Episoder
-
Вітаю! Мяне завуць Іван Клімчук, я дасведчаны праграміст з болей чым 15 гадамі вопыту ў галіне інфармацыйных тэхналогій і праграмавання. А яшчэ муж, бацька двух жэўжыкаў, вела-аматар і актыўны ўдзельнік open source супольнасці.
Айцікаст – гэта падкаст пра тэхналогіі па-беларуску. У падкасце я распавядаю пра гісторыю стварэння галіны - інфармацыйныя тэхналогіі, пра прафесіі і іх адметнасці, пра мовы праграмавання і асноўныя паняцці, якімі карыстаюцца праграмісты штодзень.
Падкаст – гэта толькі частка вялікага праекту "Тэхнабеларус", у межах якога я ствараю кантэнт па-беларуску пра тэхналогіі ў розных фарматах.
Агульнае кароткае імя на ўсіх пляцоўках – @ikbytech
Сайт – ikby.tech.
Падтрымаць праект: Patreon | Buy Me a Coffee
Далучайцеся, падпісвайцеся, запрашайце сяброў!
-
Mangler du episoder?