Episódios

  • Новы эпізод падкаста “Атожылкі няскоранай дубровы” – серыі размоў з музыкамі і творцамі, якія апынуліся па-за мяжой.


    У сённяшнім эпізодзе гутарым з музыкам і стваральнікам праекта Domsun Барысам Ключнікавым. Пасля 2020-га Барыс пераехаў у Познань, дзе працягнуў займацца музыкай. Там да першапачаткова электроннага праекту Domsun далучыліся гітарыст, бубнач, а таксама вакалісткі, якія пераўтварылі бэдрум-прадакшан у поўнавартасны лайв-гурт. Нядаўна ў Domsun выйшаў дэбютны альбом Accidents – сумесь еўрапейскай электронікі, меладычнага брэйкбіту і блюзовых вакальных сэмплаў. Альбом, на наш погляд, атрымаўся выдатны, што і стала штуршком да нашай размовы. Чаму лайвы і запісы Domsun адрозніваюцца, што такое познаньскае “Мы”, навошта вывучаць мову ў эміграцыі і як, на думку Барыса, гучаць Познань і Менск – пра ўсё гэта ў сённяшняй гутарцы.


    Падкаст вядуць радыёэнтузіясты Павел Кірпікаў і Аляксандр Карнейчук.


    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

  • Новы эпізод падкаста “Атожылкі няскоранай дубровы” – серыі размоў з музыкамі і творцамі, якія апынуліся па-за мяжой.


    У сённяшнім эпізодзе мы гутарым са скандальна вядомым рэп-выканаўцам і прапаведнікам вар’яцтва Суцерам, таксама вядомым як Diva Nenormativa. З 2021 года ён жыве ў Сакартвэла, дзе гартуе свае творчыя здольнасці пад ласкавым паўднёвым сонейкам, а нядаўна пракаціўся з насычаным польска-літоўскім Ja Pierdoler Tour, падчас якога мы і выцягнулі Алега на размову. Чаму рэп-батлы варта праводзіць на сапраўдным баксёрскім рынгу, як музыку ствараць кантэнт, які будзе прыцягваць увагу, і як легальна скарыстацца сэмплам, які гучыць у трэку Канье Вэста – пра ўсё гэта ў сённяшняй гутарцы!


    Падкаст вядуць радыёэнтузіясты Павел Кірпікаў і Аляксандр Карнейчук.


    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

  • Estão a faltar episódios?

    Clique aqui para atualizar o feed.

  • У сённяшнім выпуску гутарым са спявачкай, музыкай, экс-удзельніцай гурта Dee Tree і стваральніцай праекта KOOB Лерай Дэле. У 2020 годзе Лера паступіла ў Інстытут джаза ў Берліне і пераехала ў Нямеччыну. Там яе першапачаткова сольны праект KOOB аброс музыкамі са Швецыі і Нямеччыны. Наколькі складана паступіць у еўрапейскую музычную інстытуцыю, як зацікавіць замежных музыкаў удзельнічаць ва ўласным праекце і як рэзідэнцыя ў беластоцкіх вёсках прывяла да супрацы з прадзюсарам Sw@da – пра ўсё гэта ў сённяшняй гутарцы! 💘


    Падкаст вядуць радыёэнтузіясты Павел Кірпікаў і Аляксандр Карнейчук.


    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

  • У сённяшнім эпізодзе мы гутарым з музыкам, антраполагам і выкладчыкам, фронтмэнам гурта Vapna Андрэем Вазьянавым. У 2021 годзе Андрэй пераехаў ва Украіну, а з лютага 2022-га жыве ў Вільні. Гурт Vapna ён робіць разам са сваім сябрам Паўлам Астахавым, які цяпер базуецца ў Швейцарыі. Як ствараць музыку ў такіх умовах, якія бонусы яна мае для псіхічнага здароўя і культурнай ідэнтычнасці і чаму Vapna можна лічыць дэкаланіяльным праектам – пра ўсё гэта ў сённяшняй гутарцы!

    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

  • У першым эпізодзе мы сустракаемся з музыкам і літаратарам, фронтмэнам гурта Syndrom Samozvanca Уладзем Лянкевічам. Летам 2023 года Ўладзь пераехаў з Беларусі ў Варшаву, дзе разам са сваім паплечнікам па гурце Ромам Жарабцовым наладжвае музычны побыт і сувязі. Адначасова з гэтым у Уладзя актывізаваўся сумесны з музыкамі гурта Relikt праект Filamaty. З дэбютнай прэзентацыяй праекту яны выступілі на паэтычным фестывалі “Вершы на асфальце” ў Вільні ў сярэдзіне лютага 2024 года, які ладзіўся пры падтрымцы Goethe-Institute in Exile. Пасля прэзентацыі мы і сустрэліся з Уладзем, каб пагутарыць пра гэтыя праекты, а таксама змены ў творчасці, якія выклікае эміграцыя, свабоду незалежных музыкаў і адвечны шлях беларускай культуры.

    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.