Episodes

  • Чатырнаццаты эпізод падкаста "гісторыя Беларусі" прысвечан унутранаму гандлю ВКЛ у XV-XVI ст. Мы разгледзем як быў арганізаваны ўнутраны гандаль, якія існавалі звычаі і правілы правядзення кірмашоў у ВКЛ, як улады кантралявалі цэны і наяўнасць тавараў. Таксама пагаворым пра сістэму мер і вагі, якая існавала ў гаспадарстве ў той час. Абмяркуем і грашова-крэдытныя аперацыі.

    Змест:

    00:00 Арганізацыя ўнутранага гандлю ВКЛ
    06:05 Правядзенне кірмашоў
    11:02 Гандлевыя крамы
    14:18 Звычаі і правілы таргоў
    17:58 Сістэма мер і вагі
    20:07 Кантроль цэн і наяўнасці тавараў
    24:58 Грашова-крэдытныя аперацыі
    28:34 Падсумаванне

    Літаратура:
    Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл.

    Podcast: https://belarushistory.buzzsprout.com/
    Youtube: https://www.youtube.com/channel/UCAgp_Cftrx55OWHrudLL51Q
    Telegram: https://t.me/BelarusHistoryChannel
    Facebook: https://www.facebook.com/BelarusHistory

  • Тэма новага эпізода - гандаль у гарадах ВКЛ у XV-XVI ст. У ім пойдзе размова пра рынак ВКЛ і "прынцып справядлівых цэн", пра знешні гандаль ВКЛ - разнастайныя гандлёвыя шляхі (сухапутныя і рачныя), асноўныя прадметы экспарту і буйных тарговых партнераў ВКЛ. Разгледзем хто, як і калі выплочваў мыта ў ВКЛ і хто вызваляўся ад яго выплат. Аб гэтым і шмат іншым вы даведаецеся ў Эпізодзе 13 падкаста Гісторыя Беларусі.

    Змест:

    00:00 Узрастанне гандлёвай актыўнасці. Формы і кірункі гандлю
    (Павышэнне ролі гандлю ў эканамічным жыцці грамадства ВКЛ, "прынцып справядлівых цэн" і яго адмена, рынак і асноўныя гандлевыя агенты)

    05:35 Знешні гандаль. Гандлёвыя шляхі
    (Транзітны гандаль праз тэрыторыю ВКЛ, асноўныя прадметы экспарту, гандлевыя зносіны з Расеяй, рачныя і сухапутныя гандлевыя шляхі па тэрыторыі ВКЛ)

    14:03 Выплата гандлёвых пошлін
    (Мытныя каморы ВКЛ, асноўныя віды дзяржаўных мыт ВКЛ, сістэма вызвалення ад мыт)

    Літаратура:

    Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл.


    Podcast: https://belarushistory.buzzsprout.com/

    Youtube: https://www.youtube.com/channel/UCAgp_Cftrx55OWHrudLL51Q

    Telegram: https://t.me/BelarusHistoryChannel

    Facebook: https://www.facebook.com/BelarusHistory

    #ГісторыяБеларусі #Беларусь #Гісторыя

  • Episodes manquant?

    Cliquez ici pour raffraichir la page manuellement.

  • У гэтым эпізодзе мы разглядаем развіцце рамяства і гандлю ў гарадах Беларусі XV-XVI ст. Будзе дана агульная характарыстыка стану рамяства і гандлю ў гарадах (колькі было рамеснікаў, чым яны займаліся, дзе жылі і г.д.) Далей мы падрабязней разгледзім найбольш распаўсюджаныя галіны рамяства таго часу. Таксама пагаворым пра асаблівасці дзейнасці і сацыяльнага статуса рамеснікаў у ВКЛ.

    Змест:

    00:00 Агульная характарыстыка стану рамяства і гандлю ў гарадах
    (Колькасць рамеснікаў і рамесніцкіх спецыяльнасцей у гаспадарстве, цэнтры рамеснай вытворчасці, спецыялізацыя і дыфферэнцыяцыя рамяства)

    05:27 Галоўныя галіны рамяства ў XV-XVI ст
    (Апрацоўка металаў, шкур, дрэва; ганчарства)

    08:58 Асаблівасці дзейнасці рамеснікаў на тэрыторыі ВКЛ
    (Спадчыннасць рамесніцкай дзейнасці, адрозненні гарадскіх і вясковых рамеснікаў, павіннасці рамеснікаў)

    13:32 Асаблівасці сацыяльнага статуса рамеснікаў

    Літаратура:

    Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл.


