пачатку поўнаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну ў лютым 2022 года служыў у званні маёра ў Сілах спецыяльных аперацый. Сёння імі кіруе Вадзім Дзенісенка, якога ў свой час паставілі замест Сахашчыка-старэйшага. У вялікай размове Аляксандр дае ўласныя ацэнкі беларускай арміі, тлумачыць мысленне афіцэраў, гаворыць пра тое, колькі «рускага міру» ў беларускім войску і чым беларускія вайскоўцы адрозніваюцца ад расейскіх. Тлумачыць, як ставяцца афіцэры да Лукашэнкі, ці будуць выконваць загады Ціханоўскай, кажа пра міністра абароны Віктара Хрэніна, камандуючага ўнутранымі войскамі Мікалая Карпянкова і хто з генералаў мае аўтарытэт. Называе заробкі ў арміі і калі ў свеце скончацца войны.📍ЛАКАЦЫЯ: цір Bema60, Варшава https://bema60.pl00:00 – вырвана з кантэксту00:34 – як прыкінуўся хворым, каб уцячы з Беларусі03:25 – як байцы ССА адрэагавалі на заклік Сахашчыка не ваяваць04:27 – рэакцыя кіраўніка ССА Дзенісенкі06:15 – што думалі беларускія вайскоўцы ў першыя дні ўварвання Расеі08:47 – што змянілася ў беларускай арміі з 2020 года10:17 – што прывезлі вагнераўцы з сабой у Беларусь13:33 – як да ўкраінцаў ставяцца ў беларускім войску15:37 – ці гатовая беларуская армія да вайны16:49 – беларускія ССА vs «Азоў»18:35 – ці баяцца Залужнага ў Беларусі19:36 – «Буданаў – цікавы чалавек»20:22 – як у войску ўспрымаюць каліноўцаў22:51 – ССА vs каліноўцы25:07 – чаму не пайшоў ваяваць26:16 – пра Дзяніса «Кіта» і яго крытыку Сахашчыка26:57 – страляем з пісталета Glock 17 у варшаўскім ціры Bema6028:46 – пра факультэт разведкі29:29 – колькі можа прабегчы і адціснуцца ад падлогі30:46 – ці часта параўноўваюць з бацькам32:50 – на якіх пасадах служыў у ССА33:30 – якія аперацыі выконваюць ССА34:29 – за што сорамна34:47 – пра кіраўніка ССА Дзенісенку37:15 – пра кар’еру сына Дзенісенкі, які таксама служыць у ССА38:35 – пра жанчын у ССА40:20 – ці ёсць «рускі мір» у галовах афіцэраў41:51 – што, калі ў Беларусь зойдуць рускія44:58 – ці гатовая армія да абароны45:44 – чым беларускі афіцэр адрозніваецца ад расейскага48:59 – БЛІЦ: колькі п’юць дэсантнікі, найлепшы фільм пра вайну, Брэсцкая крэпасць ці Косаўскі палац52:48 – каго з генералаў паважаюць у войску53:09 – ці мае аўтарытэт Хрэнін54:30 – пра Карпянкова і ягоныя амбіцыі58:05 – як у арміі ставяцца да Лукашэнкі1:00:10 – як Ціханоўскую ўспрымаюць у войску1:01:36 – калі байцы ССА будуць выконваць загады Ціханоўскай1:01:58 – шляхі вызвалення Беларусі1:04:01 – ці пойдзе Расея захопліваць іншыя краіны1:04:56 – галоўныя праблемы беларускай арміі1:05:55 – моцныя бакі арміі1:07:26 – колькі зарабляе баец ССА1:10:34 – калі спыняцца войны1:11:23 – дзе быў падчас пратэстаў 2020-га1:16:40 – пра жыццё ў Польшчы і польскія спецслужбы

