Episodit
-
Ці магчымае вызваленьне беларускіх палітвязьняў у абмен на зьняцьце амэрыканскіх санкцый? Якую палітыку будзе весьці адміністрацыя ЗША адносна рэжыму Лукашэнкі? Пра гэта разважае Дэйвід Крэймэр, выканаўчы дырэктар Інстытуту Джорджа Буша. Ён быў памочнікам дзяржсакратара ЗША ў адміністрацыі Джорджа Буша-малодшага. Гутарка запісвалася напярэдані сустрэчы ў Вашынгтоне прэзыдэнтаў ЗША і Ўкраіны.
-
Як жывецца, сьпяваецца, пішацца і малюецца ў эміграцыі культаваму беларускаму сьпеваку, мастаку, літаратару, лідэру шматлікіх музычных праектаў Лявону Вольскаму? І што трэба рабіць, калі «чаканьне дастала»? Пра гэта гаворым з самім Лявона Вольскім напярэдадні ягонага канцэрту ў Празе і Брне.
-
Puuttuva jakso?
-
Што стаіць за пагадненьнем аб рэдказямельных мэталах, якое рыхтуецца паміж ЗША і Ўкраінай, і ці ёсьць падобныя карысныя выкапні ў Беларусі? Якая роля Беларусі на чацьвертым годзе вайны Расеі супраць Украіны? Як Гардон адрэагаваў на тое, што ў Беларусі ягоныя сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі»? Ці прыедзе ў Менск Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека на запрашэньне кіраўніка МЗС Рыжанкова? Пра гэта гаворым у жывым этэры з экспэртамі з Украіны і Беларусі — палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай і ўкраінскім палітолягам, дырэктарам Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўгенам Магдам. Прагучыць экспэртная ацэнка навукоўца, хіміка Сяргея Бесараба пра рэдказямельныя мэталы ва Ўкраіне, Беларусі і сьвеце.
-
Амаль 70 грамадзкіх дзеячоў Літвы накіравалі ліст прэзыдэнту Гітанасу Наўседу, у Міністэрства замежных спраў і ў Сэйм з заклікам забараніць выкарыстаньне сымбалю Пагоня (па-літоўску Vytis) як на пашпартах, якія зьбіраецца выпускаць беларуская апазыцыя, так і ў любой іншай форме ў афіцыйным кантэксьце. Пра канфлікт на гістарычнай глебе ў эфіры Свабоды разважаюць літоўскі гісторык Русьціс Камунтавічус і беларускі гісторык Аляксандар Пашкевіч.
-
Чаму арыштаваную ў Беларусі армянскую блогерку выслалі ў Армэнію на самалёце, які выкарыстоўвае сям'я Лукашэнкі? Якая ў гэтым роля армянскага алігарха Царук'яна? Ці ёсьць небясьпека, што Армэнія цяпер выдасьць Лукашэнку беларускіх актывістаў? Пра ўсё гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае Артур Сакунц, кіраўнік армянскай правабарончай арганізацыі Ванадзорскі офіс Хэльсынскай грамадзянскай асамблеі.
-
Як зьмянілі Беларусь і сьвет тры гады поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны? Ці стала Беларусь расейскім ваенным палігонам? Што самае галоўнае зрабілі беларускія добраахвотнікі ва Ўкраіне? Абмяркоўваем з палітолягам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
-
Новы раман пісьменьніка Сашы Філіпенкі «Слон» выйдзе ў красавіку па-беларуску. На беларускую мову перакладзеныя тры раманы пісьменьніка: «Былы сын», «Крэмулятар» і «Чырвоны крыж». Цяпер яго новы раман выйдзе адразу на беларускай мове. Ганна Соўсь гутарыць зь пісьменьнікам Сашам Філіпенкам пра новы раман, ягоную крымінальную справу і дылемы, перад якімі стаяць палітвязьні, вымушаныя падпісваць паперы аб супрацы зь сілавікамі.
-
Галоўнай падзеяй тыдня стала завочная публічная спрэчка Дональда Трампа і Ўладзіміра Зяленскага. Ці скарэктуе палітыка новай амэрыканскай адміністрацыі стратэгію дэмакратычных сілаў Беларусі? У эфіры Свабоды разважаюць экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў і Іван Краўцоў.