    Podcast: https://belarushistory.buzzsprout.com/

    Youtube: https://www.youtube.com/channel/UCAgp_Cftrx55OWHrudLL51Q

    Telegram: https://t.me/BelarusHistoryChannel

    Facebook: https://www.facebook.com/BelarusHistory

    #ГісторыяБеларусі #Беларусь #Гісторыя

  • У гэтым эпізодзе мы паглыбляемся ў дэталі ўрбанізацыйных працэсаў на Беларусі. Мы даведаемся, чым быў выкліканы рост колькасі гарадоў і мястэчак у ВКЛ у XV-XVI ст, чаму фарміраванне гарадской сетцы адбывалася на тэрыторыі Беларусі нераўнамерна і за кошт якіх населеных пунктаў галоўным чынам адбываўся колькасны прырост новых гарадоў. Якімі шляхамі папаўнялася гарадское насельніцтва і якім чынам паўплывала на гэта прыняцце гарадамі магдэбургскага права? Якія функцыі выконвалі гарады ВКЛ? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні слухайце ў 11 эпізодзе падкаста "Гісторыя Беларусі"!

    Змест:

    00:00 - Прычыны урбанізацыйнага росту ў XV—XVI ст

    (Якія беларускія гарады існавалі ў “далітоўскі” перыяд , наколькі павялічылася іх колькасць да канца XVI ст. Характарыстыка новага этапу урбанізацыі, які распачаўся ў XV і працягваўся ў XVI ст. )

    07:55 - Асаблівасці новага урбанізацыйнага этапу

    (Нераўнамернасць фармаравання гарадской сетцы і фактары, якія на гэта паўплывалі. Вялікія, сярэднія гарады і мястэчкі. Рост колькасці насельніцтва ВКЛ. )

    17:18 - Шляхі папаўнення гарадскога насельніцтва

    (Паглынанне суседніх пасяленняў. Перасяленні і ўцекі сялян. Яўрэйскія аўтаноміі. Уплыў прыняцця магдэбургскага права на павялічэнне колькасці насельніцтва гарадоў. )

    25:56 - Функцыі гарадскіх пасяленняў

    (Рэлігійная, культурная, абарончая, гандлевая)

    Літаратура:

    Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл.

    Podcast: https://belarushistory.buzzsprout.com/

    Youtube: https://www.youtube.com/channel/UCAgp_Cftrx55OWHrudLL51Q

    Telegram: https://t.me/BelarusHistoryChannel

    Facebook: https://www.facebook.com/BelarusHistory

    #ГісторыяБеларусі #Беларусь #Гісторыя

  • Эпізод Дзесяты прысвечаны саслоўна-класавай структуры грамадства Вялікага Княства Літоўскага ў XV–XVI ст:

    Мы пагружаемся ў свет грамадскага жыцця ВКЛ – даведаемся пра сацыяльна-саслоўны падзел тагачаснага грамадства: на якіх прынцыпах ён быў заснаваны, якія правы і абавязкі мелі розныя сацыяльныя і саслоўныя групы насельніцтва, у якіх дакументах была зафіксавана саслоўная структура дзяржавы, знойдзем адказы на пытанні, датычныя розных бакоў жыцця асноўных саслоўяў Вялікага Княства.

    ЗМЕСТ:

    00:00 Якія змена адбываліся ў катэгорыях феадальнага саслоўя ВКЛ XV-XVI cт.

    На якія асноўныя саслоўі было падзелена феадальнае грамадства ВКЛ

    У якіх дакументах быў зафіксаваны падзел на станы, замацаваны прынцыпы іх узаемаадносін

    Якія паўнамоцтвы меў вялікі князь, была яго ўлада абсалютнай альбо абмежаванай

    Якім быў шлях набыцця княжацкага стану, за кошт каго папаўнялася гэта саслоўе

    Каго адносілі да рыцарскага стану

    Каго называлі “панамі”, “баронамі”, “магнатамі”

