Эпизоды
-
У новым выпуску падкаста "Гаворыць Гродна" Ірына і Антон успамінаюць дзе гарадзенцы адпачывалі і куды хадзілі на пачатку 2000-х гадоў.
Узгадалі слана Сурака з гродзенскага заапарка і колькі ён еў, атракцыён "Вясёлыя горкі" ў парку Жылібера, а таксама балет "Лебядзінае возера" ў "Эпалеце".
Успамінайце разам з намі тыя часы ў новым выпуску!
Відэаверсія на YouTube: https://www.youtube.com/watch?v=H7rlHXJyVkY -
Гродна працягвае гаварыць! У другім выпуску новага сезона Ірына і Антон успомняць як мяняўся горад у 00-я гады XXI стагоддзя.
Як моладзь выратавала ад разбурэння падмуркі палаца Радзівілаў падчас рэканструкцыі Савецкай плошчы? Дзе нефармалы пратэставалі супраць пабудовы ГЭС? Што абяцаў з'есці старшыня Гродзенскага гарвыканкама ў выпадку зносу крамы "Свежы хлеб" на Залатой горцы і ці стрымаў ён сваё абяцанне?
Адказы на гэтыя пытанні і не толькі дастаем з памяці і расказваем у падкасце "Гаворыць Гродна"!
Відэаверсія падкаста - на YouTube: https://www.youtube.com/watch?v=x2YDr4fa9Jg
-
Пропущенные эпизоды?
-
У новым сезоне падкаста «Гаворыць Гродна» Ірына Новік і Антон Шаранкевіч адпраўляюцца ў захапляльнае падарожжа па ўспамінах аб Гродне нулявых гадоў. Разам яны абмяркоўваюць забаўныя гісторыі з дзяцінства, культурныя змены і сапраўдныя перыпетыі той эпохі. Якім было жыццё ў Гродне з 2001 па 2010 год? Якія эмоцыі і падзеі пакінулі след у сэрцах гараджан? Далучайцеся да настальгічнай размовы!
"Гаворыць Гродна" ў TikTok: https://www.tiktok.com/@havoryc_hrodna
Падкасты з Гродна на YouTube: https://www.youtube.com/@podcasts.hrodna
"Тётя Ира" в Telegram: https://t.me/tetiaIra
"Тётя Ира" на YouTube: https://www.youtube.com/channel/UCsnqcrmDn5reNTvy1ZHFpYg
-
Пра што Ганна Янкута напісала кнігу «Час пустазелля», так адразу і не скажаш. Дакладней, цяжка вызначыць, чаго там няма. Бо ёсць і развагі пра беларускую мову - як з ёй жывецца ў розных частках гэтага свету. І пра геалагічны музей - чытаючы пра яго, пачуваешся трохі выкапнем для сваіх далёкіх нашчадкаў. Ёсць там Варшава і дом ля турмы, ёсць Мінск і палісаднік з бабулінымі кветкамі. І, канечне, (нарэшце!) ёсць у кнізе Ганны Янкута месца для Гродна, для нашай любімай Гароднечкі. Пра ўсё гэта і пра многае іншае Ірына і Антон пагаварылі ў 10-м, заключным выпуску літаратурнага сезона падкаста “Гаворыць Гродна”.
Гэта кніжка пра час, які лепш бы нас абмінуў, пра перыяд гісторыі, з якім бы хацелася разыйсціся. Пра час, які няўмольна і бескампрамісна выбраў менавіта нас. “Я б хацеў прачытаць гэту кнігу гадоў так праз 25”, - адзначае Антон. Ну так, тады ўсё будзе ясна, зразумела і проста. Але каб прачытаць пра сённяшнія падзеі праз 25 гадоў, нехта мусіў сёння пра іх напісаць. І гэта зрабіла Ганна Янкута.
