Episodit

  • Уладзімір Арлоў — Незалежнасьць — гэта... Частка 2. Чытае аўтар

    Кніга выбраных эсэ Ўладзіміра Арлова — своеасаблівая машына часу, якая дапаможа чытачу зьдзейсьніць дзясяткі падарожжаў, нязьменна аб’яднаных пошукамі Беларусі і — непаўторным сакавіта-грубаватым арлоўскім гумарам. Пунктамі прызначэньня будуць Менск пачатку 1990-х і Бэрлін з абрынутай толькі ўчора сьцяной паміж двума сьветамі, Грузія часоў Зьвіяда Гамсахурдзія і Сахара дарэвалюцыйнага Тунісу, дах яшчэ цалюткага Сусьветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку і стакгольмская кватэра нобэлеўскага ляўрэата 2011 году паэта Тумаса Транстрэмэра… Разам зь пісьменьнікам чытач зможа адчуць зьмены, што адбыліся ў нашай краіне і сьвеце за цэлую чвэрць стагодзьдзя. Эсэ, што ўвайшлі ў кнігу, перакладаліся болей, чым на дваццаць моваў.

    Музыка: Алесь Ясінскі

    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

  • Уладзімір Арлоў — Незалежнасьць — гэта... Частка 1. Чытае аўтар

  • Puuttuva jakso?

    Paina tästä ja päivitä feedi.

  • Васіль Жуковіч — Пасланне ў іншасвет, альбо Развагі максімаліста. Чытае Васіль Калач

    Аповесць Васіля Жуковіча «Пасланне ў іншасвет, альбо Развагі максімаліста» — твор складаны і спрэчны. Падсумаванне і пераасэнсаванне жыцця і досведу. Аповесць сустрэла чытача, калі пісьменнік перакрочыў мяжу ў 75 год. Тут пераплецены рэфлексіі Другой Сусветнае Вайны, рэпрэсій савецкіх часоў, вясковага жыцця і віру палітычных падзей пачатку ХХІ стагоддзя. Амаль пяць гістарычных эпох стварылі своеасаблівы хаос на старонках аповесці. Тут і спроба 75-гадовага аўтара зразумець 20-гадовага героя, спроба перанесці гэтае асэнсаванне на падзеі вайны і акупацыі. Мэтанакіраванае спрашчэнне формы і сюжэта. Сумбур сэнсаў і наратываў. Аднак пры гэтым — шчыры і чысты анатамічны зрэз сваёй свядомасці. Хочаш разумець эпоху — занурыся ў гэты тэкст, але не грэбуй ратавальнай камізэлькай асэнсавання!

    Музыка: Алесь Ясінскі

    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

  • Барыс Пятровіч — Пуцявіна. Чытае Зміцер Бартосік

    Аповесць пісалася амаль праз трыццаць гадоў пасля той памятнай паездкі праз увесь СССР з Усходу на Захад. Вядома, за гэты час адбыліся вялізарныя перамены ў нашым жыцці, не стала той вялікай краіны, з’явіліся новыя тэхналогіі і, каб пабачыць Далёкі Усход і тыя гарады, якія наведалі падарожнікі, цяпер зусім неабавязкова туды ехаць. Можна набраць у інтэрнэце назву і віртуальна паблукаць па вуліцах горада, зайсці ў музеі, прачытаць звесткі пра яго гісторыю і славутасці. У той жа час, а гэта быў 1983 год, нават мапу горада ў ім самім, а тым болей нейкі турыстычны даведнік з інфармацыяй пра яго, набыць было практычна немагчыма. Таму знаёмства герояў аповесці з наведанымі мясцінамі было найчасцей чыста эмпірычным, спазнаваўчым на асабістым узроўні, што і хацеў захаваць аўтар. Бо і сапраўды кожны цяпер можа прагугліць і пападарожнічаць па любой мясціне за тысячы кіламетраў ад дому. Гэта проста. Таму аўтар не стаў перагрувашч­ваць тэкст краязнаўчымі ды іншымі турыстычнымі звесткамі, а ўзяў за аснову асабістае ўспрыманне таго часу, той краіны, людзей, якія ў ёй жылі, і запрашае вас нібы на машыне часу перамясціцца на адзін месяц у другую палову кастрычніка і пачатак лістапада 1983 года. Вярнуцца ў СССР, акунуцца ў жыццё некалі аграмаднай краіны з яе даўно забытымі клопатамі і праблемамі, а, магчыма, і радасцямі... Аўтар не меў жадання паказаць жахі савецкага жыцця ці прыхарошыць яго, а толькі паспрабаваў сказаць праўду пра той час.