-
Лідэр руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк у жывым эфіры Свабоды адказаў на пытаньні Дзьмітрыя Гурневіча пра сэнс магчымых перамоваў з рэжымам Лукашэнкі, плян Дональда Трампа завяршыць вайну ва Ўкраіне і яго ўплыў на Беларусь.
-
Якія вынікі перамоваў ЗША і РФ у Савудаўскай Арабіі? Якія перавагі і хібы абмену аслабленьня санкцыяў на вызваленьня палітвязьняў? Якія пэрспэктывы мірнага пляну прэзыдэнта ЗША для Ўкраіны?
На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае доктар філязофіі, палітоляг Пётра Рудкоўскі. -
Пра беларускі ўдзел і беларускі кантэкст мюнхэнскай канфэрэнцыі гаворым з кіраўніком Агенцтва Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім і дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай у дыпляматычных пытаньнях Дзянісам Кучынскім, якія ўдзельнічалі ў форуме ў сталіцы Баварыі.
-
Як запісваюцца прапагандысцкія відэа з палітвязьнямі? Як прымушаюць падпісаць паперы аб супрацы з сілавікамі? Як вытрымаць карную псыхіятрыю? Як выціскаюць за мяжу? Пра гэта ды іншае гаворым з былой палітзьняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк.
-
Абмяркоўваем вызваленьне зь беларускай турмы журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка і праект Паўла Лібера па стварэньні лічбавай Беларусі.
-
Які мір ва Ўкраіне прапануе Дональд Трамп? У чым палягаюць нацыянальныя інтарэсы Беларусі адносна вайны і міру ва Ўкраіне? Якія нацыянальныя інтарэсы краінаў Захаду адносна Беларусі? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае былы дыплямат, дасьледчык Цэнтру новых ідэй Павал Мацукевіч.
-
Каб выйсьці на волю, палітвязьні пасьля катаваньняў мусяць напісаць прашэньне аб памілаваньні, зьняцца ў прапагандысцкім фільме і падпісаць паперы аб супрацоўніцтве зь сілавікамі. Пра гэта расказала былая палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якая заклікала да жорсткай эканамічнай блякады рэжыму Лукашэнкі. У жывым эфіры «ПіКу Свабоды» разам з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай і галоўнай рэдактаркай «Хартыі-97» Натальляй Радзінай абмяркоўваем найважнейшыя заявы былой палітзьняволенай, а таксама пагаворым пра тое, што можа прымусіць улады вызваліць палітвязьняў, што паўплывала на тое, што Паліне ня сталі дадаваць новы тэрмін і ёй удалося пакінуць Беларусь.
-
У этэры «ПіКу Свабоды» мы падсумоўваем важныя падзеі тыдня. Што можа хавацца за заявамі Лукашэнкі пра новы ўрад і павелічэньне паўнамоцтваў вэртыкалі? Ці ўцягне сёлета Расея ў вайну Беларусь, як заявіў днямі Уладзімер Зяленскі? Госьці эфіру: Арцём Брухан, Міхайла Самусь і Андрэй Стрыжак
-
Аляксандар Лукашук адзначае 70-гадовы юбілей. Былы дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода займаў гэтую пасаду 25 гадоў. У гісторыі амэрыканскага замежнага вяшчаньня гэта больш нікому не ўдалося. У інтэрвію Свабодзе ён расказвае пра сваю працу, жыцьцё і найноўшую гісторыю Беларусі.
-
Невядомыя асобы атрымалі доступ да чату з ботам праекту «Беларускі Гаюн». Як гэта стала магчымым і якія рэкамэндацыі ў лічбавай бясьпецы могуць абараніць у сучасных беларускіх рэаліях? Інтэрвію з экспэртам у лічбавай бясьпецы Мікалаем Кванталіяні.
-
Ці адбыўся байкот выбараў? Ці стане Канапацкая адзінай апазыцыяй унутры Беларусі? Ці пераасэнсоўвае Захад сваю палітыку адносна Беларусі? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
-
Празь якія выпрабаваньні і зьдзекі праходзяць палітвязьні за кратамі і па вызваленьні? Што цяпер адбываецца з Палінай Шарэндай-Панасюк? Ганна Соўсь абмяркоўвае ў жывым эфіры з праваабаронцам і былым палітвязьнем Леанідам Судаленкам і блогерам, былым палітвязьнем Вадзімам Ермашуком.