    Ад чаго залежыў узровень уплыву феадала і яго месца ў грамадскім жыцці ВКЛ

    Што вымагала ВКЛ мець значнае войска

    Ці было ў ВКЛ асобнае ваеннаслужылае саслоўе

    Хто такія “бояре-шляхта”, якая была іх асноўная павіннасць

    Што такое “паспалітае рушанне”, у якім стане яно знаходзілася ў тагачасным ВКЛ

    16:52 Асаблівасці статусу духавенства

    Чым адрозневаўся саслоўны падзел ВКЛ ад тагачасных еўрапейскіх дзяржаў

    Якія канфесіі былі прадстаўлены на тэрыторіі тагачаснага ВКЛ

    Ці было ў Вялікім Княстве пераважнае панавання адной рэлігійнай канфесіі

    Ці было духавенства адным з пануючых саслоўяў у ВКЛ

    Ці была ў ВКЛ канфесія, якая мела значны ўплыў не толькі на духоўнае жыццё насельніцтва, але і на палітыку дзяржавы і дзейнасць яе кіраўніцтва

    Якое эканамічнае і палітычнае становішча ўнутры краіны займалі прадстаўнікі духавенства розных канфесій

    23:48 Фарміраванне мяшчанскага саслоўя

    Якой была сацыяльная структура гарадскога насельніцтва ВКЛ

    Хто трымаў у сваіх руках уладу ў горадзе, што такое магістрат

    Хто такія мяшчане, людзі “чорныя”, “люзныя” і “гульцяі”

    Які са слоёў гараджан быў самым шматлікім і скадаў да 40-50% усіх жыхароў горада

    Ці маглі прадстаўнікі мяшчанскага саслоўя мяняць сваё месца жыхарства, выязджаць за мяжу, займаць дзяржаўныя пасады, мець сваіх прадстаўнікоў у радзе і сейме

    Якія прывілеі давалі гарадам вялікакняскія граматы на Магдэбургскае права

    Колькі гарадоў ВКЛ мелі прывілеі на Магдэбургскае права

    Было Магдэбургскае права аднастайным для ўсіх гарадоў ВКЛ ці гарады мелі свае асаблівасці

    33:12 Катэгорыі сялянства і іх асаблівасці

    Хто ўваходзіў у сялянскае саслоўе, якімі правамі валодалі яго прадстаўнікі

    Чым адрозніваліся паміж сабой сяляне, на якія катэгорыі падзяляліся і па якім прынцыпу

    Ці мелі сяляне права пераходу ад аднаго землеўласніка да другога

    Якая частка сялянства з’яўлялася прывілеяванай

    Ці мелі сяляне права набываць ва ўласнасць маёнткі, землю

    Літаратура:

    Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл.

    Podcast: https://belarushistory.buzzsprout.com/
    Youtube: https://www.youtube.com/channel/UCAgp_Cftrx55OWHrudLL51Q
    Telegram: https://t.me/BelarusHistoryChannel
    Facebook: https://www.facebook.com/BelarusHistory

    #ГісторыяБеларусі #Беларусь #Гісторыя

  • У 9 падкасце па гісторыі Беларусі мы даведаемся, чаму дзяржава была найбуйнейшым уласнікам зямлі у ВКЛ, як развівалася зямельная ўласнасць свецкіх і царкоўных феадалаў. Высветлім асаблівасці станаўдення фальварачна-паншчыннай сістэмы. Разгледзем сялянскую гаспадарку і павіннасці сялян. Даведаемся чаму пачалася аграрная рэформа 1557 года, больш вядомая як "Валочная памера", як і дзе яна развівалася на тэрыторыі Беларусі. Таксама абмяркуем запрыгоньванне сялянства і розныя віды барацьбы сялян супраць прыгнету.

    Змест:

    00:00 Умацаванне зямельнай уласнасці феадалаў
    (падтэмы: Дзяржава — найбуйнейшы ўласнік зямлі; Землеўладанне феадалаў; Царкоўная ўласнасць)

    39:11 Панская і сялянская гаспадаркі
    (падтэмы: Станаўленне фальварачна-паншчыннай сістэмы; Сялянская гаспадарка; Павіннасці сялян)

    01:51:01 Аграрная рэформа
    (падтэмы: Аграрныя мерапрыемствы ў дзяржаўных уладаннях; Рэарганізацыя сістэмы землекарыстання сялянства і яго павіннасці; Валочная памера ва ўладаннях свецкіх і духоўных феадалаў)

    02:22:37 Запрыгоньванне сялянства
    (падтэмы: Узмацненне асабістай залежнасці сельскага насельніцтва; Ператварэнне нявольнай чэлядзі ў прыгоннае сялянства, запрыгоньванне вольных «похожих» людзей; Заканадаўчае афармленне прыгоннага права)

    02:44:32 Сацыяльна-класавыя супярэчнасці і канфлікты
    (падтэмы: Скаргі на злоўжываіші феадалаў і ўраднікаў, адмовы сялян ад выканання павіннасцей; Пераходы вольных сялян, уцёкі — асноўная форма барацьбы сялянства супраць узмацненпя прыгнёту; Узброенае супраціўленне сялян )

    Літаратурныя крыніцы:

    Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл.

