Episódios

  • Задача любога мастака ў тым, каб шукаць новыя сэнсы і падчас гэтых пошукаў не баяцца ламаць звыклую сістэму. А каб грамадства магло ўспрымаць новыя сэнсы і паспяваць за зменамі, мы павінныя шмат увагі надаваць адукацыі. І ў гэтым таксама пакліканне творцаў — адукаваць людзей. Што ж да палітычнай дзейнасці, то гэта не справа мастака. Стаяць на чале Новай Беларусі мусіць не ўмоўны Гавел, ён хутчэй выключэнне з правілаў, а палітык ці нават добры менеджар, перакананы Андрэй Дурэйка.

    Пра тое, чаму беларусы мала цікавяцца здабыткамі сваіх суайчыннікаў, якую ролю мастацтва адыгрывае ў жыцці грамадства і ці можа творца існаваць па-за палітыкай, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Андрэем Дурэйкам

  • 22 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — настаўніца беларускай мовы, намесніца кіраўніка Беларускай школы ў Варшаве, філалагіня, аўтарка дзіцячых перадач відэастудыі "РАЮ" Юлія Букштановіч.

    Калі мы гаворым пра каштоўнасць незалежнасці, то мы павінны быць гатовыя на абарону гэтай незалежнасці ўсімі магчымымі сродкамі. А для гэтага мы павінны ўсведамляць сябе беларусамі, што звязанае з захаваннем культуры, традыцыі і мовы. Для такога ўсведамлення нам вельмі важная пераемнасць паміж пакаленнямі і паміж мінулым, сучасным і будучым. Усё гэта мы павінны шукаць, фармаваць і ствараць разам, перакананая Юлія Букштановіч.

    Пра тое, чаму беларусы так неахвотна аддавалі сваіх дзяцей у беларускамоўныя класы, ці магчыма без дзяржаўнай падтрымкі займацца нацыябудаўніцтвам і пра захаванне сваёй ідэнтычнасці далёка ад радзімы, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Юліяй Букштановіч.

  • Estão a faltar episódios?

    Clique aqui para atualizar o feed.

  • 15 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — былая палітзняволеная, былая выкладчыца БДУІР Вольга Філатчанкава.

    У нас могуць быць розныя погляды і рознае стаўленне да тых ці іншых пытанняў, але ўсіх беларусаў аб’ядноўвае адно: мы хочам, каб Беларусь была сапраўды нашай краінай. Каб мы маглі ў сваёй краіне вольна дыхаць і рабіць у межах закона ўсё, што самі захочам. Мы марым пра краіну, дзе працуюць законы, дзе мы можам уладкоўваць сваё жыццё, свой дабрабыт і быць спакойнымі за будучае сваіх дзяцей, перакананая Вольга Філатчанкава.

    Пра тое, чаму беларускае грамадства так доўга “спала” і што стала трыгерам для яго абуджэння, ці незваротныя змены, якія ў нас адбыліся, і як з'яднаць наша расколатае грамадства, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вольгай Філатчанкавай.

  • 8 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага пераходнага кабінета, былы намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук.

    Беларусы не жадаюць вайны і смерці, але мы і з тых, хто гатовы трываць здзек бясконца і маўкліва цярпець прыніжэнні. Ад нас хаваюць нашу гісторыю, але насамрэч у нашага народа вельмі багатая гісторыя змагання за сваю свабоду. Гэтая гісторыя не абмяжоўвацца паўстаннямі Тадэвуша Касцюшкі і Кастуся Каліноўскага ды Слуцкім збройным чынам, а таксама ўзнікненнем БНР. І калі прыйдзе момант, беларусы зноў возьмуцца за зброю, каб абараніць сябе, сваю годнасць і сваю Бацькаўшчыну, перакананы Вадзім Кабанчук.

    Пра тое, чаму беларусы не ведаюць гісторыі змагання свайго народа, ці гатовыя мы да сілавога вызвалення краіны і ці не стане сілавы сцэнар пачаткам грамадзянскай вайны, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вадзімам Кабанчуком.