    Музыка: Алесь Ясінскі

    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

  • Валянцін Акудовіч — Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым. Частка 2. Чытае Зміцер Бартосік

    «Гэтая кніга шмат пра што і пра каго, але найперш яна пра стваральнікаў… Пра тых, хто дабрахоць падняў з поду і ўскінуў сабе на плечы цяжар, які ён называе «мая краіна». З дня ў дзень яны рушаць з гэтым цяжарам усё вышэй і вышэй, каб аднойчы ўбачыць, як камень з грукатам зноў скоціцца долу. А значыць, трэба яшчэ раз вяртацца да пачатку пачаткаў… І мы вяртаемся!» — Валянцін Акудовіч.

    Музыка: Алесь Ясінскі

    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

  • Валянцін Акудовіч — Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым. Частка 1. Чытае Зміцер Бартосік

    «Гэтая кніга шмат пра што і пра каго, але найперш яна пра стваральнікаў… Пра тых, хто дабрахоць падняў з поду і ўскінуў сабе на плечы цяжар, які ён называе «мая краіна». З дня ў дзень яны рушаць з гэтым цяжарам усё вышэй і вышэй, каб аднойчы ўбачыць, як камень з грукатам зноў скоціцца долу. А значыць, трэба яшчэ раз вяртацца да пачатку пачаткаў… І мы вяртаемся!» — Валянцін Акудовіч.

    Музыка: Алесь Ясінскі

    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

  • Зміцер Дзядзенка — Гісторыі ў прыцемках: Вуаерыст. Чытае Зміцер Бартосік

    «Вуаерыст» — гэта дэтэктыўны трылер у жанры «нуар», у якім падзеі часоў станаўлення БНР пачынаюць самым драматычным чынам уплываць на нашыя часы.

    Музыка: Алесь Ясінскі

    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

  • Зміцер Дзядзенка — Гісторыі ў прыцемках: Голем з Малой Мар’ямпольскай. Чытае Зміцер Бартосік

    «Голем з Малой Мар’ямпольскай» — гэта дэтэктыўная аповесць, дзея якой разгортваецца ў Воршы часоў пашырэння БССР. У старасвецкім доме знакамітага на ўвесь горад хірурга адбываецца забойства маладой жанчыны, сястры гаспадара дому. Але сляды забойства вядуць... у Прагу часоў Францыска Скарыны.

    Музыка: Алесь Ясінскі

    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

  • Зміцер Дзядзенка — Гісторыі ў прыцемках: Яйкі птушкі Рух. Чытае Зміцер Бартосік

    «Яйкі птушкі Рух» — гэта апавяданне Змітра Дзядзенкі, поўнае таямнічай містыкі. Гісторыя, у якой стары заклён, знойдзены ў судовых дакументах часоў росквіту ВКЛ, пачынае ўплываць на лёсы сучаснікаў.

    Музыка: Алесь Ясінскі

    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

  • Людміла Рублеўская — Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Чытае Кацярына Ваданосава

    Кніга «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» — гэта вельмі ўдалы сінтаз «лёгкага чытва», кнігі для моладзі, фантастыкі, гістарычнага рамана і гуманістычнай літаратуры, якая ўздымае цяжкія, але патрэбныя для грамадства тэмы. «Мне падаецца, — гаворыць Кацярына Ваданосава, якая агучвае кнігі для Kamunikat.org, — што аўтарка зрабіла ўнікальную рэч: яна знітавала балючую, пакутлівую для беларусаў тэму сталінскіх рэпрэсій з сучасным будзённым жыццём звычайных маладых людзей, зрабіла сюжэт настолькі дынамічным, захапляльным і блізкім чытачу, што, занураючыся ў яго, мы можам ператрываць увесь жах падзей 1930-х гадоў. Мы не страчваем цікавасць, не адштурхоўваемся ў жаху, не маючы сілаў прапускаць у свядомасць падзеі, якія чорнай плямай ляглі на нашай гісторыі. А таксама мы пазнаем у персанажах сябе і сваіх блізкіх. Калі я начытвала «Гульню», мне нават падавалася, што я ведаю людзей, якія сталі прататыпамі галоўных герояў. Вось Едрусь, з якім мы гралі на андэграўднай сцэне ў маленькіх клубах, вось Макс, з якім мы разам вучыліся на гістфаку... Гэтая блізкасць, роднаснасць з героямі спрыяе таму, што раман чытаецца на адным дыханні, і прымушае нас мацней адчуваць, спачуваць, думаць і верыць у тое, што мы — таксама частка гульні ў Альбарутэнію».