  • Генадзя Манько прызначылі кіраўніком Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве паўгода таму, у жніўні 2023 года, але да апазіцыі ён далучыўся нашмат раней. Падчас перадвыбарчых мітынгаў трыумвірату ў Беларусі ягонай задачай было арганізаваць бяспеку, а ў выпадку правакацый – хутка эвакуяваць Ціханоўскую, Калеснікаву і Цапкалу. У вялікай гутарцы ТОК Генадзь Манько аналізуе сітуацыю і як яна можа развівацца далей, расказвае пра беларускіх добраахвотнікаў і «пацукоў» у іх шэрагах. Кажа пра штаб Палка Каліноўскага і тое, чаму каліноўцы часта ім незадаволеныя. Распавядае пра закуліссе канферэнцыі каліноўцаў у Кіеве і чаму там не хацелі бачыць Сахашчыка. А таксама расказвае, на чым падняўся ў 1990-я, за што рэпрэсавалі ягонага бацьку, які сядзеў разам з Салжаніцыным, як ягоны дзед ваяваў у Булак-Балаховіча і як ён сам служыў у Афгане ды ледзь не загінуў.00:00 – вырвана з кантэксту00:26 – пра вайсковае мінулае02:01 – «Расія змагла зрабіць высновы»06:18 – хто памірае за Расію09:18 – якая імавернасць вайны з Польшчай11:54 – калі Пуцін будзе гатовы спыніцца14:47 – чаму не ўдалося правесці паспяховы контрнаступ16:36 – хто сёння ідзе ваяваць20:51 – пра сітуацыю ў Беларусі27:26 – што будзе перамогай Беларусі ў вайне32:03 – ці ёсць «пацукі» ў шэрагах добраахвотнікаў33:50 – пра Сахашчыка35:40 – пра Полк Каліноўскага36:57 – чаму добраахвотнікі незадаволеныя штабам ПКК41:59 – пра камандзіра каліноўцаў Дзяніса «Кіта»42:51 – пра Вадзіма Кабанчука44:10 – патэнцыял «Янкі»45:10 – закуліссе канферэнцыі каліноўцаў у Кіеве47:39 – чаму каліноўцы не захацелі бачыць Сахашчыка на канферэнцыі53:36 – чаму адбылася ўцечка з канферэнцыі54:50 – галоўная памылка дэмсіл58:36 – пра Івана «Брэста» Марчука1:00:05 – пра сяброўскі агонь на вайне1:01:29 – Шэйман vs Ціханоўская1:04:08 – за каго галасаваў у 1994-м1:04:55 – на чым падняўся1:07:37 – як ахоўваў Ціханоўскую1:09:02 – дэтэктыўныя гісторыі затрыманняў1:17:29 – БЛІЦ: «9 рота», «Цынкавыя хлопчыкі», Зяленскі ці Залужны, Аршанская бітва ці Грунвальдская1:19:40 – гісторыя сям’і: бацька сядзеў з Салжаніцыным, дзед ваяваў у Булак-Балаховіча1:26:13 – як ледзь не загінуў у Афгане1:31:59 – чым займаецца ў Кіеве1:34:07 – ці ёсць канфлікт паміж Зяленскім і Залужным1:35:03 – чаму добраахвотнікам не даюць стварыць прататып арміі1:39:40 – калі Ціханоўская зможа прыехаць у Кіеў1:45:00 – з кім бы пайшоў у разведку: Ляўчук, Стрыжак, Церцель, Караеў?1:45:57 – пра Вадзіма Пракоп’ева1:47:13 – чаму Лукашэнка акружыў сябе сілавікамі1:47:57 – што могуць рабіць вайскоўцы ў Беларусі1:50:29 – як беларусы могуць адказаць на рэпрэсіі

