Episódios
-
«Дыктатары». Эпізод №7 — Аўгуста Піначэт
У гэтым эпізодзе мы даследуем супярэчлівую постаць Аўгуста Піначэта, ваенная дыктатура якога змяніла Чылі: пакінула пасля сябе не толькі эканамічныя змены, але і маштабныя парушэнні правоў чалавека. Аўгуста Піначэт прыйшоў да ўлады пасля гвалтоўнага перавароту ў 1973 годзе, зрынуўшы прэзідэнта Сальвадора Альендэ. Сямнаццацігадовае праўленне Піначэта было жорсткім падаўленнем іншадумства і буйнымі эканамічнымі рэформамі.
-
Гісторыя гомельскай банды «пажарнікаў». Галаваломка, 2 сезон #10
Росквіт крыміналу па ўсёй Беларусі прыйшоўся на 1990-я гады. Па буйных гарадах і абласных цэнтрах дзейнічала шмат арганізаваных злачынных груповак, банд і крымінальных аўтарытэтаў. Хваля не абышла і Гомель — запалохванні, збіццё, гвалт, забойствы і здзекі. Адной з гомельскіх банд была «Марозаўская» — самая крывавая арганізаваная злачынная групоўка. Менавіта яна змагла падпарадкаваць сабе іншую, самую буйную па колькасці злачынную групоўку Гомеля — «пажарнікаў».
-
Estão a faltar episódios?
-
«Дыктатары». Эпізод №6 — Пол Пот
У сённяшнім эпізодзе мы даследуем адну з самых жорсткіх і загадкавых постацяў XX стагоддзя — Пол Пота. Пол Пот быў лідарам чырвоных кхмераў і арганізаваў адзін з самых жудасных генацыдаў у сучаснай гісторыі. Пад яго кіраваннем Камбоджа ператварылася ў кашмарны эксперымент аграрнага сацыялізму, які прывёў да гібелі каля двух мільёнаў чалавек. Праўленне Пол Пота — гэта яскравы напамін пра разбуральныя наступствы экстрэмальнай ідэалогіі і абсалютнай улады.
-
Хто прыдумаў Дзікі Захад, які мы ведаем? Кароткая гісторыя Дзікага Захаду — аўдыёлекцыя #6
Мы акунёмся ў міфы і легенды, якія сфарміравалі наша разуменне гэтай знакавай эпохі. Мы будзем аддзяляць факты ад выдумкі і раскрываць праўду, якая стаіць за гэтымі гісторыямі: ад неверагодных герояў да вядомых злачынцаў.
-
Наглядчык за Польшчай: нераскрытае забойства беларускага бандыта. Галаваломка, 2 сезон #9
У 2023 годзе суд у Катавіцах апраўдаў самага вядомага крымінальнага аўтарытэта Польшчы «Кракавяка» і чальцоў яго банды за замоўнае забойства беларуса Віктара Фішмана. Напрыканцы 1990-х гадоў Фішман стаў прыкметнай фігурай у крымінальным свеце Польшчы, але канкурэнцыя з польскімі злачынцамі давяла яго да смерці.
-
«Дыктатары». Эпізод №5 — Ідзі Амін
У гэтым эпізодзе мы раскажам пра асобу, чыё жорсткае праўленне пакінула трывалы шнар на яго нацыі — Ідзі Аміна. Яго называлі «Мясніком Уганды», яго імя выклікала страх і жах. Ён падняўся з шэрагу вайскоўцаў, захапіў уладу падчас дзяржаўнага перавароту. Кіраванне Аміна — гэта надзвычайная жорсткасць, парушэнне правоў чалавека і культ асобы. Яго васьмігадовае праўленне прывяло да гібелі сотняў тысяч і пагрузіла Уганду ў хаос.
-
Як у Мінску забілі спартсменку Юлію Балыкіну. Галаваломка, 2 сезон #8
У кастрычніку 2015 года восеньскае надвор’е ва ўсю нагадвала пра сябе: дажджы, сырасць… У тым годзе напрыканцы месяца ў Мінску знікла вядомая беларуская спартсменка Юлія Балыкіна. Яе шукалі некалькі тыдняў, пакуль не знайшлі цела алімпійкі ў лесе ля вёскі на Міншчыне. Як бывае заўсёды ў такіх справах — следчыя адразу сталі падазраваць каханага дзяўчыны…
-
Жанчыны і Дзікі Захад. Кароткая гісторыя Дзікага Захаду — аўдыёлекцыя #5
Як жылі жанчыны на Дзікім Захадзе? Дзікі Захад малююць як мужчынскі свет, напоўнены каўбоямі, бандытамі і законнікамі. Аднак жанчыны адыгрывалі вырашальную і часта забытую ролю ў развіцці Дзікага Захаду. Яны былі першапраходцамі, прадпрымальнікамі, настаўнікамі і лідарамі.