    Музыка: Алесь Ясінскі

    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

  • Людміла Рублеўская — Сутарэнні Ромула. Чытае Кацярына Ваданосава. Частка 2

    Бываюць кнігі, агучванне якіх даецца мне цяжка — гаворыць Кацярына Ваданосава, якая агучвае кнігі для Kamunikat.org. — З напругай я пераадольваю кожную старонку, збегі зычных муляюць, манатоннасць сюжэта спрабуе закрасціся ў голас, які міжволі страчвае фарбы ды інтанацыі... «Сутарэнні Ромула» — поўная супрацьлегласць такім кнігам. Раман вельмі дынамічны, насычаны сюжэтнымі ніткамі, іх перапляценнямі, повязямі... Гэта напраўду цікавая кніга. Калі я чытала яе, мне падавалася, што я нагбом п'ю шклянку халоднай вады ў спякотны дзень: хутка, прагна, з азартам. Розныя гістарычныя эпохі, блізкія і далёкія адначасова, яскрава прапісаныя героі, якім мы спачуваем, якіх разумеем, з якімі смяемся і плачам, ненавідзім ды кахаем... Для мяне чытво было лёгкім, хаця гэта абсалютна не значыць, што раман напісаны кепска. Наадварот: калі ёсць адчуванне, што аўтар гарэў, пакуль пісаў (як Вячка Скрыніч, адзін з герояў, «дэміург» сюжэта і падзей «Сутарэнняў»), то і ты будзеш гарэць, чытаючы такую кнігу. Мне было лёгка і прыемна агучваць яе, нягледзячы на неспрыяльную для захавання спакою гістарычную канву рамана — канстатуе Кацярына. Паслухайце і пераканайцеся, што Каця не памыляецца!

    Музыка: Алесь Ясінскі

    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

  • Людміла Рублеўская — Сутарэнні Ромула. Чытае Кацярына Ваданосава. Частка 1

  • Алег Дашкевіч — З вышыні птушынага палёту. Чытае Зміцер Бартосік

    Апавяданні Алега Дашкевіча друкаваліся ў розных перыядычных выданнях Беларусі на працягу больш як дваццаці гадоў, але сабраныя разам у кнігу ўпершыню. Гэта своеасаблівыя замалёўкі-рэпартажы з мінулага і нашага стагоддзя (тысячагоддзя!), у якіх дакладна, сур’ёзна і з гумарам перададзены той час, падзеі і надзеі беларусаў, а праўдзівей — само нашае жыццё.

    Музыка: Алесь Ясінскі

    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

  • Алесь Бяляцкі — Асьвечаныя беларушчынай. Чытае Зміцер Бартосік. Частка 1

    Кніга Алеся Бяляцкага — праваабаронца і палітзьняволенага, ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру 2022 году. «Гэтую кнігу — як піша ва ўступе («Іншадумства ў літаратуры») да папяровага выданьня Паліна Сьцепаненка — Алесь Бяляцкі планаваў выдаць да свайго 50-годзьдзя. У 2011 годзе ён пачаў зьбіраць тэксты, якія пісаў, пачынаючы з 80-х гадоў ХХ стагодзьдзя, — тэксты па гісторыі беларускай літаратуры, крытыка, успаміны пра беларускіх пісьменьнікаў, эсэ. Праца па ўкладаньні кнігі была распачатая, але не завершаная, бо 4 жніўня 2011 года Алесь Бяляцкі быў арыштаваны, яго абвінавацілі ў зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства, прадугледжанага часткай 2 Крымінальнага кодэкса». Цяпер Алесь Бяляцкі ізноў апынуўся ў турме. Ляўрэату Нобэлеўскай прэміі міру і заснавальніку Праваабарончага Цэнтру «Вясна» засудзілі 10 гадоў калёніі. Яго разам зь іншымі вясноўцамі прызналі вінаватымі ў «кантрабандзе грошай арганізаванай групай» у 2016–2021 гадах (ч. 4 арт. 228 КК) і «фінансаваньні пратэстаў» у 2020-м (ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