  • Гэты выпуск ТОК з лідаркай дэмсілаў Святланай Ціханоўскай — рыса, якую мы падводзім перад новым 2024 годам. У ім адказы на пытанні нашых гледачоў і чытачоў «Нашай Нівы», людзей, якія застаюцца ў Беларусі, а таксама лукашэнкаўцаў і проста хейтараў. Як трапляюць людзі ў Кабінет, чаму не звальняе Франака Вячорку, ці жыве ў раскошы ды іншыя. У размове шмат асабістага: ці шкадуе, што пайшла ў ЦВК, ці стамілася, ці прабачыць Лукашэнку, што б сказала тым, хто набыў кватэру Ціханоўскіх, ці жыццё — турма і ці мае сваю асабістую прастору свабоды. У гутарцы — пасланне ўладам Літвы і новым уладам Польшчы, а таксама пра адносіны з расійскай апазіцыяй і сустрэчу з Байдэнам. І вядома — віншаванне беларусаў з Новым годам: тым, хто сустракае яго ў турме і на волі.00:00 — вырвана з кантэксту00:25 — як сустракае Новы год02:13 — ці чытае «Советскую Белоруссию»02:50 — ці шкадуе, што пайшла ў ЦВК у 2020 годзе04:19 — што б сказала тым, хто набыў кватэру Ціханоўскіх06:36 — пра жыццё ў раёне «Усход» у Мінску07:26 — як спалучала выбарчую кампанію з выкладаннем у школе10:23 — як перамагла свой галоўны страх14:43 — што дзеці памятаюць пра Беларусь17:33 — апошнія навіны пра Сяргея Ціханоўскага18:58 — жыццё — турма?24:11 — дзе прастора свабоды25:16 — калі прачынаецца і колькі працуе27:19 — адказы на пытанні гледачоў ТОКа і чытачоў «Нашай Нівы»27:55 — чаму не звальняе Франака Вячорку29:28 — Пракоп'еў — чалавек-свята33:09 — ці варта прызнаць паразу дзеля вызвалення палітвязняў34:30 — «Адпусці людзей, не будзь трусам»36:13 — пытанні ад людзей знутры Беларусі38:02 — што падштурхоўвае Беларусь да Расіі41:21 — калі сыдзе з палітыкі і чаму не сыходзіць43:19 — як замарозка канфлікту ва Украіне паўплывае на Беларусь44:34 — ці ўзнікла хімія з Зяленскім48:47 — аб прызначэнні Генадзя Манько51:14 — як ацэньвае працу Сахашчыка52:17 — каго прызначыць на замену Азараву53:17 — пра раскол у «Байполе»54:52 — што новага адкрыла пра Латушку56:33 — пра «план Пракоп'ева»1:00:33 — пра спробы перацягнуць чыноўнікаў на свой бок1:02:14 — з чаго могуць вырасці перамены1:05:06 — чаго чакаць ад Лукашэнкі ў год якасці1:07:04 — ці баіцца Лукашэнка Ціханоўскай1:09:18 — чаму Лукашэнка ваюе з жанчынамі1:11:01 — пра Марыю Калеснікаву і Вераніку Цапкалу1:13:04 — пытанні ад лукашэнкаўцаў: «Калі б прыйшла Ціханоўская, была б вайна»1:14:35 — дзе браць рэсурсы, калі не ў Расіі1:15:44 — што казаць тым, каму няважная дэмакратыя1:16:49 — Ціханоўская адказала, ці жыве ў раскошы1:19:48 — што парадавала ў 2023 годзе1:23:08 — пра сустрэчу з Байдэнам у Вільні1:26:35 — пасланне кіраўніцтву Літвы1:30:00 — пасланне новаму ўраду Польшчы1:33:47 — як змянілася пазіцыя па Расіі1:35:10 — чаму ў Расіі няма сваёй Ціханоўскай1:38:12 — што б сказала Аляксею і Юліі Навальным1:39:36 — што рабіць беларусам на выбарах у 2024 годзе1:41:24 — ці скончыцца мандат Ціханоўскай у 2025-м1:46:53 — хто будзе новым прэзідэнтам Беларусі1:48:38 — БЛІЦ: Качанава ці Галоўчанка, Філіпенка ці Горват, адна дзяржаўная мова ці дзве1:52:08 — чалавек года1:52:50 — што б сказала палітвязням1:54:26 — што б сказала прыхільнікам Лукашэнкі1:55:39 — ці прабачыць Лукашэнку1:56:53 — пажаданні беларусам у новым годзе