  • 1 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — дэпутат Каардынацыйнай рады трэцяга склікання ад фракцыі "Беларусы", былы кіраўнік штаба батальёна “Волат” палка імя Кастуся Каліноўскага Васіль Верамейчык.

    Беларусы вельмі дрэнна ведаюць не тое што гісторыю сваёй краіны, але і гісторыю сваёй сям’і. Вельмі рэдка хто мае звесткі глыбей, чым на 2-3 пакаленні сваіх продкаў. А менавіта з павагі да гісторыі свайго роду, з гонару за сваіх продкаў пачынаецца павага да сваёй Айчыны і гонар за сваю Бацькаўшчыну, перакананы Васіль Верамейчык.

    Пра тое, чаму нам так важна ведаць сваю гісторыю, як звязаныя нацыябудаўнічыя працэсы і адкрыццё архіваў, ці здольныя беларусы бараніць сваё, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Васілём Верамейчыкам.

  • Беларусы павінныя навучыцца ганарыцца сабой, сваёй краінай і сваёй нацыяй. Вярнуць сабе пачуццё годнасці і захоўваць яго ў сэрцы насуперак усім жыццёвым выпрабаванням. Захоўваць побач з верай. І гэта не вера ў нейкія вышэйшыя сілы альбо ў светлую будучыню — гэта вера ў тое, што Беларусь з беларускай нацыянальнай ідэяй ужо вельмі хутка надыдзе, перакананая Марыя Яфімава.

    Пра тое, чаму для захавання сваёй ідэнтычнасці нам важна ведаць сваю гісторыю і карыстацца сваёй мовай, ці патрэбная нам тая ідэнтычнасць у часы глабалізацыі і пра пытанні веры мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Марыяй Яфімавай.

  • 18 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — вядоўца ранішняга шоу на Радыё USA, медыя-кансультант Сяргей Кузін.

    Беларусы не мусяць забываць, што ў нас ёсць свае ўнікальныя і яскравыя адрозненні ад ншых нацый. І мы мусім іх захоўваць, адначасова пашыраючы разуменне таго, што мы — частка вялікага еўрапейскага соцыуму. Той Еўропы, часткай якой мы былі спрадвеку і гісторыя якой дазваляе нам ганарыцца сваёй бацькаўшчынай і праз усе выпрабаванні і падарожжы несці любоў да радзімы у сваім сэрцы, перакананы Сяргей Кузін.

    Пра тое, чаму эміграцыя — не падстава для адмаўлення ад сваёй ідэнтычнасці, ці гатовыя беларусы да свабоды і адказнасці, пра любоў, вайну і мову мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Кузіным.

  • 11 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — доктарка філасофіі, этнагісторык, супрацоўніца Аўстралійскага нацыянальнага ўніверсітэта Алена Говар.

    Архівы — гэта велізарны пласт сацыяльнай гісторыі нашага народа, гісторыі, якая тычыцца кожнага чалавека. Да ўсведамлення сябе неабходна ісці праз усведамленне сваёй сям’і, свайго роду, сваёй вёскі ці мястэчка, а не праз нейкія вялікія грунвальдскія бітвы. Гісторыя вельмі важная, мова — вельмі важная, але яны павінны быць часткай цябе, гэта не мусіць быць штучна пасаджанае ў нас, як абстрактная частка дзяржавы. Каб знайсці гэтую сваю частку, нам неабходна зазірнуць у гісторыю свайго роду з дапамогай пакуль яшчэ закрытых ад нас архіваў, перакананая Алена Говар.

    Пра тое, ці падобныя лёсы беларусаў і аўстралійскіх абарыгенаў, ці з'яўляецца беларуская мова абавязковым элементам для фармавання нашай нацыі, ці ёсць беларусы як нацыя і пры чым тут праблема адкрытых архіваў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аленай Говар.

  • 4 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — журналістка, рэжысёрка, былая намесніца старшыні “Таварыства маладых літаратараў”, пісьменніца, мастацтвазнаўца, сяброўка Асацыяцыі мастакоў Пасадэны (Каліфорнія), заснавальніца галерэі VitArt Gallery (Лос-Анджэлес, ЗША) Віта Раманенка (Solzberg).

