Episodes
-
Якой будзе палітыка Дональда Трампа адносна Беларусі? Ці вернуцца налета ў Менск амбасадары заходніх краінаў? Ці пачнецца палітычная «адліга» пасьля 26 студзеня 2025 году? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае былы дыплямат, дасьледчык Цэнтру новых ідэй Павал Мацукевіч.
-
Былога каліноўца Васіля Верамейчыка выдалі зь Віетнаму ў Беларусь. Госьці “ПіКу Свабоды” – Вадзім Кабанчук, прадстаўнік у абароне і нацыянальнай бясьпецы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, былы намесьнік камандзіра полку Каліноўскага. А таксама кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак.
-
Episodes manquant?
-
Тэлеканал Белсат перастае існаваць як незалежная адзінка і ператваецца ў рэдакцыю замежнага вяшчаньня Польскага грамадзкага тэлебачаньня TVP. Выконваючы абавязкі дырэктара каналу Аляксей Дзікавіцкі пакідае пасаду датэрмінова. Ці паўплывае новы статус на працу журналістаў і лёс Белсату, і якое дачыненьне да пераменаў на Белсаце мае Сьвятлана Ціханоўская. Пра гэта расказвае Аляксей Дзікавіцкі.
-
19 лістапада таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы прынесьлі чарговае гістарычнае павышэньне курсу даляра ЗША адносна рубля. Новы курс амэрыканскага даляра складае 3,3937 беларускага рубля. Што гэта азначае для людзей у Беларусі, якія па даўняй традыцыі частку заробкаў мяняюць на даляры? З чым зьвязаны рост курсу даляра і ці будзе гэтая тэндэнцыя працягвацца? Адказваюць старшая навуковая супрацоўніца дасьледчага цэнтру Beroc, эканамістка Анастасія Лузгіна, а таксама эканамічны блогер і прадпрымальнік Аляксандар Кныровіч.
-
Госьць штодзённага эфіру «ПіК Свабоды» — папулярны вядоўца Youtube-каналаў «Жыцьцё-маліна» і «Загляне сонца» Мікіта Мелказёраў. Ён расказвае пра тое, як стаў беларускамоўным у побыце, як яго хэйцілі за тое, што нарадзіўся ў Хабараўску, пра атмасфэру на здымках шоў «Жыцьцё-маліна», калі візажыстка так баялася Пазьняка, што ўцякла праз плот. Мы пачуем, што Мікіта Мелказёраў хоча рабіць у Беларусі, калі адкрыецца рэальнае акно магчымасьцяў.
-
Ці пачнецца «адліга» пасьля 26 студзеня 2025 году? Ці стануць выбары наступнага году кропкай адліку транзыту ўлады? Якімі могуць быць наступствы для Беларусі міру, накінутага Трампам?
На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае доктар паліталёгіі, кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House Рыгор Астапеня. -
У сьнежні пройдзе маратон салідарнасьці ў падтрымку палітвязьняў. Якія ёсьць спосабы дапамогі тым, хто за кратамі, і тым хто ўжо выйшаў? І што будзе з палітвязьнямі пасьля 26 студзеня 2025 году? Вольга Зазулінская, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях, кіраўніца фонду «Краіна для жыцьця», расказала, чым гэты маратон будзе адрозьнівацца ад папярэдняга, а таксама ў чым яна бачыць сваю асноўную задачу як прадстаўніца АПК у сацыяльных пытаньнях.
-
Ці гатовая Эўропа сама сябе абараняць? Як прадстаўнікі Эўразьвязу і NATO рыхтуюцца да прыходу новай адміністрацыі ў Злучаных Штатах? Ці вераць яны, што ЗША і ЭЗ будуць мець узгодненую палітыку адносна аўтарытарных рэжымаў, такіх як рэжым Лукашэнкі? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
-
Настаўнікі ў расейскіх школах рабілі з фальгі «шлемы, якія абараняюць ад зьнешніх ворагаў», і фатаграфаваліся зь імі на галаве. Указаньне зладзіць такую імпрэзу і выкласьці фота- і відэасправаздачы разаслаў беларускі мастак і пранкер, сам былы настаўнік гісторыі зь Менску Ўладзіслаў Бохан. У чым сэнс такіх розыгрышаў – пра гэта ён расказаў у праграме «ПіК Свабоды».
-
Ці зьменшыцца пасьля выбараў 2025 году інтэнсіўнасьць рэпрэсіяў? Якія шанцы на новую адлігу? Наколькі імаверна, што пасьля выбараў налета Аляксандар Лукашэнка пачне павольны адыход ад улады? На гэтыя і іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» гісторык, сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксандар Пашкевіч.