    Слухаць як падкаст: https://belarushistory.buzzsprout.com/
    Афіцыйная суполка у Telegram: https://t.me/BelarusHistoryChannel
    Падтрымаць праект: https://capu.st/gstoryya-belarus

    #Беларусь #гісторыя #гісторыябеларусі

  • У восьмым выпуску падкаста па гісторыі Беларусі мы даведаемся як і чаму ў першай палове XVI ст да Масквы перайшла ініцыятыва ў "збіранні" усходнеславянскіх зямель. Прасачым войны ВКЛ і Княства Маскоўскага дадзенага прамежку часу - захоп Смаленска маскоўскімі войскамі, Аршанская бітва, мяцеж Глінскага і г.д. Таксама разгледзем як, чаму і паміж кім ўтвараліся антыягелонскія кааліцыі і што адбылося з імі ў выніку. Таксама паглядзім, як ВКЛ абаранялася ад набегаў татар - пераможная Клецкая бітва, намаганні дыпламатаў ВКЛ і тактыка барацьбы з набегамі татар. Напрыканцы разгледзем тэрыторыю дзяржавы, становішча ў ей беларускіх зямель і дзяржаўны лад ВКЛ.

    Змест

    00:00 Пераход да Масквы ініцыятывы ў "збіранні" усходнеславянскіх зямель
    (падтэмы: “Вечнае даканчанне” 1449г і яго наступствы, Курс Масквы на гегемонію ва Усходняй Еўропе, Непаслядоўнасць знешняй палітыкі ВКЛ, Перавага Масквы ў правядзенні ўсходняй палітыкі )

    46:31 Вялікае Княства Літоўскае перад пагрозай антыягелонскіх кааліцый канца XV — пачатку XVI ст.
    (падтэмы: Вытокі антыягелонскай кааліцыі, Узнаўленне ідэі саюзу супраць Ягелонаў і контрмеры ВКЛ, Поспехі дыпламатыі ВКЛ, Канец Тэўтонскага ордэна - Вынікі і ўрокі антыягелонскай кааліцыі)

    01:18:44 Войны ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай у канцы XV — першай трэці XVI ст.
    (падтэмы: Пачатак ваенных дзеянняў і няўдачы ВКЛ; Пошукі рэваншу. Мяцеж Глінскага; Вайна 1512—1522 гг. Страта Смаленска. Бітва пад Оршай; Старадубская вайна. Усталяванне раўнавагі сіл)

    02:15:07 Барацьба супраць татарскіх набегаў
    (падтэмы: Узрастанне пагрозы з боку Крымскага ханства; Татарскія набегі на беларускія землі; Бітва пад Клецкам 1506 г. Спад інтэнсіўнасці паходаў татар; Комплекс мер ВКЛ па забеспячэнні бяспекі паўднёвых межаў)

    02:48:44 Тэрыторыя дзяржавы і становішча беларускіх зямель

    03:10:10 Дзяржаўны лад ВКЛ
    (падтэмы: Вялікі князь, Паны-рада, Вальны сойм )

    Літаратурныя крыніцы:
    1. Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл.
    2. Нарыс гісторыі Беларусі. Г. Сагановіч. 2001

    Афіцыйная суполка у Telegram: https://t.me/BelarusHistoryChannel
    Падтрымаць праект: https://capu.st/gstoryya-belarus

    #Беларусь #гісторыя #гісторыябеларусі

  • Семы выпуск падкаста аб гісторыі Беларусі прысвечаны часу найбольшага росквіту ВКЛ. Мы разгледзем уладаранне Ягайлы і Вітаўта, Крэўскую ўнію ды Грунвальдскую бітву. Прасачым як Вітаўт зрабіў ВКЛ дамінуючай дзяржавай у рэгіене. Разгледзем барацьбу за ўладу паміж Жыгімонтам ды Свідрыгайлам ды прыход да ўлады Казіміра.