    Беларусы спрадвеку ведалі, што мадэль сусвету нашмат складанейшая, чым падаецца на першы погляд. І гэтыя свае веды нашы продкі закадавалі ў народных абрадах і малюнках вышыванак, у традыцыях і… павуках. Тых самых саламяных павуках, якія мы ўспрымалі не больш як забаўку ці цацку. А гэта складаная канструкцыя, наш партал сувязі з сусветам, канал, праз які мы можам уплываць на свой лёс і сваю будучыню, перакананая Віта Раманенка.

    Пра тое, чаму ў беларускай нацыі заўжды існавала (і працягвае існаваць) перарванасць пакаленняў, што насамрэч уяўляюць з сябе “павукі” і як гэта — жыць у адпаведнасці з вібрацыямі свайго генафонду, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вітай Раманенка.

  • 27 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — заснавальнік фестывалю абуджаных “TUTAKA”, старшыня фонду “TUTAKA” Павел Станкевіч.

    Беларусы могуць нават не ўсведамляць сваёй беларускасці ці нават свядома ад яе адмовіцца, але яны заўсёды будуць заставацца “тутэйшымі”. І, магчыма, менавіта гэтая “тутэйшасць” выратавала беларусаў як нацыю. Бо хаваючыся ў сваёй “тутэйшасці”, нашыя людзі так і не здолелі пераканаць сябе і сказаць “я расіянін” ці “я паляк”. Але з часам сапраўдная беларускасць праб’ецца праз любую “тутэйшасць”, перакананы Павел Станкевіч.

    Пра тое, чаму нельга дзяліць беларусаў на “беларускіх” і “польскіх”, чаму часам важна адчуць сябе меншасцю і як беларусаў выратавала іх “тутэйшасць”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Станкевічам.

  • 20 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — навуковец у галіне калоіднай хіміі, былы супрацоўнік Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі Акадэміі навук Беларусі, вынаходнік, футуролаг, навуковы журналіст, папулярызатар тэхнічнай навукі Сяргей Бесараб.

    Беларусы як нацыя заўжды рухалі чалавецтва да зорак. Мы — касмічная нацыя, фактычна нацыя інжынераў-прыборабудаўнікоў. Але імкнучыся да зорак, мы абавязаныя памятаць пра свае карані. Бо адарваўшыся ад каранёў, адрокшыся ад сваёй ідэнтычнасці і беларускасці, мы з касмічнай нацыі ператворымся ў звычайных “касмічных валацуг” без мэты і без памяці, перакананы Сяргей Бесараб.

    Пра тое, чаму беларускія навукоўцы ў пераважнай большасці не ідэнтыфікуюць сябе як беларусы, ці можа навука спрыяць нацыянальнай свядомасці нацыі і як беларусы сталі “касмічнай нацыяй”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Бесарабам.

  • 13 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — каардынатарка Фонду медыцынскай салідарнасці Беларусі Лідзія Тарасенка.

    У той сітуацыі, у якой сёння аказалася беларуская нацыя, нам неабходна найперш трымацца сваіх каранёў і ведаць сваю ідэнтычнасць, каб атрымаць “устойлівасць” у гэтай віхуры падзей. Другое — рабіць тое, чаго ніхто ніколі не рабіў, і заставацца заўжды на светлым баку. Толькі ў такім выпадку мы зможам эвалюцыянаваць, каб не застацца ў мінулым, перакананая Лідзія Тарасенка.

    Пра тое, чаму нават у часы глабалізацыі так важна ведаць сваю ідэнтычнасць, дзе знайсці рашучасць, каб рабіць нечаканае і пры гэтым заўжды заставацца на светлым баку, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Лідзіяй Тарасенка.

  • 6 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве, бізнесовец, былы выведнік Генадзь Манько.