У яе тэкстах так шмат пазнавальнага, што часам падаецца, што глядзіш у люстэрка, а не ў кнігу. “У мяне таксама было”. “І пра гэта я ўвесь час думаю”. “Цябе таксама не адпускае? І мяне...”
Побач з назіраннямі - таямніцы пісьменніцкай кухні. Цікава чытаць, як Ганна піша паўсюль - у нататках тэлефона на пустой плошчы ў цені паспамента помніка Леніну, ці на бягу, на папяровым чэку з супермаркета. Фіксуе водбліскі штодзённасці на абрыўках часу.
Што да назвы, то Ірына і Антон прыйшлі да высновы - аўтарка зусім не легкаважыць з “пустазелля”. Бо “пустазелле” ў тэксце - гэта гіацынты з бабулінага палісадніка, тое, што звязвае з пакаленнямі продкаў, што нагадвае пра дом, што няўмольна прарастае праз трагічнасць, будзёнасць ці радасць. Бо насенне з пустазелля - гэта ежа для птушак, а перагніўшыя за зіму сцябліны - угнаенне для новых кветак.
А яшчэ “Час пустазелля” пра тое, што дом - гэта скарб. А калі дом у Гродне, то абавязкова і пра сапраўдныя ці ўяўныя скарбы нашага гістарычнага горада. Дзе шукаць гэтыя скарбы? Шлях да іх напісаны на старых камянях, на мапах пад стрэхамі даўніх камяніц, а таксама на старонках кнігі пра наш час, “Час пустазелля”.
Пакідайце водгукі і парады ў каментарах пад публікацыямі падкаста, ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні.
Напісаць аўтарам наўпрост можна ў Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила» - https://t.me/tetiaIra
Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!
-
Час гуляе ў нас, а падкаст “Гаворыць Гродна” гуляе у гродзенскія кніжкі.
Аўтар зборніка вершаў “Время играет в нас” Павел Салаўёў найбольш вядомы ў Гродне як адзін з арганізатараў “Зялёнкі” - фестываля бардаўскай песні “Зялёны гран-пры”. Але для вядоўцаў самым дзіўным стала тое, што аўтар гэтай кнігі яшчэ і праграміст.
Ірына і Антон менш здзівіліся, што Павел Салаўёў піша вершы, чым таму, што ён піша яшчэ і камп’ютарныя праграмы. Яно і зразумела. На людзях Паўла часцей можна пабачыць з гітарай ці з іншымі музычнымі інструментамі. А праца праграміста - у асноўным непублічная дзея.
Апроч таго, вядоўцы ўзгадалі, што “цень” Паўла Салаўёва ўжо мільгала ў падкасце. Калі абмяркоўвалі кнігу Дзяніса Трусава “Бовь и мерть в Хротне” (https://govorit-grodno.mave.digital/ep-14), экскурсаводка прапаноўвала герою прайсціся па “падвуліцах” горада і пазнаёміцца з яго “падвулічнымі” музыкантамі. Да падобнага праекта “Музыка гродзенскіх вуліц” (https://streetmusic.grodno.net/map.php) меў у свой час дачыненне і Павел Салаўёў.
Але гаворка ў дзявятым выпуску літаратурнага сезона “Гаворыць Гродна”пайшла не аб праграмаванні і нават не аб музыцы. Ірына і Антон шукалі ў вершаваных радках кніжкі і паміж радкамі свой любімы горад - Гродна. І знаходзілі!
У лірыцы Салаўёва Гродна хаваецца ў ромбіках брукаванкі - як на цэнтральных вуліцах, і ў “танцы смерці”, выява якога ёсць у адным з кляштароў. Гродна на старонках кнігі - гэта горад князёў і каралёў, а таксама месца, дзе прызямліўся Хрыстос. Гродна - гэта горад, па якім каціцца труна на калёсіках і, на калёсіках таксама, - чырвоная рыба, каторая месціць у сабе ўвесь сусвет. І ўезны горад N, што туманам знікае за вагном вагона, калі ты з’язджаеш у невядомае - таксама Гродна.