    Змест

    00:00 Барацьба Ягайлы за вялікае княжанне

    07:07 Крэўская ўнія
    (падтэмы: пошукі кіраўніцтвам ВКЛ знешнепалітычных партнераў, падпісанне Крэўскага акта, супрацьстаянне рэалізацыі уніі ў ВКЛ)

    29:22 Княжанне Вітаўта да Вялікай вайны
    (падтэмы: прыход Вітаўта да ўлады; усходння палітыка і паражэнне на ворскле; дзейнасць тэўтонцаў у новых абставінах; паляпшэнне адносін з ордэнам, Салінскія пагадненні; Віленская ўнія, ад збліжэння да канфрантацыі )

    01:13:26 Вялікая вайна і Грунвальдская бітва
    (падтэмы: прычыны і пачатак "Вялікай вайны", падрыхтоўка да ўзброенага канфлікту варагуючых бакоў; пачатак летняй кампаніі 1410 года і Грунвальдская бітва; аблога Мальбарка і завяршэнне "Вялікай вайны"; значэнне Грунвальдскай бітвы)

    01:56:50 Княжанне Вітаўта пасля Грунвальда. ВКЛ на вяршыне магутнасці
    (падтэмы: аднаўленне Вітаўтам знешнепалітычнай актыўнасці на ўсходзе; поспехі залатаардынскай палітыкі Вітаўта; намаганні па рэалізацыі агульнарускай праграмы; росты прэстыжу Вітаўта ў Еўропе, стасункі з Польшчай, германскім імператарам, гусітамі; аднаўленне баявых дзеянняў з Тэўтонскім ордэнам, Мельнаўскі мір; намаганні Вітаўта па атрыманні каралеўскай кароны)


    03:06:46 Свідрыгайла і Жыгімонт. Грамадзянская вайна 1430-х гг.
    (падтэмы: прыход да ўлады Свідрыгайлы і абвастэнне адносін з Польшчай, змена кіраўніцтва ВКЛ, пачатак грамадзянскай вайны; дыпламатычная барацьба; паражэнне Свідрыгайлы і ўз'яднанне дзяржавы)


    03:40:00 Пачатак княжання Вялікага князя Казіміра


    Літаратурныя крыніцы:

    1. Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл.

    2. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. У. М. Ігнатоўскі. Мінск "Беларусь" 1992

    3. Гісторыя Беларусі. Вучэбны дапаможнік для ліцэяў, гімназій і школ з паглыбленым вывучэннем гуманітарных дісцыплін. Пад рэд. А.Л.Абецэдарская, Л.А. Жылуновіч. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 1997

    4. Нарыс гісторыі Беларусі. Г. Сагановіч. 2001

    5. Кароткая гісторыя Беларусі. Ластоўскі В.Ю. Мінск, Універсітэцкае, 1993

    Слухаць як падкаст: https://belarushistory.buzzsprout.com/

    Афіцыйная суполка у Telegram: https://t.me/BelarusHistoryChannel

    Падтрымаць праект: https://capu.st/gstoryya-belarus


  • У шостым падкасце мы разважаем аб прычынах утварэння ВКЛ, першых князях ВКЛ і ролі беларусаў ва ўтварэнні гэтай дзяржавы. Мы разглядзім такія пытанні, як супрацьстаянне крыжакам і татарам, умовы ўтварэння ВКЛ, абмяркуем дзейнасць першых князеў ВКЛ - Міндоўга, Войшалка, Шварана, Трайдзеня, Гедыміна, Альгерда. абмяркуем ролю беларусаў ва ўтварэнні этнічнага фундаменту Вялікага Княства Літоўскага.

    Змест:

    00:00 - Барацьба з крыжакамі
    (падтэмы - заваяванне германскімі феадаламі зямель заходніх славян і прусаў, апорныя пункты Полацка ў Ніжнім Падзвінні, уварванне нямецкіх феадалаў ва Усходнюю Прыбалтыку )

    26:38 - Барацьба з татарамі

    35:22 - Умовы ўтварэння ВКЛ
    (падтэмы - унутраныя і знешнія фактары, сістэма перадачы ўлады ў рускіх княствах, балта-славянскія кантакты, пачатак цэнтралізацыі ўлады ў Літве, наступствы мангола-татарскіх нашэсцяў на Русь )

    01:15:43 - Працэс утварэння ВКЛ
    (падтэмы - пачатковы этап фарміравання ВКЛ. Міндоўг; княжанне Войшалка, Шварна, Трайдзеня, Віценя )

    01:34:55 - Узмацненне ўлады вялікіх князеў пры Гедыміне

    01:57:33 - Пашырэнне тэрыторыі ВКЛ пры Альгердзе

    02:04:38 - Этнічны фундамент ВКЛ
    (падтэмы - Беларусь і Літва ў другой палове XIII ст, беларускае насельніцтва ў дзяржаваўтваральных працэсах)

    Літаратурныя крыніцы:

    1. Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл.

