Episodes

  • Сёння ў эфіры слухаем сямнаццаты эпізод падкаста Newsroom ад Radio Plato пра новую беларускую музыку

    У сённяшнім выпуску:

    🔹 дэбютны альбом гурта Ані Жданавай і Стаса Мурашкі VVaxplay;

    🔹 беларускі бітмэйкер Abstract Museum запісаў фіт з Guilty Simpson – хутка альбом;

    🔹трэк ад loukii з новай кампіляцыі Blue Tape: Pacific;

    🔹маладзечанскі лэйбл Sense святкуе пяць гадоў новай кампіляцыяй. Слухаем трэк Imprum & Vaqm адтуль;

    🔹Akiyan накрывае хвалямі атмасфернага брэйкбіту ў трэке Phantom;

    🔹сінгл Светы Бень і Галі Чыкіс пра тое, што кожны чалавек – “Сгусток блёсток”.

    📻 Запрашаем да радыёпрыёмнікаў па чацвяргах а 17:00 па беларускаму часе на radioplato.by

    🎤 Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, Schmoltz, Nadya Ya, Stereobeaver, KorneJ, Myownchoir

    👩‍🎨 Вокладка - chernova.ya

  • Вяртаемся з навіновым падкастам Newsroom, у якім мы расказваем пра навінкі беларускай музыкі. У сённяшнім выпуску пераважае электронная музыка, шмат рэлізаў і новых артыстаў, што не можа не цешыць. Паехалі! 🧡

    У гэтым выпуску вы пачуеце:

    🔹дэбютную іпішку B Life ад беларускага прадзюсара Four Walls на лэйбле Ultraworld Records пад куратарствам Dj Craft'а;

    🔹Новы сінгл Find Rena ад электроннага індзі-праекту Domsun;

    🔹Cвежы рэліз Diamos Roll - Image One, які выйшаў на беларускім лэйбле Ezhevika;

    🔹5 моцных трэкаў у новай Core EP ад гомельскага музыкі FOKU, якая выйшла на лэйбле ДЫСКА ТЭКА;

    🔹паўнафарматны альбом Future Continuous ад менскага музыкі eng8, які выйшаў на лэйбле Backside Slice;

    🔹зубадрабільны рэліз "I Will Not Lose" ад пінскага прадзюсара Stelmakh, на лэйбле GESTALT.PROMO.

    🎤 Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, myownchoir, Schmoltz, Nadya Ya, Stereobeaver, KorneJ

    👩‍🎨 Вокладка - chernova.ya

  • Missing episodes?

    Click here to refresh the feed.

  • Вяртаемся з Newsroom у эфір у фармаце спецвыпуска, які будзе прысвечаны ўсяго аднаму рэлізу.

    Нашыя цікавасці ў музычнай журналістыцы часта імкнуцца да праектаў, якія не гучаць з кожнага спаціфая, а хутчэй застаюцца незаўважанымі нават тымі, каму было б цікава іх заўважыць. Таму мы не маглі прапусціць рэліз Native Soil ад дуэта Primary Noise, які выйшаў на аўстрыйскім лэйбле smallforms.

    Праект складаецца з двух музыкаў: электроннага прадзюсара Антона Анішчанкі і акустычнага музыкі Пафнуція, дзе Пафнуцій грае на альпійскім рагу, трубе і валторне, а Антон з навакольных гукаў, якія ўлоўліваюць яго кантактныя мікрафоны, геафоны і гідрафоны, стварае захапляльныя саўндскейпы. І ўсё гэта ў фармаце жывой імправізацыі.

    Download: t.me/radioplatoshowsarchive/1102

  • Чатырнаццаты эпізод падкаста Newsroom ад Radio Plato пра новую беларускую музыку. У гэтым выпуску:

    🔹 першая песня гурта "Бронепаровоз" з лірыкай рамантычнага характару;

    🔹 постпанкавы EP з настальгічным настроем ад Alaska Airlines;

    🔹 кампіляцыя бітоў Compilations from Compilations, якія не ўвайшлі ў альбомы, ад Дзімы Awlnight;

    🔹 dnb-рэліз ад ERWI на асабістую тэму;

    🔹 максі-сінгл Znajomstva ад постпанк-гурта Nürnberg напярэдадні выпуску іх новага альбома.