    Мы вельмі дрэнна ведаем сваю гісторыю. І прычына не толькі і нават не столькі ў тым, што беларусам уласная гісторыя не цікавая. Рэч найперш у тым, што нашу гісторыю ад нас наўмысна хаваюць. Шмат пра якія гістарычныя падзеі мы проста не можам даведацца, бо пра іх не гавораць школьныя падручнікі па гісторыі, гэтым падзеям не прысвечаныя экспазіцыі ў музеях і пра іх няма навуковых прац. Іх схавалі ад беларусаў у архівах і забаранілі ўваход. Таму для нас вельмі важна гэтыя архівы адкрыць і вярнуць сабе памяць, перакананы Генадзь Манько.

    Пра тое, чаму шмат што з гісторыі беларускага народа нам не вядомае зусім, чаму вяртанне памяці і веданне гісторыі такое важнае і ці сапраўды шлях узброенага супраціву — гэта не наш шлях сёння, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Генадзем Манько.

  • 30 траўня ў эфіры Еўрарадыё — экс-старшыня камісіі па выбарах у Каардынацыйную раду, журналістка, валанцёрка і грамадская актывістка Алена Прыходзька.

    Ва ўмовах, калі мы аказаліся за мяжой і раскіданыя па ўсім свеце, нам вельмі важна захоўваць і пашыраць выкарыстанне роднай мовы — у сям’і, у камунікацыі з суайчыннікамі. І самае галоўнае — перадаваць беларускую мову сваім дзецям. Бо так мы ўмацоўваем у сабе павагу да сваёй ідэнтычнасці і, адпаведна, да саміх сябе. Без павагі да сябе не будзе ў нас і павагі да людзей наўкола, перакананая Алена Прыходзька.

    Пра тое, ці здолее беларускае грамадства ў выгнанні знайсці ў сабе сілы захаваць сваю ідэнтычнасць, пра важнасць нацыянальных каштоўнасцяў і патрэбу нацыянальнай еднасці мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аленай Прыходзька.

  • 23 траўня ў эфіры Еўрарадыё — добраахвотніца, былая камандзір медычнай роты палка імя Кастуся Каліноўскага Настасся “Север” Махамет.

    У пераважнай сваёй большасці беларусы не ўсведамляюць ні таго, што такое свабода, ні яе каштоўнасці. Да ўсяго, яны і не гатовыя яе прыняць. Бо свабода — гэта яшчэ і адказнасць за выбар, які ты робіш, і за твае дзеянні. Таму сёння для нас галоўнае — знайсці ў сабе смеласць прыняць свабоду, перакананая Настасся “Север” Махамет.

    Пра тое, ці здолее беларускае грамадства знайсці ў сабе сілы, каб паразумецца, ці мае яна на беларусаў крыўду і пра важнасць нацыянальных каштоўнасцяў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Настассяй “Север” Махамет.

  • 16 траўня ў эфіры Еўрарадыё — паліталагіня, кандыдатка ў магістратуру Цэнтра вывучэння Халакоста і генацыду Ешыва-універсітэта, бакалаўр у галіне русістыкі, псіхааналітык, кандыдатка ў дэлегаты Каардынацыйнай рады ад выбарчага спісу “Блок Пракоп’ева-Ягорава” Веста Янусік-Свендсэн.

    Сёння беларускае грамадства знаходзіцца ў сітуацыі, калі нам трэба вучыцца двум вельмі важным рэчам: здароваму нацыяналізму і дэмакратычным працэдурам. І мы гатовыя як да першага, так і да другога — падзеі 2020 года і тое, як беларусы спраўляюцца з выпрабаваннямі, даюць падставы верыць, што мы пройдзем гэты шлях годна і здолеем пабудаваць сваю беларускую і дэмакратычную краіну, пераканая Веста Янусік-Свендсэн.

    Пра тое, чаму так важна захоўваць сваю беларускасць, дзе б ты не знаходзіўся, чаму глабалізацыя не супярэчыць нацыянальнаму будаўніцтву і які нацыяналізм — здаровы, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вестай Янусік-Свендсэн.