    2. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. У. М. Ігнатоўскі. Мінск "Беларусь" 1992

    3. Гісторыя Беларусі. Вучэбны дапаможнік для ліцэяў, гімназій і школ з паглыбленым вывучэннем гуманітарных дісцыплін. Пад рэд. А.Л.Абецэдарская, Л.А. Жылуновіч. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 1997

    4. Нарыс гісторыі Беларусі. Г. Сагановіч. 2001


    Слухаць як падкаст: https://belarushistory.buzzsprout.com/
    Афіцыйная суполка у Telegram: https://t.me/BelarusHistoryChannel
    Падтрымаць праект: https://capu.st/gstoryya-belarus

  • У падкасце №5 абмяркуем прычыны і значэнне прыняцця хрысціянства на беларускіх землях, яго суіснаванне з язычніцтвам. Таксама даведаемся пра пісьменнасць, літаратуру, фальклор, мураванае дойлідства і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва на беларускіх землях. Абмяркуеім і выдатнейшых рэлігійных асветнікаў таго часу.

    Змест:

    00:00 Язычніцтва (Падтэмы: язычніцкія вераванні, народны каляндар, абрадавая творчасць)

    00:32 Прычыны прыняцця хрысціянства (Падтэмы: прыняцце хрысціянства на Русі, хрысціянізацыя беларускіх зямель, унутраная стрктура царквы)

    00:59 Суіснаванне язычніцтва і хрысціянства. Дваяверства

    01:02:06 Значэнне прыняцця хрысціянства

    01:06:23 Пісьменства, літаратура, фальклор
    (Падтэмы: рукапісныя кнігі, пісьменства па археалагічных помніках, “Полацкі летапіс" і звесткі Васіля Тацішчава, Полацк у "Слове пра паход Ігаравы", апавядальныя жанры фальклору)

    01:36:00 Рэлігійна-асветніцкія дзеячы Беларусі
    (Падтэмы: Ефрасіння Полацкая, Кірыл Тураўскі, Епіскап Сімяон, Аўраамій Смаленскі, Клімент Смаляціч, Епіскап Полацкі Міна, Полацкі епіскап Дыянісій)

    02:22:12 Мураванае дойлідства
    (Падтэмы: дойлідства Полацкай зямлі, помнікі дойлідства Панямоння, помнікі абарончага дойлідства 13 ст, архітэктурныя школы)

    02:48:16 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
    (Падтэмы: манументальны жывапіс, кніжная графіка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і Крыж Ефрасінні Полацкай, дробная пластыка)

    Літаратурныя крыніцы:

    1. Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл.

    2. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. У. М. Ігнатоўскі. Мінск "Беларусь" 1992

    3. Гісторыя Беларусі. Навуковае выданне. Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі. Мінск, Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1994

    4. Нарыс гісторыі Беларусі. Г. Сагановіч. 2001


    Слухаць як падкаст: https://belarushistory.buzzsprout.com/
    Афіцыйная суполка у Telegram: https://t.me/BelarusHistoryChannel
    Падтрымаць праект: https://capu.st/gstoryya-belarus

  • У чацвертым выпуске падкаста аб гісторыі Беларусі мы даведаемся аб дзяржаўных утварэннях, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі ў 9 - 13 стагоддзях - Полацкае княства ды Тураўскае княства. Таксама разглядзім лёс зямель панямоння, пасожжа ды пабужжа. Закранем тэму княжацка-вечавага ладу ў княствах.

    Змест:

    00:00 Полацкае княства
    (падтэмы: Полацк у 9ст - 60-х гг 10 ст; падзеі ў Полацкім княстве ў 970-1003 г; Полацкае княства ў час Брачыслава Ізяславіча 1003-1044; час Усяслава Чарадзея 1044-1101; Любецкі з'езд князеў і яго асноўны вынік; часовае ўзвынэнне Менска; паход на полацкую зямлю 1127г і высылка яе князеў у Візантыю; палітычнае жыцце полаччыны ў сярэдзіне 12 - пачатку 13 ст; утварэнне княстваў-удзелаў; самастойнае існаванне ўдзелаў)