-
«Дыктатары». Эпізод №4 — Адольф Гітлер
У сённяшнім выпуску мы раскажам пра адну з самых сумна вядомых асоб мінулага стагоддзя — Адольфа Гітлера. Яго імя з’яўляецца сінонімам зла, тыраніі і разбурэнняў Другой сусветнай вайны. Прыход да ўлады Гітлера і яго радыкальная ідэалогія прывялі да гібелі мільёнаў людзей і назаўжды змянілі ход гісторыі.Мы ўсе ведаем, як Адольф Гітлер і яго ідэалогія — нацызм — скончылі ў Германіі: Гітлер застрэліўся ў красавіку 1945 года ў берлінскім бункеры. У сённяшнім эпізодзе мы будзем разбірацца, як і чаму Адольф Гітлер прыйшоў да ўлады, што спрыяла такому стылю ўлады і як немцы купіліся на нацызм.
-
Карэнныя амерыканцы і Дзікі Захад — галоўная трагедыя эпохі. Кароткая гісторыя Дзікага Захаду — аўдыёлекцыя #4
Да еўрапейскіх пасяленцаў амерыканскія землі засялілі індзейскія плямёны. Гісторыя Дзікага Захаду будзе няпоўнай без разумення багатай культуры і глыбокага ўплыву індзейскіх плямёнаў. У гэтых плямёнах было складана ўладкаванае грамадства, глыбокія духоўныя вераванні і моцная сувязь з зямлёй: сіў, апачы, наваха, шаены і каманчы…
-
«Банда Марозава» — найбуйнейшыя злачынцы Беларусі. Галаваломка, 2 сезон #7
«Банда Марозава» — найбуйнейшая арганізаваная злачынная групоўка — існавала з канца 1990-х па 2004 год у Гомелі і Гомельскай вобласці. На рахунку бандытаў — больш за 60 эпізодаў розных злачынстваў: забойствы, замахі на забойства, згвалтаванні, вымаганне, паборы з прадпрымальнікаў, незаконнае выкарыстанне зброі. Арганізатарамі банды выступілі Сяргей Марозаў і Міхаіл Мацюшкоў — на той момант яшчэ падлеткі.
-
«Дыктатары». Эпізод №3 — Нікалае Чаўшэску
У гэтым эпізодзе мы звернем вашу ўвагу на постаць з Еўропы — Нікалае Чаўшэску. Нікалае Чаўшэску — апошні камуністычны лідар Румыніі. Яго кіраванне было грандыёзным і жорсткім, а яго падзенне і смерць літаральна шакіравала свет. Мы пагаворым пра тое, як Чаўшэску праводзіў сваю знешнюю і ўнутраную палітыку, а таксама пра яго апошнія дні: уцёкі з Бухарэсту, кароткі суд і расстрэл у двары вайсковай казармы.
-
Гучнае забойства савецкага пасла ў Варшаве. Галаваломка, 2 сезон #6
Сто гадоў таму Барыс Каверда, юнак беларускага паходжання, забіў савецкага пасла ў Польшчы Пятра Войкава. Каверда разам з хаўруснікамі доўга рыхтаваўся да забойства, але ў дзень інцыдэнту ўсё магло скласціся па-іншаму. Тым не менш, Каверда застрэліў пасля на пероне варшаўскага вакзала, імгненна быў затрыманы паліцыяй, а праз тыдзень яго асудзілі на 15 гадоў турмы. Каверда перажыў і Другую сусветную, і эміграцыю ў ЗША. Ён напісаў мемуары, але вельмі рэдка ўспамінаў пра забойства Войкава.
Расказваем гісторыю Барыса Каверды ў падкасце «Галаваломка» на PALATNO.