    🎤 Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, Schmoltz, Nadya Ya, Stereobeaver, KorneJ, Myownchoir

    👩‍🎨 Вокладка - chernova.ya

  • У новым выпуску Newsroom пра навінкі беларускай музыкі вы пачуеце пра:

    🔸новую іпішку з чатырма песнямі аб менскіх месцах ад Марга 

    🔸сінгл Da, які выйшаў на лэйбле Sidechain, ад музыкі і выканаўцы з Беларусі Кірыла Loukii

    🔸беларускамоўны альбом ад хіп-хоп артыста з Осла Wavy Mroy - Miełancholija

    🔸сольны альбом "Яшчэ больш песень пра горад і гандлёвыя цэнтры" ад Мікіты Арлова, вядомага як Applepicker

    🔸разнажанравую кампіляцыю ад лэйбла NATUR

    🎤 Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, Schmoltz, Nadya Ya, Stereobeaver, KorneJ

    👩‍🎨 Вокладка - chernova.ya

  • Працягваем дзяліцца смарагдамі айчыннай сцэны ў падкасце пра новую беларускую музыку Newsroom. Сёння вы пачуеце:

    🔹 шыкоўны флоў Гарашчага Жырафа на новай EP Deep Hustle;

    🔹 сінгл “Расскажи мне” ад чароўнай A.Mantis на біты Awlnight, які выйшаў на лэйбле Sidechain;

    🔹 поўнафарматнік ад лірык-рэйв дуэта Nochy;

    🔹 доўгачаную LP “Ни берега, ни дна” ад Palina;

    🔹 новы сінгл “Рассветом” ад Соні Кароль;

    🔹 псіхадэлічную баладу з альбома праекта “Свечение Черного”.

    🎤 Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, Schmoltz, Nadya Ya, Myownchoir, Stereobeaver, KorneJ

    👩‍🎨 Вокладка - chernova.ya

  • У новым эпізодзе Newsroom эксперыментуем з фарматам: у гэты раз свежыя рэлізы беларускай музыкі абмяркоўваем у студыі ў фармаце жывой гутаркі.

    У сённяшняй праграме:

    🔹 горкі даўнтэмпа-поп у дэбютным альбоме Polyn;

    🔹 беларуская альтэрнатыўная сцэна ў версіях Syndrom Samazvanca (вы толькі паслухайце сінтпоп-пераасэнсаванне N.R.M.);

    🔹 летуценная электроніка ад Oneoutofnone;

    🔹 праменьчыкі святла ў новым сінгле шугейз-банды Rich Chamomile;

    🔹 атмасферык-брэйкбіт рэмікс ад Akiyan на шумаўскую Kupalinka.

    🎤 Рэлізы абмяркоўвалі: Улад Leap, Radio Valera, Паола Ларысіні і Кацярына Кірпічова

    👩‍🎨 Вокладка - chernova.ya

  • Новая беларуская музыка працягвае выпускацца, ну а мы працягваем падліваць вадзічку на яе вуглі – расказваць пра яе ў навіновым падкасце Newsroom.

    Сёння ў выпуску:

    🔹 @anazhdanova асэнсоўвае ў новым сінгле балючую для ўсіх беларусаў тэму;

    🔹 @shuma-by і ўкраінскі прадзюсар @okselekta запісалі сумесную EP, прысвечаную амазонскім духоўным практыкам;

    🔹 мастачка Anastasia Rydlevskaya разгортвае вялізнае музычнае палатно пра (не-)вяртанне на радзіму;

    🔹 этна-электронны гурт DAH шукае свабоду ў свежым трэку Otherside;

    🔹 Mr Pёs енчыць па радзіме ў варшаўскім смогу;

    🔹 Radjin навальвае бэйса ў японскіх кібер-дэкарацыях;

    🔹 Žuravl у другім сінгле шукае свой "дом, калі цябе няма ў ім";

    🔹 шугейз-дуэт сны над оврагом пераасэнсоўвае тэму смерці ў сінгле “Никогда”.

    🎤 Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, Schmoltz, Nadya Ya, Stereobeaver, KorneJ

    👩‍🎨 Вокладка - chernova.ya

    Download: t.me/radioplatoshowsarchive/994

  • Працягваем наш аповед пра беларускія летнія рэлізы 2023 года ў навіновым падкасце Newsroom. Другая частка атрымалася з больш фальклорным ухілам, але хапае і іншых разынак.