    02:11:00 Тураўскае княства
    (падтэмы: тэрыторыя Тураўскай зямлі; палітычная гісторыя; Тураўскае княства ў сістэме Кіеўскай Русі; аднаўленне самастойнасці Тураўскага княства; канчатковы падзел Тураўскага княства)

    03:13:20 Землі сярэдняга пабужжа
    (падтэмы: насельніцтва, гарады, палітычная гісторыя)

    03:38:03 Землі пасожжа
    (падтэмы: землі пасожжа, пасожскія воласці смаленскай зямлі, чарнігаўскія гарады пасожжа)

    04:18:08 Землі панямоння
    (падтэмы: даследванне старажытных гарадоў, паселішчы негарадскога тыпу)

    04:37:24 Княжацка-вечавы лад
    (падтэмы: дзяржаўны лад у Полацкім княстве, асаблівасці дзяржаўнасці на Тураўскай зямлі, арганізацыя ўлады ў Берасці)

    Літаратурныя крыніцы:

    1. Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл.

    2. Гісторыя Беларусі. Вучэбны дапаможнік для ліцэяў, гімназій і школ з паглыбленым вывучэннем гуманітарных дісцыплін. Пад рэд. А.Л.Абецэдарская, Л.А. Жылуновіч. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 1997

    3. Гісторыя Беларусі. Навуковае выданне. Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі. Мінск, Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1994

    4. Нарыс гісторыі Беларусі. Г. Сагановіч. 2001


    Слухаць як падкаст: https://belarushistory.buzzsprout.com/
    Афіцыйная суполка у Telegram: https://t.me/BelarusHistoryChannel
    Падтрымаць праект: https://capu.st/gstoryya-belarus

  • Трэці выпуск падкаста па гісторыі Беларусі асвятляе такія тэмы, як гаспадарчыя заняткі славян у 9-13 ст, фарміраванне феадальных адносін, зараджэнне гарадоў ды ператварэнне іх у цэнтры раместваў і гандлю. Таксама разгледзем сельскую абшчыну, веску, звычаевае права, закон ды суд 9-13 ст.

    Змест:

    00:00 Асноўныя гаспадарчыя заняткі славян у 9-13 ст (падтэмы: земляробства, жывелагадоўля, промыслы)

    19:04 Фарміраванне феадальных адносін (падтэмы: давотчынны этап станаўлення феадалізму, княжацкі дамен, баярская вотчына, царкоўнае землеўладанне)

    45:18 Узнікненне гарадоў (падтэмы: шляхі ўзнікнення гарадоў, структура і функцыі гарадоў, крытэрыі вылучэння гарадоў і іх лакалізацыя)

    01:11:42 Пераўтварэнне гарадоў у цэнтры раместваў і гандлю 12-13 ст (падтэмы: рамяство, гандаль, грашовае абарачэнне)

    01:34:37 Сельская абшчына і веска (падтэмы: развіцце сельскай абшчыны, сельскія неўмацаваныя паселішчы, гарадзішчы-сховішчы і гарадзішчы-замкі)

    02:07:15 Звычаевае права, закон і суд (падтэмы: сведчанні звычаевага права, пісьмовае права 11-12 ст, Праўда 1229г і пытанне судаводства)

    Літаратурныя крыніцы:

    1. Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл.

    2. Гісторыя Беларусі. Вучэбны дапаможнік для ліцэяў, гімназій і школ з паглыбленым вывучэннем гуманітарных дісцыплін. Пад рэд. А.Л.Абецэдарская, Л.А. Жылуновіч. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 1997

    3. Гісторыя Беларусі. Навуковае выданне. Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі. Мінск, Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1994

    4. Нарыс гісторыі Беларусі. Г. Сагановіч., 2001



    Слухаць як падкаст: https://belarushistory.buzzsprout.com/

    Афіцыйная суполка у Telegram: https://t.me/BelarusHistoryChannel

    Падтрымаць праект: https://capu.st/gstoryya-belarus

    #Беларусь #гісторыя #гісторыябеларусі


    Лицензия Creative Commons Attribution 4.0 на использование трека Ambiment - The Ambient (исполнитель: Kevin MacLeod): https://creativecommons.org/licenses/by/4.0/
    Источник: http://incompetech.com/music/royalty-free/index.html?isrc=USUAN1100630
    Исполнитель: http://incompetech.com/

  • У другім падкасце па гісторыі Беларусі даведаемся пра плямены славян ды балтаў, абмяркуем славянізацыю балтаў. Пагаворым пра крывічэй, дрыгавічэй ды радзімічэй, іх грамадскі лад, вераванні і абрады. Таксама ўзгадаем розныя канцэпцыі паходжання беларускага народу.