  • Госць новай гутаркі ТОК – вядомы мастак і дызайнер Уладзімір Цэслер, які апошнія гады жыве ў горадзе Лімасол на Кіпры. У нашай вялікай размове Цэслер распавядае пра жыццё на востраве, пра Камароўку і найлепшыя памідоры, пра мінскія рэстараны і каву, пра тое, што азначае быць мастаком і чаму для гэтага трэба моцнае здароўе. Згадвае, як працаваў над праектам прохараўскага «Ё-мабіля», тлумачыць, чаму «Пагоню» яшчэ трэба дапрацаваць і дае ацэнку лукашэнкаўскім сімвалам. Кажа, як можа выглядаць добры помнік бульбе і тлумачыць, чаму ў Беларусі дагэтуль не прыдумалі нічога лепшага за «Дажынкі» і «Славянскі базар». У размове шмат настальгічных гісторый з культавымі постацямі. У тым ліку пра тое, як яму ледзь не адкруцілі галаву за плакат з Марксам. Шмат Мінска. Шмат Ізраіля і яўрэйскай кухні. І трошку рэфлексіі пра 2020-ты і нашу будучыню.00:00 – ТОК – на Кіпры!00:40 – як Цэслер жыве на Кіпры05:33 – апантанасць у мастацтве07:58 – чаму кожны дзень абліваецца халоднай вадой09:43 – пра мінскія рэстараны14:55 – пра Камароўку, каву, слівы і памідоры16:46 – як узяўся за праект «Ё-мабіль» і колькі заплацілі19:55 – чаму герб «Пагоня» трэба дапрацаваць22:31 – пра лукашэнкаўскую агітацыю і сімвалы23:28 – як павінен выглядаць помнік бульбе25:09 – чаму не прыдумалі нічога лепшага за «Дажынкі» і «Славянскі базар»26:30 – чаму помнік Леніну ў Беларусі – найлепшы ў свеце29:05 – пра цэнзуру і гісторыю з Марксам, калі ледзь не адкруцілі галаву35:07 – БЛІЦ: Led Zeppelin ці Боб Дзілан, Эндзі Уорхал ці Бэнксі, Гарбачоў ці Рэйган37:11 – пра 1970-я і што іх вызначала42:31 – самы авангардны мастак Беларусі44:10 – пра «забароненага» Кіма Хадзеева47:19 – натхняўся Пікаса, Заборавым49:22 – як ужываўся з Войчанкам51:45 – калі ўсвядоміў сябе беларусам55:24 – чым беларусы адрозніваюцца ад расіян57:28 – пра Мінск, чысціню і Нацыяналку1:01:22 – калі пераехаў у Мінск і дзе жыў1:03:12 – пра Алексіевіч 1:03:54 – пра Суціна, Шагала і Малевіча1:09:44 – пра саўковае і амерыканскае кіно1:11:48 – «Чыноўнікамі нараджаюцца»1:12:52 – пра мастака Савіцкага і антысемітызм1:18:59 – пра бабулю, якая паўплывала найбольш1:23:44 – пра яўрэйскую кухню1:28:06 – погляд на вайну ў Ізраілі1:31:28 – як ізраільцянам удалося збудаваць моцную дзяржаву1:36:30 – чаму не прамаўчаў у 2020-м1:39:58 – ці можна было перамагчы Лукашэнку ў 2020-м1:42:13 – пра Бабарыку і Калеснікаву1:44:06 – пра Алеся Пушкіна і ягоныя акцыі 1:47:53 – пра традыцыю святкавання дзён народзінаў1:52:50 – «Трымае бабулін гумар»

