Episodit
-
Вітаю! Зачакаліся шаноўныя новай байкі? То вось вам. Сёняшні апавяд будзе пра сучасное і мінулае. Пра тое, як Напалеон вайною на ўсход хадзіў, пра страты вялізныя войска ягонага пад час пераправы праз рэчку Бярэзіну пад Барысавам і пра тое, які мясьціны гэтыя зараз ў чалавечай памяці пазначаныя. А распавядзе пра гэта знаўца падзей і даўні сябра мой, Ігар Груца, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў Мінскага Педагагічнага ўніверсітэта.. То слухаем.
-
Puuttuva jakso?
-
Паслухайце сёння гамонку пра сумную і цёмную старонку нашай Еўрапейскай гісторыі. Пра Халакост – масавае знішчэнне ў Еўропе габрэйскага насельніцтва і яго брудныя праяўленні на тэрыторыі Беларусі. З дапамогаю сябра майго шматгадовага, а па сумяшчальніцтву - прафесара, загадчыка кафедры гісторыі і сацыяльных навук Лінгвістычнага ўніверсітэта Сяргея Новікава.
-
Звяртаючыся зноўку да асобы Францыска Скарыны хачу пра яго няпростыя жыццёвыя стасункі з габрэямі расказаць. Як дапамогу ад адных і і пераслед ад другіх яму давялося атрымаць. Згоду дапамагчы ў гэтым ласкава дала кандыдат гістарычных навук Ніна Скеп’ян, старшыня Беларускага інстытута ў Празе. Ды ў дадатак паразважаць пра тое, як і калі габрэі ў Еўропе з’явілся, чым займаліся, чаму і калі этнонім “жыды” абразліва здеклівым стаў. Паколькі Патрэон у Беларусі ўсё больш недасяжным робіцца, то ад сёння поўны тэкст баек слухаць можна тут. Без штучных абмежаваняў.
-
Хачу расказаць сёння пра эпоху бронзы на тэрыторыі Беларусі. Дзе і як людзі жылі ў тыя часы. Што навучылся рабіць, якія сёняшнія культы маюць тагачаснае паходжанне. Дапаможа мне ў гэтым сябра студэнцкі. Зараз -- выбітны беларускі археолаг, кандыдат гістарычных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікола Крывальцэвіч. То хадзем!
-
Сёння пазнаёмлю вас з улюбённым музеем сваім. Што ў Стамбуле створаны і назоў інтрыгуючы мае “Музей цнатлівасьці”. Пры чым “цнатлівасьць” да музея? Як сэнс слова гэтага трасфармаваўся ў часе? З тым, якія гульні вырабляе з “цнатлівасьцю” Архан Памук -- атрымальнік Нобелеўскай прэміі ў літаратуры? Як раман, музей, каталог і фільм гэтую катэгорыю па-рознаму інтэрпрэтуюць. То хадзем!
-
Запрашаю вас зноўку туманны Альбіон наведаць. Гэтым разам, каб гасцінныя дзверы ўнікальнага куточку беларушчыны там прыадчыніць. Дазнацца больш пра яшчэ адзін фенамен трыадзінства “біліятэка-музей-выдавецтва”, якая імя Скарынава годна носіць. Ды ціквостак пра гэта паслухваць ад Караліны Мацкевіч, куратаркі кніжнай калекцый шыкоўнай. То хадзем!
-
Не змог утрымацца, каб мацуючы дух прадпрыймальніцкі, не расказаць пра вынаходніцтва прэса друкавальнага. Пра эксперыменты з ім Скарынавыя. Тых жа, хто гісторыяю аднаўлення падобнага прэса ў Вільні зацікавіўся, запрашаю са мною разам паслухаць, як Святлана Пятушкова і Андрэй Шапароў, сямейка беларускіх мастакоў прадпрыймальных, спрыт свой на справу добрую накіравалі. То хадзем!
-
Працягваючы вандроўкі па музею-запаведніку “Заслаўе”, прапаную перамясьціцца з музея Беларускай маляванкі, што ў былым флігелі палаца ўласнікаў Заслаўя Пшаздзецкіх размясьціўся, на другі бок ад чыгуначнай станцыі “Беларусь”. Па валах Заслаўскага замка часоў Глябовічаў прагуляцца, слыннага дасьледчыка фартыфікацый Вялікага Княства Літоўскага Міколу Волкава слухаючы. То хадзем!
-
Паслухайце чарговую байку з вандроўнага цыклу. Як і калі давялося мне Азію далёкую на свае вочы пабачыць. Да Непала даляцець. За жыццём людзей простых паназіраць. Да веры іншай дакрануцца. Да трыдыцый ды спадчыны мясцовай. Смачных страваў з напоямі пакаштаваць. У Гімалаі ўзкараскацца, каб ранак неверагодна прыгожы там сустрэць. Ды вярнуцца пад уплывам ураджанняў моцных. Якія пяць гадоў у душы жылі. Ды нарэшце вонкі вырваліся.
-
Чарговая байка зноў Скарыніяне прысвечана. Пачнем больш пільна ў гравюры Скарынавы ўглядацца. Дзеля чаго яны рабіліся, як называліся і выглядалі. Якім тэмам былі прысвечаны. Навошта ён імі пераклады кніжак сваіх упрыгожваў. Што Волат нам праз іх данесьці меўся. Дапаможа мне ў гэтым гісторык і літаратар з Прагі Сяргей Абламейка. Які, пад час прэзентацыі ў Вільні кніжак уласных, пра іншую оптыку прачытвання гравюр з захапленнем расказваў. То хадзем!
- Näytä enemmän