-
Пагаварылі са Сьвятланай Ціханоўскай у Страсбуры падчас сусьветнага Форуму за дэмакратыю пра тое, як пасьля прыходу Трампа зьменяцца адносіны ЗША з дэмакратычнымі сіламі, пра тое, што варта, а што ня трэба рабіць да выбараў 2025 году, якія носяць несвабодны характар. Ціханоўская называе кампанію ўладаў «мілітарнай апэрацыяй» і заклікае беларусаў захаваць сябе, пакуль ня зьявіцца акно магчымасьцяў.
-
Якую ўгоду можа заключыць Трамп з Лукашэнкам? Якой можа быць трампава формула міру ва Ўкраіне? Якім будзе месца Беларусі ў гэтай формуле? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае паліталагіня, даследчыца Вірджынскага палітэхнічнага універсітэту ў Вашынгтоне Кацярына Шмаціна.
-
Ці ёсьць прынцыповая розьніца – галасаваць супраць усіх ці цалкам байкатаваць абвешчаную ўладамі прэзыдэнцкую кампанію? Ці можа выбар тактыкі на нешта паўплываць у сытуацыі, калі ўжо 30 гадоў выбары ў Беларусі не былі сумленнымі, празрыстымі і свабоднымі і калі амаль з кожнай выбарчай кампаніяй міжнародныя арганізацыі адзначалі пагаршэньне іх умоваў? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца намесьнік прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў пытаньнях транзыту ўлады Арцём Брухан і прадстаўнік руху «Вольная Беларусь», палітоляг Павал Вусаў.
-
Што адбываецца, калі заключаеш угоду з рэжымам і вяртаесься на радзіму. Пра актуальнае гучаньне рамана Сашы Філіпенкі для беларусаў пагаворым з самім пісьменьнікам. Спэктакль паводле «Крэмулятара» неўзабаве пакажуць у Празе. Пісьменьнік лічыць, што зьмены ў Беларусі зробяць людзі, якія жывуць у Беларусі, а таксама гаворыць пра тое, як могуць паўплываць на сытуацыю ў Беларусі вынікі выбараў у ЗША.
-
Амэрыканіст, дарадца Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі тлумачыць, чаму беларусам варта сачыць за выбарамі ў ЗША. Ужо праз тыдзень амэрыканцы абяруць новага прэзыдэнта. Якімі інструмэнтамі ўплыву на сытуацыю ў Беларусі валодае Амэрыка і чым адрозьніваюцца стратэгіі Камалы Гарыс і Дональда Трампа.
-
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў Менску расстралялі больш за 100 дзеячаў беларускай культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадзкіх дзеячаў тагачаснай БССР. Гэтая дата засталася ў беларускай гісторыі як «Чорная ноч» альбо «Ноч расстраляных паэтаў». Пра яе сувязь зь цяперашнім днём у праграме «ПіК Свабоды» расказвае гісторык Цімафей Акудовіч.
-
Суд Мядзельскага раёну прызнаў экстрэмісцкай старонку ў сацыяльнай сетцы Х (былым Твітэры), якая належыць францускаму дэпутату Фрэдэрыку Пэці. У парлямэнце Францыі Пэці ўзначальвае групу падтрымкі дэмакратычнай Беларусі. Фрэдэрык Пэці госць праграмы «ПіК Свабоды».
-
Галасаваць супраць усіх, цалкам байкатаваць або аддаць голас за Алега Гайдукевіча. Так сёньня выглядаюць прапановы дэмакратычных сілаў на прэзыдэнцкія выбары, якія ўлады прызначылі на 26 студзеня. Ці могуць рэальна на нешта паўплываць гэтыя ідэі, калі ад 1994 году ніводныя выбары ў Беларусі і так ня былі сумленнымі. Госьць “ПіКу Свабоды” – сябра Каардынацыйнай Рады, блогер Аляксандар Кныровіч.
-
Што адбываецца падчас непублічных перамоваў прадстаўнікоў заходніх краінаў з прадстаўнікамі рэжыму? І якая тут можа быць роля дэмакратычных сілаў? Суразмоўцы Ганны Соўсь у «Піку Свабоды» — Валер Кавалеўскі, кіраўнік Агенцтва Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, і Вольга Гарбунова, былая палітзьняволеная, грамадзкая дзяячка, заснавальніца дабрачыннага фонду падтрымкі «21 траўня». І Вольга, і Валер — у мінулым чальцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, і абое пакінулі яго з уласнага жаданьня, у тым ліку празь нязгоду з пэўнымі пазыцыямі.