Episodit
-
У сёмым выпуску “сведак” мы абмеркавалі самыя гарачыя тэмы мінулых тыдняў і павандравалі ад “Заграба” да “Гудме” транзітам праз “Кельцэ” і “Мельзунген”. Прыемнага праслухоўвання!
-
Абмеркавалі трэнерскія пераходы Рауля Алонса і Рауля Гансалеса, падзялілся ўражаннямі ад адборачных матчаў да Еўра-2026, завіталі ў Польшчу, Германію і Венгрыю і задаліся пытаннем пра тое, хто павінен адказваць за эпідэмію траўмаваных.
-
Puuttuva jakso?
-
Пасля сямі тураў Лігі чэмпіёнаў нашы прагнозы спраўджваюцца і не спраўджваюцца. У пятым выпуску падкаста “Сведкі левай рукі Гідсэля” аўтары канстатуюць, што ПСЖ прыемна здзіўляе, "Кельцэ" натхняе, "Еўрафарм" дэманструе антыгандбол, "Берлін" расчароўвае, а "Кольстад" дорыць аптымізм.
Заўвага: запіс адбыўся за некалькі гадзін да афіцыйнага прызначэння Веліміра Петкавіча галоўным трэнерам “Заграба”, і нашы разважанні заснаваныя выключна на адзінкавых навінах пра трансферныя чуткі на гэты конт.
-
Распавядаем, як “швента война” ператварылася ў сапраўдныя баявыя дзеянні, не разумеем навошта Мікаэль Апельгрэн замяніў Глена Сульберга, не ведаем чаго чакаць ад Дзідзье Дзінара ў Чарнагорыі і абмяркоўваем галоўную трансферную бомбу — патэнцыйнае вяртанне Арана Палмарсана ў “Веспрэм”.
-
Бездакорны "Веспрэм", ПСЖ у роспачы, "Райн Лёвен" узорна стартаваў у Бундэслізе, а "Кельцэ" варта выклікаць экзарцыста — "Сведкі левай рукі Гідсэля" падвялі вынік першых тыдняў гандбольнай восені.
Прыемнага праслухоўвання!
-
Распавядаем пра навіны са стану ўсіх 16 удзельнікаў турніру. Дзелімся сваімі думкамі і даем прагнозы.