Episoder
-
Далучайцеся да нас у новым эпізодзе падкаста "Сігнал і Шум", дзе мы разглядаем выклікі пошуку працы на сучасным канкурэнтным тэхналагічным рынку ў часы крызісу разам са Змітром Казаком (https://www.linkedin.com/in/zmicerkazak/), які прайшоў шлях ад гісторыка да вельмі вастрабаванага спецыяліста ў тэхналогіях у Сіліконавай даліне. Яго незвычайная кар'ерная траекторыя і шырокі вопыт паказваюць, як можна адаптавацца і дасягнуць поспеху ў часы тэхналагічных і эканамічных змен!
Асноўныя моманты:
- Шлях Змітра ад вывучэння гісторыі ў БДУ да прафесійных высот ў тэхнічнай індустрыі ЗША
- Як эканамічныя змены і інавацыі ў галіне ШІ перафарматоўваюць магчымасці працы
- Як шукаць працу зараз - парады і стратэгіі для тых, хто хоча вылучыцца на рынку, дзе вялікая канкурэнцыя
- Унікальнае становішча беларусаў на сусветным рынку працы
- Практычныя парады для тых, хто шукае працу: аптымізацыя рэзюмэ, падрыхтоўка да інтэрв'ю і выкарыстанне асабістай гісторыі і навыкаў для вылучэння.
Карацей, праслухаўшы гэты эпізод вы зразумееце чаму Зьміцер мае працу, а шмат хто не мае :) І як яе знайсьці!
-
"Прадпрымальніцтва – шлях да свабоды" – Ліяна Хэбік (Liana Habicht) пра жаночае лідарства, прадпрымальніцтва і MBA.Далучайцеся да нас у новым эпізодзе падкаста «Сігнал і Шум» з удзелам Ліяны Хэбік (раней Бурцава). Ляна - executive coach, ментар, інвэстар, і заснавальніца кампаніі "Connected Method" са ступенню MBA ў INSEAD. Як жанчына-лідар, Ляна дзеліцца сваім шматгранным досведам у коўчынгу і бізнэсе.Асноўныя моманты:- MBA: Што гэта і навошта? Ляна распавядае пра вопыт атрымання MBA, абмяркоўваючы праблемы і псіхалагічныя нюансы навучання ў разнастайным асяроддзі і тое, як гэта фармуе падыходы да бізнесу і лідарства.- Пашырэнне правоў і магчымасцей жанчын у кіраўніцтве: як лідар, Ляна распавядае пра бар'еры і стэрэатыпы, з якімі можа сутыкнуцца жанчына на шляху да поспеху. Што важна, дык гэта вера ў сябе, будаванне асабістага брэндынгу і разуменне ўнікальных якасцей, якія жанчыны прыносяць за карпаратыўны стол.- Што нам рабіць у дыяспары, як аб’ядноўвацца і падтрымліваць адзін аднаго.- Роля эмпатыі ў бізнэс поспеху. Чаму гэта крытычна для бізнэса, асабліва для працы з кліентамі і стварэння паспяховых каманд.- Бачанне жаночай будучыні ў бізнэсе – як расце патрэба на жаночыя мадэлі кіравання ў бізнэсе і за яго межамі.
-
Mangler du episoder?
-
Што такое баланс, справаздача аб даходаха і фінансавы паток? Чаму гэта важна для інвестараў і ацэнцы стану кампаніі? Што азначаюць "запас" і "паток"? Што такое "burn-rate" і "runway", і чаму яны важныя для стартапаў? І нарэшце, чаму нельга параўноўваць ВУП і капіталізацыю?У гэтым эпізодзе падкаста "Сігнал і шум" Ягор і Філіп паглыбляюцца ў свет карпаратыўных фінансаў, праліваючы святло на важныя фінансавыя справаздачы і іхнае значэнне для інвестараў. Яны сцісла дэмістыфікуюць такія ключавыя тэрміны, як запасы і патокі, актывы і абавязацельствы, і даследуюць іх уплыў на стан і рост кампаніі. Акрамя таго, Ягор і Філіп абмяркоўваюць практычныя стратэгіі ўстойлівага развіцця фінансавага менеджменту, уключаючы ліквіднасць, інвестыцыі і кіраванне грашовымі рэзервамі. Незалежна ад таго, ці з'яўляецеся Вы пачынаючым прадпрымальнікам, кемлівым інвестарам або проста зацікаўлены ў фінансавай пісьменнасці, далучайцеся да нас у спробе разабрацца ў складанасцях фінансавай справаздачнасці, ацэнцы кампаніі і нюансах кіравання фінансавым шляхам бізнесу.
-
Як працуе Венчурны Фонд? Адкуль у ім грошы? Хто такія LP & GP у VC? Як прымаюцца рашэньні куды інвеставаць? Якія ё чырвоныя і зялёныя "сцягі" ў фаўндэрах? Ці сапраўды беларускія фаўндеры лепей?
Пра ўсе гэта Вы можаце даведацца ад самай лепшай крыніцы з магчымых! Ігар Маханёк - знакаміты беларускі ангел-інвестар, кіраўнік венчурнага фодну і, ў мінулым, праграміст.
Сёньня Ігар кіруе вельмі пасьпяховым фондам https://geek-ventures.com/ памерам 23 мільёна даляраў і інвестуе ў стартапы на раніх стадыях.
-
Зрабілі з Філіпам выпуск пра штучны інтэлект, яго ўплыў на эканоміку і тэхналагічную сінгулярнасць. Запрашаем да праслухоўвання!
-
Ацэнка бізнэсу разам з Максімам Адаскевічам, віцэ-прэзідэнтам дэпартаменту ацэнкі кампаніі Kroll. Разглядаем асноўныя метады ацэнкі кампаній, а таксама вызначэньне "сапраўднай" вартасці бізнэсу.
Максім распавядае яшчэ шмат прыкладаў са сваёй працы, ўсе робіцца зразумелым!
-
Дэбаты Ягор і Філіпа пра стартапы: ці зьяўляюцца стартапы "захайпаванай" тэмай, якая не стварае ніякай эканамічнай вартасьці, ці ўсё ж істотна ўплываюць на сусветную эканоміку?Пагутарылі пра вызначэньне стартапу, класічную дынаміку жыцьцёвага цыклу такіх кампаніяў і вядомыя прыклады беларускіх стартапаў.
-
У новым выпуску падкасту «Сігнал&шум» Філіп з Ягорам абмяркоўваюць асноўныя фінансавыя паняцці, такія як скалданы працэнт і рызыка, а таксама ўзгадваюць анекдот пра тры працэнты.
-
Трэці выпуск падкасту пра тое, чаму важна пачаць інвеставаць, і якія інвестыцыйныя магчымасці ёсць у Беларусі і па-за яе межамі.
-
У другім макраэканамічным выпуску падкаста Філіп распавядае пра тое, з чаго складаецца і як працуе эканоміка.
-
Сябры, запісалі з Філіпам Дайнэкам першы пілотны выпуск беларускамоўнага падкасту пра фінансы, эканоміку і бізнэс. Запрашаем да праслухоўвання!