-
Кім былі каўбоі? Кароткая гісторыя Дзікага Захаду — аўдыёлекцыя #2
У папярэднім эпізодзе мы расказалі пра тое, як залатая ліхаманка змяніла Амерыку. Цяпер мы звернем увагу на адну з самых знакавых фігур амерыканскага Захаду — каўбоя. Калі мы думаем пра Дзікі Захад, то ў галаву прыходзіць вобраз самотнага каўбоя, які едзе на сваім верным кані па адкрытых раўнінах. Але ці дакладна такім было жыццё гэтых суровых людзей? Таксама мы пагаворым, як развіваліся гарады і інфраструктура — дзякуючы, дарэчы, каўбоям таксама.
-
Што такое Дзікі Захад? Кароткая гісторыя Дзікага Захаду — аўдыёлекцыя #1
У серыі аўдыёлекцый пра Дзікі Захад мы даследуем невядомыя тэрыторыі, легендарныя постаці і цікавыя гісторыі, якія сфарміравалі Дзікі Захад. Што робіць Дзікі Захад такім захапляльным? Легендарныя перастрэлкі, дзёрзкія разбойнікі ці суровыя праваахоўнікі? Магчыма, гэта дух прыгод і абяцанне новага пачатку. Дзікі Захад — гэта сумесь фактаў і выдумкі, міфаў і рэальнасці. Галівуд і літаратура рамантызавалі гэты перыяд, але рэальныя гісторыі іншыя і яшчэ больш пераканаўчыя.
Незалежна ад таго, ці з’яўляецеся вы аматарам гісторыі, фанатам вестэрнаў або проста цікавіцеся гэтым захапляльным перыядам, у нас ёсць нешта цікавае менавіта для вас.
У першым эпізодзе мы адправімся ў падарожжа па XIX і пачатку XX стагоддзя амерыканскай гісторыі — у перыяд, вядомы як Дзікі Захад. Мы паглыбімся ў рэальныя гісторыі, міфы і ў адну з самых знакавых сусветных эпох.
-
«Калумбайн» па-беларуску. Як і чаму падлетак забіў настаўніцу і школьніка. Галаваломка, 2 сезон #5
Вы дакладна павінны ведаць, што такое «Калумбайн». Гэта гісторыі не толькі пра амерыканскую школу, дазвол на свабоднае нашэнне зброі, маладых і злых падлеткаў. Падобныя гісторыі адбываліся па ўсёй планеце, у тым ліку і ў беларускай школе. Самая гучная з іх — Вадзіма Мілашэўскага са Стоўбцаў. Пра яе мы сёння і паразмаўляем.
-
Піць і паліць як матыў забіваць: гісторыя забойцы прадаўшчыц на Лідчыне. Галаваломка, 2 сезон #4
Ён вырас без маці і бацькі, у год паўналецця яго асудзілі за крадзеж і разбой, а пазней ён забіў трох жанчын — толькі каб яшчэ больш выпіць алкаголю і паліць больш цыгарэт.
Расказваем пра Івана Кулеша — забойцу, у якога на рахунку тры забітыя прадаўшчыцы на Лідчыне.
-
Як расійская нафта забіла беларускага бізнесоўца. Галаваломка, 2 сезон #3
Ці можаце ўявіць, што ў цэнтры Мінска забілі са снайперскай вінтоўкі аднаго з самых заможных бізнесоўцаў краіны? А тое, што забойцаў і замоўцаў знайшлі толькі праз 15 гадоў? Самае гучнае забойства ў Беларусі ў першыя гады незалежнасці знаменавала пачатак «ліхіх дзевяностых», хоць і не стала першым і апошнім забойствам беларускага бізнесоўца. Мы раскажам, кім быў Аляксандр Ліснічук, чаму і як ён разбагацеў на расійскай нафце і як гэта нафта яго забіла.
-
«Дыктатары». Эпізод №2 — Маа Цзэдун
У другім эпізодзе падкаста «Дыктатары» мы раскажам пра Маа Цзэдуна. Бацька-заснавальнік Кітайскай Народнай Рэспублікі, які можа выклікаць адначасова пашану і агіду. Маа стаў рэвалюцыйным лідарам, які перакроіў лёс вялікай нацыі. Яго палітыка і ідэалогія не толькі ператварылі Кітай у камуністычную дзяржаву, але і прывялі да дзясяткаў мільёнаў смерцяў.
- Mostrar mais