Падкастары не дужа ўпэўнены, што менавіта гэта хацеў сказаць аўтар, але дакладна гэта тое, што яны хацелі ўбачыць і прачытаць у вершах гарадзенскага паэта.
Пакідайце водгукі і парады ў каментарах пад публікацыямі падкаста, ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні.
Напісаць аўтарам наўпрост можна ў Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила» - https://t.me/tetiaIra
Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!
-
Дар’я Трайдэн - аўтарка, каторую не зблытаць ні з кім. Яна непаўторна-шчырая і крыштальна-дакладная ў апісанні пачуццяў і рэфлексій сваіх лірычных гераінь. Яе пісьмо - вельмі жаночае: пазнаванне досведу і ўнікальнасць погляду падкупае адразу і трымае да апошняга радка.
У гэтай кнізе Ірына і Антон не знайшлі наўпроставых узгадак пра Гродна. Магчыма таму, што ўночы, нават калі яна крыштальная, усе гарады і мястэчкі роўныя. І ўжо няма вялікай розніцы, ці ідзе гаворка пра Гродна, ці пра Карэлічы.
Абмяркоўваючы кнігу, падкастары ўзгадалі і гродзенскія сандалі, у якіх вырасла не адно пакаленне дзяцей, і віно, купленае на разліў, якое можна піць на беразе ракі, і стэрэатыпы пра жаночую прыгажость і лета ў вёсцы, і бабулю, у якой пазнаеш сябе. Забаўка для чытачоў кнігі - знайсці ў кожным апавяданні аскепак крышталю. Бо ён там насамрэч ёсць, Ірына і Антон праверылі.
Яшчэ адна важная рэч пра гэты твор - ён прынёс аўтарцы перамогу ў прэміі “Дэбют” у 2018 годзе: https://hrodna.life/2019/03/27/grodzenka-atryimala-premiyu-debyut/
Адметна, што ў той самы год на “Дэбют” намінаваліся яшчэ два гродзенскія аўтары, якіх ужо абмяркоўвалі ў падкасце “Гаворыць Гродна”. Гэта Алесь Кіркевіч са зборнікам “Самурай” (https://hrodna.life/articles/samuray-alesya-kirkevicha/) і Яўген Аснарэўскі з аповесцю “Трыкутнік караля” (https://hrodna.life/articles/zaboyca-ne-dvarecki/).
Слухайце пра кнігу гарадзенскай аўтаркі і чытайце кнігу “Крыштальная ноч”: https://knihi.by/be/trajden-darja-krystalnaja-noc
Пакідайце водгукі і парады ў каментарах пад публікацыямі падкаста ў сацсетках ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні.
Напісаць аўтарам наўпрост можна ў Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила» - https://t.me/tetiaIra
Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!
-
Віктар Шалкевіч - той аўтар, які можа пра ўсё расказаць, не сказаўшы нават слова. Расказвае ён то пра “мястэчка G”, то пра невядома якое “Там”. А ты чытаеш - і хочацца падскочыць і выкрыкнуць: “А я ведаю, ведаю! Гэта ўсё пра Гродна!”
У сёмым выпуску літаратурнага сезону падкаста “Гаворыць Гродна” Ірына і Антон расказалі адно аднаму, якім пабачылі Гродна праз кнігу Віктара Шалкевіча “Мястэчка G і ваколіцы”.
Чытаць гэты твор - як прайсціся басанож па брукаванцы з кацінымі ілбамі (што гэта такое - глядзі тут: https://hrodna.life/articles/grodzenskaya-brukavanka/). Ці як па чарзе аблізваць аднаго на дваіх цукровага пеўніка на палачцы. Ці як тлумачыць нешта далёкаму сябру, пачынаючы ад самага пачатку, то бок - пачынаючы ад Скідзеля.