  • Вядомы сацыёлаг Генадзь Коршунаў, старшы эксперт Цэнтра новых ідэй, у 2020-м кіраваў Інстытутам сацыялогіі Акадэміі навук. Менавіта звесткі гэтага інстытута пратачыліся ў СМІ, і ўсе даведаліся, што ў Мінску рэйтынг Лукашэнкі рэкордна нізкі – 24%, а ЦВК давярае ўсяго 11%. У вялікай гутарцы ТОК Генадзь тлумачыць, якія лічбы трапляюць Лукашэнку на стол, чаму рэжым не мае аб’ектыўнай сацыялогіі, хто з’яўляецца ядзерным электаратам Лукашэнкі сёння і колькі гэтых людзей. Разважае пра тое, ці ёсць палітычны рэйтынг у Віктара Лукашэнкі і чаму Мікалай яшчэ доўга будзе ў свядомасці беларусаў проста «дзіцём Лукашэнкі». Тлумачыць, як на сітуацыю ў краіне ўплывае беларуская мантра «Абы не было вайны», ці працуе ашалелая прапаганда і чаму грызуцца прыхільнікі Лукашэнкі. Кажа, чаму рэжым так баіцца парламенцкіх выбараў 2024 года і хто можа перацягнуць электарат Лукашэнкі. А таксама распавядае пра чысткі ў Акадэміі навук, як страціў дырэктарскае крэсла і чаму памяркоўнасць беларусаў – гэта добрая якасць.00:00 – вырвана з кантэксту00:41 – найгоршы рэйтынг у гісторыі 02:50 – як выперлі з Інстытута сацыялогіі08:57 – «У Лукашэнкі ніякіх даных няма»13:46 – колькі праўды ў меме «Саша 3%»17:26 – чыя была ідэя намаляваць Лукашэнку 80%22:30 – які цяпер рэйтынг у Лукашэнкі27:15 – як уплывае мантра «Абы не было вайны»29:32 – на каго разлічаныя песні Ганны Сялук, нявесткі Лукашэнкі 30:31 – хто можа перамагчы Бондараву31:54 – ці працуе ашалелая прапаганда33:56 – чаму лукашэнкаўцы грызуцца між сабой35:21 – ЗАВІТВАЙЦЕ Ў ХАБ «НОВАЯ ЗЯМЛЯ» Ў БЕЛАСТОКУ 35:53 – чысткі ў Акадэміі навук37:27 – пра кіраўніка Акадэміі Гусакова38:31 – пра Мусіенку і цэнтр EcooM, які малюе прыгожыя лічбы Лукашэнку41:20 – у якім стане беларуская навука42:25 – роля Ярмошынай45:16 – хто сфальсіфікаваў экзітполы ў Беларусі46:32 – колькі набрала Ціханоўская ў 2020-м48:33 – што можа аб’яднаць прыхільнікаў Расіі і Пуціна і еўрапейскай Беларусі49:31 – дзевяць груп у беларускім грамадстве: сям’я і кашалькі, сілавікі, бюджэтнікі54:12 – як бюджэтнікі ставяцца да Лукашэнкі57:01 – колькі пасіянарных ябацькаў1:00:05 – ці беларусы цярпілы?1:05:08 – пра сямейны індывідуалізм беларусаў1:08:14 – чаму пачалося паляванне на памерлых класікаў1:09:45 – ці працуе дэманізацыя Захаду1:11:28 – як беларусы ставяцца да вайны і Расіі1:12:46 – якая падтрымка ў Пуціна1:13:51 – як разупэўніць тых, хто за Лукашэнку і Пуціна1:17:49 – калі ў Беларусі могуць адбыцца перамены1:20:24 – чаму ў Беларусі засакрэцілі ўсе магчымыя лічбы1:21:31 – чаму рэжым баіцца парламенцкіх выбараў 2024 года1:24:11 – хто з палітыкаў мог бы перацягнуць электарат Лукашэнкі1:26:24 – як беларусы ставяцца да Мікалая Лукашэнкі1:28:58 – што не так з беларускай школай1:31:27 – ці працуюць заклікі Качанавай нараджаць1:35:18 – пра дачку ва Украіне1:36:08 – БЛІЦ: Карл Маркс ці Карл Попер, БДУ ці ЕГУ, Бабарыка ці Ціханоўскі, Карпенка ці Ярмошына1:37:53 – як беларусы ставяцца да ўладнай вярхушкі1:38:54 – ці прагаласуюць беларусы за Качанаву1:41:49 – давер да арміі, судоў, міліцыі