    Змест:

    00:00 Славяне
    03:43 Балты
    07:09 Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі
    09:14 Славянізацыя балцкага насельніцтва
    11:45 Аб'яднанні ўсходніх славян на тэрыторыі Беларусі
    14:33 Крывічы-палачане
    25:36 Дрыгавічы
    39:09 Радзімічы
    51:00 Канцэпцыі паходжання беларускага народу
    01:02:15 Грамадскі лад славян
    01:07:45 Язычніцкія вераванні і абрады

    Літаратурныя крыніцы:

    1. Дапаможнік для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання. Пад навуковай рэдакцыяй Г.Я. Галенчанкі, І.І. Багдановіча. Мінск, Аверсэв, 2015

    2. Гісторыя Беларусі. Вучэбны дапаможнік для ліцэяў, гімназій і школ з паглыбленым вывучэннем гуманітарных дісцыплін. Пад рэд. А.Л.Абецэдарская, Л.А. Жылуновіч. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 1997

    3. Гісторыя Беларусі. Навуковае выданне. Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі. Мінск, Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1994

    4. Кароткая гітсорыя Беларусі. Ластоўскі В.Ю. Мінск, Універсітэцкае, 1993

    5. Нарыс гісторыі Беларусі. Г. Сагановіч. 2001

    6. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі у 6 тамах. Мінск, Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1994

    7. Гісторыя Беларусі. У 6 тамах. Касцюк М. Мінск, Экаперспектыва, 2000

    Афіцыйная суполка у Telegram: https://t.me/BelarusHistoryChannel
    Падтрымаць праект: https://capu.st/gstoryya-belarus

  • У першым эпізодзе мы разглядаем тэму першабытнага грамадства на тэрыторыі Беларусі ў эпоху каменнага, бронзавага і жалезнага вякоў.

    Змест:
    00:00 Уводзіны
    02:05 Засяленне тэрыторыі Беларусі першабытнымі людзьмі
    09:58 Заняткі людзей каменнага веку
    16:10 Пераход ад прысвойвальнай да вытворчай гаспадаркі
    18:58 Пераход ад мацярынская радавой абшчыны да бацькоўскай
    19:45 Пранікненне на тэрыторыю Беларусі індаеўрапейцаў
    23:15 Павялічэнне ролі металаў у жыцці першабытных людзей
    24:41 Узнікненне маемаснай няроўнасці
    26:09 Уяўленні аб акаляючым свеце
    29:52 Узнікненне мастацтва
    31:22 Кароткае абагульненне

    Кароткі канспект відэа (можна спампаваць і выкарыстоўваць для паметак): https://drive.google.com/file/d/1kjh8fTsA7BOoHDORn_u6t-Ym_fy7hq6P/view?usp=sharing

    Літаратурныя крыніцы:
    1. Дапаможнік для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання. Пад навуковай рэдакцыяй Г.Я. Галенчанкі, І.І. Багдановіча. Мінск, Аверсэв, 2015
    2. Гісторыя Беларусі. Вучэбны дапаможнік для ліцэяў, гімназій і школ з паглыбленым вывучэннем гуманітарных дісцыплін. Пад рэд. А.Л.Абецэдарская, Л.А. Жылуновіч. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 1997
    3. Атлас гісторыі Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён. Дадатак да 6-томнай "Энцыклапедыі гісторыі Беларусі". Л.І. Языковіч, Г.Р. Шыкунова. Мінск, "Беларуская энцыклапедыя", 2004
    4. Гістарычны атлас Беларусі. Том 1. Беларусь ад старажытных часоў да канца XVIII ст. П. Казанецкі, В. Мікалаевіч. Варшава, друкарня "EFEKT", 2008
    5. История Беларуси с древнейших времен до середины XIII в. Учебное пособие для 6 класса общеобразовательных учреждений с русским языком обучения. Г.В. Штыхов. Минск, "Издательский центр БГУ", 2009
    6. Гісторыя Беларусі са старажытных часов да пачатку XXI стагоддзя. Карты памяці. С.А. Кудраўцава. Мінск, "Экаперспектыва", 2020
    7. Матэрыялы сайта http://www.belhistory.com/

    Афіцыйная суполка у Telegram: https://t.me/BelarusHistoryChannel
    Падтрымаць праект: https://capu.st/gstoryya-belarus

    #Беларусь #гісторыя #гісторыябеларусі #цт