А яшчэ паміж радкоў 19 апавяданняў і аднае п’есы блішчаць гродзенскія скарбы і пралятаюць мясцовыя прывіды - бо што гэта было б за мястэчка G, калі б без іх.
Паслухайце, што “Гаворыць Гродна” пра мястэчка G і далучайцеся да абмеркавання!
Пачытаць кнігу Віктара Шалкевіча “Мястэчка G... і ... ваколіцы” можна тут: https://kamunikat.org/myastechka-g-i-vakolitsy-shalkevich-viktar
Больш даведацца пра аўтара:
«За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч — пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI: https://telegra.ph/Za-Sashu-Saladuhu-bolshaj-zvyazdy-nyama-Bard-V%D1%96ktar-SHalkev%D1%96ch---pra-samagonku-%D1%9E-vyoscy-4000-plasc%D1%96nak-%D1%96-pyarscyonak-ad-Benehdyk-03-29Паслухаць апошні альбом Віктара Шалкевіча (2019 года): https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/2019/03/27/takaya-dougaya-zima-shalkevich/Пакідайце водгукі і парады ў каментарах пад публікацыямі падкаста, ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні.
Напісаць аўтарам наўпрост можна ў Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила» - https://t.me/tetiaIra
Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!
-
Калі вы раптам знайшлі на гарышчы куфэрачак, абабіты аксамітам з залатым асклепкам невядома чаго ўнутры і не ведаеце, што з ім рабіць, то адкладзіце гэту справу і паслухайце шосты выпуск падкаста “Гаворыць Гродна”.
Ірына і Антон, пачытаўшы апавяданні Віктара Варанца, сталі спецамі па гродзенскіх скарбах. Яны гатовы падзяліць з вамі “цяжар” знаходак. Калі ж знаходак пакуль няма, але вельмі хочацца, нашы вядоўцы правядуць вас па мапе гродзенскіх скарбаў з альтэрнатыўнай гісторыі горада.
Перад тым, як узяць у рукі рыдлёўку, паслухайце падкаст і пачытайце першакрыніцы пра “Таямніцу фары Вітаўта”, “Апошняе паляванне Баторыя” ці патопленыя ў Нёмане гарматы.
Шэсць кароткі апавяданняў Віктара Варанца: https://hrodna.life/articles/napisanamu-ne-veryic-6-apavyadannyau-pra-nepradkazalnae-minulae-grodna-ad-viktara-varanca/
Калі спасылка не адкрываецца і ў вас няма VPN, паспрабуйце гэты варыянт: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/articles/napisanamu-ne-veryic-6-apavyadannyau-pra-nepradkazalnae-minulae-grodna-ad-viktara-varanca/
Калі ж вас не цікавіць золата і дыяманты, то аўтар, якога абмяркоўваем у шостым выпуску падкаста, мае таксама іншыя цікавосткі. Апавяданне “Крымінальны ланцужок” (https://kamunikat.org/kryminalny-lantsuzhok-varanets-viktar) прапануе версію, што шлях да сапраўднага багацця ляжыць праз кнігі. Як? Чытайце Віктара Варанца і слухайце, што “Гаворыць Гродна”.
Больш пра аўтара знойдзеце тут:
https://hrodna.life/articles/varanec-kniga-zyolki/
https://hrodna.life/2018/07/05/z-yaviusya-belaruskamounyi-padruchnik-prafesiynay-leksiki-dlya-medyikau/
https://hrodna.life/articles/filolag-i-tank/
Калі вам хочацца далучыцца да абмеркаванняў літаратурных твораў пра Гродна і з Гродна — пішыце вядоўцам ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні. Калі хочаце параіць кнігу для абмеркавання — таксама.
Напісаць можна ў каментарыях пад любым з апошніх пастоў у Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила» - https://t.me/tetiaIra
Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!