  • Барыс Пятровіч — Пуціна. Чытае Зміцер Бартосік

    Аповесць «Пуціна» Барыса Пятровіча – гэта захапляльнае падарожжа студэнта-журналіста на экзатычныя для беларусаў (і еўрапейцаў увогуле) Сахалін ды Курылы ў васьмідзясятыя гады мінулага стагоддзя. Плынь свядомасці, паводле якой аповесць напісана адным сказам і без асноўнага знаку прыпынку — кропкі, дазваляе аўтару свабодна рэфлексаваць наконт ідэнтычнасці беларусаў у свеце ў параўнанні з японцамі, шведамі, расейцамі і ныраць у глыбіні спазнання сябе, навакольнай прыроды і кахання.

    Музыка: Алесь Ясінскі

    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

  • Францішак Аляхновіч — У капцюрох ГПУ. Чытае Віктар Сямашка

    7 год у ГУЛагу за 7 гадзін. «У капцюрох ГПУ» — аповесць Францішка Аляхновіча, адразу па выданні ў 1934 г. перакладзеная на розныя мовы свету. Беларускі літаратар з Вільні задоўга да Салжаніцына ды Шаламава апісаў канцлагерную сістэму ў Савецкім Саюзе, якую зведаў знутры. Аляхновіч звяртаецца да чытача, як да суразмоўцы, цягам усяго падарожжа з Вільні, праз Менск і Віцебск, на Салаўкі ў Белым моры і назад дадому. У працы над аўдыёверсіяй давялося параўнаць розныя рэдакцыі тэксту з захаваннем асаблівасцяў аўтарскай мовы, удакладніць карэльскую тапаграфію, звярнуцца да кінахронікі і біяграфій згаданых у сюжэце постацяў. Галоўны персанаж «Попутчік», пад маскай якога пачаткова хаваецца аўтар, праходзячы праз пякельныя выпрабаванні, не выстаўляе сябе героем, але волю здабывае фактычна сілай уласнай думкі.

    Музыка: Алесь Ясінскі

    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

  • Барыс Пятровіч — Стах. Чытае Зміцер Бартосік

    Трыпціх «Стах», напісаны ў 90-я гады, чытаецца, як быццам быў напісаны зусім нядаўна. Вось толькі тэмы, што хвалявалі ў 90-я толькі невялікую частку беларускага грамадства, зараз закранулі большасць беларусаў. Адвечныя беларускія пытанні пададзеныя пісьменнікам у яркай форме калейдаскопа падзей, якія адбываюцца з галоўным героем. Успаміны вясковага дзяцінства, страта цноты, пошукі праўды ў палітычных спрэчках, з'яўленне «чорнага чалавека», які абвяшчае дату смерці. Цікава, калі б Вам абвясцілі дакладны час сыходу, што б Вы рабілі ў апошнія дні жыцця?.. Герой Барыса Пятровіча прымае свой рок мужна і... Зрэшты, не будзем спойлерыць. Паслухайце — не пашкадуеце.

    Музыка: Алесь Ясінскі

    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

  • Уладзімір Сцяпан — Адна капейка. Частка 2. Чытае Зміцер Бартосік

    У зборнік Уладзіміра Сцяпана «Адна капейка» ўвайшлі лепшыя творы, напісаныя аўтарам за апошнія восем гадоў, — навелы, апавяданні і тэксты без пэўнай жанравай маркіроўкі. Большасць з іх была надрукавана ў беларускіх часопісах і газетах. Некаторыя перакладзены на рускую, украінскую і польскую мовы.

    Музыка: Таццяна Карпіловіч

    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

  • Уладзімір Сцяпан — Адна капейка. Частка 1. Чытае Зміцер Бартосік