  • 9 траўня ў эфіры Еўрарадыё — дэсантнік, сустваральнік патрыятычна-спартовай абароннай арганізацыі беларусаў у Польшчы “Паспалітае рушэнне” Сяржук Кедышка.

    Шмат сказана пра цярплівы беларускі народ, які шматвекавымі пакутамі і прыгнётам даведзены да стану, калі ён нібыта не здольны ўзняць свой голас і сваю галаву. Але гэта не так. Хоць беларускі народ і сапраўды мае вялікі запас цярпення, але гэты запас небясконцы. Таму сітуацыя, у якой беларусы знаходзяцца сёння, мусіць скончыцца паўстаннем. І яно будзе не такім мірным, як у 2020 годзе, перакананы Сяржук Кедышка.

    Пра тое, чаму нельга казаць пра “баязлівасць” беларускага народа, чаму наперадзе нас чакае паўстанне, і пра тое, ці магчымы ў Беларусі нацыянальна-вызвольны рух, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяржуком Кедышкам.

  • 2 траўня ў эфіры Еўрарадыё — заснавальнік non-profit арганізацыі BelarusianAmericans.Org (Мінеапаліс, ЗША), бізнесовец і заснавальнік кампаніі Real Estate Liquidators, сябра Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой Павал Сакурэц.

    Спрадвеку ў беларускага народа на яго шляху да незалежнасці і стварэння сваёй нацыянальнай дзяржавы было шмат ворагаў. Гэтыя ворагі ў нас ёсць і сёння. І гэта не толькі ідэалогія так званага “рускага свету”, не толькі рэжым Лукашэнкі і ён сам як ненавіснік усяго нацыянальнага і нашай беларускасці, але і… самі беларусы, якія не шануюць беларускай мовы, культуры і гісторыі, перакананы Павал Сакурэц.

    Пра тое, якое значэнне для беларусаў сёння маюць беларуская мова і культура, як нам захаваць сваю нацыянальную адметнасць за мяжой і пры чым тут салідарнасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Сакурцом.

  • 25 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — праваабаронца, публіцыстка, аўтарка кнігі “Мова 404” Аліна Нагорная.

    Не маюць рацыі тыя, хто заклікае найперш думаць пра нейкія матэрыяльныя каштоўнасці, эканоміку і дабрабыт, пакідаючы “моўныя” і “культурныя” пытанні на потым — на той час, калі мы будзем жыць заможна і ў нас з’явіцца вольны час для заняткаў пытаннямі “другаснымі”. Пытанні пашырэння і развіцця беларускай мовы, падтрымкі культуры і гістарычнай спадчыны не другасныя, імі трэба займацца калі не раней за ўсё астатнія, то паралельна, бо інакш ніякіх зменаў да лепшага мы не дасягнем, перакананая Аліна Нагорная.

    Пра тое, як нам захоўваць і развіваць беларускую мову за мяжой, як на нашую свядомасць і ідэнтычнасць уплывае эміграцыя, ці паспеем мы зрабіць неабходнае, каб наша родная мова сапраўды не стала “мовай 404”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алінай Нагорнай.

  • 18 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі Зміцер Васэрман.

    Беларусы — людзі практычныя і больш за ўсё цэняць “нармальнасць”. Мы хочам мець нармальны заробак, каб будаваць свой “нармальны” дабрабыт. Нам неабходныя нармальныя адносіны з усімі суседзямі, каб каб яны не заміналі нам будаваць сваю нармальнасць на сваёй зямлі. Адпаведна, беларусы не хочуць, каб да іх лезлі нейкія замежнікі са сваімі звышідэямі і імкнуліся нас у свае звышідэі ды іх рэалізацыю ўцягнуць. Нармальнасць — беларускае ўсё, перакананы Зміцер Васэрман.

    Пра тое, як нам захаваць сваю нармальнасць і абараніць яе ад нападу нейкіх чужых звышідэй, якую ролю ў пабудове беларускай нармальнасці мусяць адыгрываць нацыянальныя адметнасці, як на нашую свядомасць і ідэнтычнасць уплывае эміграцыя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Змітром Васэрманам.