    Сёння вы пачуеце:

    🔹 дэбютны трэк ад гурта Trava – яшчэ адну манетку ў капілку Купалінкі;

    🔹 эксперыментальную фолк-электроніку ад @sneguole;

    🔹 драм-энд-бэйс версію народнай песні “Пцічка” ў выкананні дуэта @t-trider і Akvaleria;

    🔹 а таксама настальгічны поп ад @sashazakharik;

    🔹 эйсід-электра ад abiboker;

    🔹 аўдыяпаэму ад Лайтовага aka @alexey-hryzunt;

    🔹 і грандыёзную імправізацыю ад гурта @koloritkulmana.

    🎤 Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, Schmoltz, Nadya Ya, Stereobeaver, KorneJ

    👩‍🎨 Вокладка - chernova.ya

    Download: t.me/radioplatoshowsarchive/984

  • Хэй-хоў! Нарэшце вяртаемся з навіновым падкастам Newsroom, у якім мы расказваем пра навінкі беларускай музыкі 📡

    З моманту апошняга выпуску прайшло, бадай, чатыры месяцы і, каб не прапусціць усё тое, класнае, што выходзіла на беларускай музычнай сцэне за гэты час, мы вырашылі пачаць з агляду летніх рэлізаў 2023 года. Паехалі! 🧡

    У гэтым выпуску вы пачуеце:

    🔹 лірычныю элегію ад піяніста Аляксандра Арловіча;

    🔹 летнія рэлізы хаўс/хіп-хоп прадзюсара @sigray;

    🔹 новую блакітную кампіляцыю @bluetapefam;

    🔹 свежы сінгл ад індзі-праекта Domsun;

    🔹 седатыўны трып-фонк ад @uhead;

    🔹 аўдыяспектакль ад Open Focus;

    🔹 хаўс-кампіляцыю ад маладзечанскага лэйбла @sense-label.

    Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, Schmoltz, Nadya Ya, Stereobeaver, KorneJ

    Вокладка - chernova.ya

  • Шосты эпізод падкаста Newsroom ад Radio Plato пра новую беларускую музыку.

    У гэтым выпуску:

    🔹 Reemotto сабраў плэйліст улюбёнай музыкі для Accidental Point;

    🔹 На лэйбле Ezhevika выйшлі рэлізы ад Do You Like Trains? і Stayhomie;

    🔹 Shuma выпусцілі трэк «Купалінка»;

    🔹 Індзі-гурт postoyanno дропнуў сінгл «Небо горіт»;

    🔹 На лэйбле Radio Plato выйшаў сінгл Niamiha Nemiega ад колдвэйв-гурта Vapna. Хутка альбом;

    🔹 віцебскі гурт ЛЭП выпусціў вінтажны сінтвэйв-альбом з вельмі крутым вакалам;

    🔹 І напрыканцы стваральнік праекта «Тревога Первых Птиц» распавядзе пра альбом «Мрак», які стаў спосабам перажыць страту.

    Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, Schmoltz, Nadya Ya, Stereobeaver, KorneJ

    Вокладка - chernova.ya

  • Шосты эпізод падкаста Newsroom ад Radio Plato пра новую беларускую музыку.

    У гэтым выпуску:

    🔹 новы альбом Botanic Project aka @bpromusic;

    🔹 @iva-sativa пра сінгл Dadomu;

    🔹 канцэптуальнае звыштэхна ад Rap&Vogue aka @dmitry-levkovsky;

    🔹 лайв-імправізацыя ад праекта Dcomas, які робяць музыкі Дзмітрый Кацяшоў і Сяргей Макрынскі;

    🔹 ньюскул з убойным бітам ад @npx_og aka Лил Напиток;

    🔹 рамантычны ньюскул ад маладога рэпера @3trince;

    🔹 рэжысёрка Караліна Палякова пра кліп для @gurtrsp.

    Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, Schmoltz, Nadya Ya, Stereobeaver, KorneJ

    Вокладка - chernova.ya

  • У пятым эпізоде праекта Newsroom – навіновага падкаста ад каманды Radio Plato пра новую беларускую музыку – вы пачуеце:

    🔹️ рэйв-фальклор ад гурта Nochy;

    🔹️ «Купалінка» ў версіі @navi-band;

    🔹️ рэп-фолькавы красовер ад магілёўцаў Товарный;

    🔹️ @uladzislau-buben пра новую EP Submarines і сакрэт творчай пладавітасці;

    🔹️ дэбютны трэк ад індзі-поп гурта @uravl;

    🔹️ нехарактэрны для індзі-гучання альбом ад surf punk;

    🔹️ і напрыканцы гурт «Борисовский тракт» распавядае як ад кавероў на «Молчат Дома» прыйсці да ўласнай творчасці.

    Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, Schmoltz, Nadya Ya, Stereobeaver, KorneJ

    Вокладка - chernova.ya

  • Гэта чацвёрты эпізод праекта Newsroom – навіновага падкаста ад каманды Radio Plato, у якім мы слухаем новую беларускую музыку, а яе выканаўцы дзеляцца гісторыямі яе стварэння. Сёння ў выпуску:

    🔹️ гурт @shuma-by запісаў уласную версію песні «Купалінка» і выпраўляецца ў канцэртны тур;

    🔹️ новы электронны праект @babina-leta;

    🔹️ Ігар Юхневіч распавядае пра творчую рэзідэнцыю ў Тбілісі;

    🔹️ Лайтовы aka @alexey-hryzunt выпусціў пяшчотную EP;

    🔹️ @eng8eng8 запісаў мікс баявога броўкен-біт – саўндтрэк да навіновага думскролінгу;

    🔹️ Ну і бонус: новая песня менскага праекта @wagonbuffet з гаворачай назвай «Благодать».

    Сядайце да радыёпрыёмнікаў бліжэй, мы пачынаем!

    Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, Schmoltz, Nadya Ya, Stereobeaver, KorneJ

    Вокладка - chernova.ya

  • Новы эпізод шоу Newsroom – навіновага падкаста каманды Radio Plato пра новую беларускую музыку

    У выпуску мы раскажам пра:

    🔹️ новы праект @vvaxplay Ані Жданавай і Стаса Мурашкі;

    🔹️чырвоны вініл @dlinavolny;

    🔹️рэмікс @iktn на песню @d-jaza;

    🔹️трэк ад LOSTSLEEP, які выйшаў на лэйбле @menkaminsk;

    🔹️новы альбом «Огонь простит» ад Dusia;

    🔹️паслухаем трэк з новай касеты @dobrovinyl, якую курыраваў наш хлопец @inervadim;

    🔹️ @dj-laurel грунтоўна распавядзе, як ствараўся ягоны новы рэмікс;

    🔹️эксклюзіўна перад рэлізам паслухаем трэк @deep_sk з новай кампіляцыі Miracle XI ад @ezhevika;

    🔹️зарадзімся актыўным электра-рытмам разам з EP ад @djedghar;

    🔹️а напрыканцы нам знясуць дах новым рэлізам алдовая банда Magical Unicellular Music 12.

    Выпуск атрымаўся буйным, таму слухай хутчэй!

    Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, Schmoltz, Nadya Ya, Stereobeaver, KorneJ

    Вокладка - chernova.ya

  • Працягваем расказваць пра новую беларускую музыку ў падкасце Plato Newsroom.

    Сёння ў выпуску:

    🔹свежая плытка Marco Lazovic, якая выходзіць на лэйбле Craft Music;

    🔹поўнафарматныя альбомы Ilya Semashkevich і harmash;

    🔹сінглы, рэворкі, рэмэйкі і рэміксы праектаў Domsun, Сафиа & Раджин, tochka K і Sneguole, Deepsk і Ain Souf;

    🔹а таксама анонс веснавога тура Tochka K і невялікі аповед ад Domsun пра музычнае жыццё Познані.

    Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, Schmoltz, Nadya Ya, Stereobeaver, KorneJ

    Вокладка - chernova.ya

  • У пілотным эпізодзе мы раскажам пра першы Boiler Room у Гоа, у якім прыняла ўдзел Raketka; новы сінгл Леры Koob (якую ты можаш ведаць па Dee Tree) і яе планы на новы альбом; свежую пласцінку, якая выходзіць на лэйбле Сяргея Funkyjaws; а таксама новыя трэкі праектаў Sigray, Variat, Лайтовы і Kolasau.