-
«Нёман, Каложа, Гродна – гэтыя словы паўтараюцца ў тэкстах гэтай аўтаркі бясконца» - кажуць аўтары падкаста “Гаворыць Гродна”. Новы выпуск прысвечаны творчасці Дануты Бічэль-Загнетавай. Пачаць снежань з яе вершаў і «эсэек» - цалкам натуральна, бо 3 снежня паэтка адсвяткавала дзень нараджэння.
А яшчэ ў падкасце новы вядучы. Ад 5-га выпуску Ірына Новік абмяркоўвае кнігі з Антонам Шаранкевічам.
Паслухайце іх разважанні пра тое:
адкуль цячэ Нёман і куды нясе хвалі Гараднічанка?дзе паэткі ходзяць басанож і якім памятаюць гродзенскага слана?для каго стаў родным дом Максіма Багдановіча ў Гродне?Як раней у Гродне віншавалі паэтку: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/2019/12/10/danuta-bichel/
Відэаінтэрвью з Данутай Бічэль з праекта «Постаці»: https://www.youtube.com/watch?v=aiZ6RxqamBk
Зборнікі вершаў «Гараднічанка»: https://kamunikat.org/garadnichanka-bichel-zagnetava-danuta
Зборнік «Нёман ідзе»: https://kamunikat.org/nyoman-idze-bichel-danuta
Горача рэкамендуем і зборнік аўтабіяграфічнай прозы Дануты Бічэль «Хадзі на мой голас»: https://kamunikat.org/khadzi-na-moy-golas-bichel-danuta
Калі вам хочацца далучыцца да абмеркаванняў літаратурных твораў пра Гродна і з Гродна — пішыце вядоўцам ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні. Калі хочаце параіць кнігу для абмеркавання — таксама.
Напісаць можна ў каментарыях пад любым з апошніх пастоў у Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила»: https://t.me/tetiaIra
Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!
-
“Гродзенскіх прывідаў і нават смерці ў Гродне няма чаго баяцца” - кажуць аўтары падкаста “Гаворыць Гродна” Ірына Новік і Яўген Аснарэўскі пра кнігу “Бовь и мерть в Хротне”. Гэта свежачок - кніга выйшла ў 2023 годзе ў выдавецтве "ЛітАры". Аўтар - пісьменнік і музыка Дзяніс Трусаў, сын вядомага гродзенскага даследчыка архітэктуры Ігара Трусава.
Якія адсылкі да Гродна знайшлі вядучыя падкаста? Чаму Аснарэўскаму нарэшце нешта спадабалася? Якія цікавыя неалагізмы выкарыстоўваў аўтар? Чаму ў Гродне не варта баяцца прывідаў і смерці?
Слухайце ў 4 выпуску 2 сезона падкаста.Больш пра кнігу расказаў аўтар Дзяніс Трусаў: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/2023/04/18/trusau-kniga/
Паслухаць дзіўную музыку Дзяніса Трусава і іншых гродзенцаў: https://hrodna.life/articles/strange-music/
Калі вам хочацца далучыцца да абмеркаванняў літаратурных твораў пра Гродна і з Гродна — пішыце вядоўцам ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні. Калі хочаце параіць кнігу для абмеркавання — таксама.
Напісаць можна ў каментарыях пад любым з апошніх пастоў у Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила» - https://t.me/tetiaIra
Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!
-
«Самурай» Алеся Кіркевіча – гэта зборнік апавяданняў, які Ірына Новік і Яўген Аснарэўскі абмеркавалі ў трэцім эпізодзе літаратурнага сезона падкаста «Гаворыць Гродна». У ім вы даведаецеся, чым літаратурны Гродна Кіркевіча адрозніваецца ад іншых апісанняў нашага горада і што агульнага ў збіранні грыбоў і чытанні кніг. А яшчэ пачуеце, як Яўген Аснарэўскі гаворыць «па-самурайску».
Калі вам хочацца далучыцца да абмеркаванняў літаратурных твораў пра Гродна і з Гродна – пішыце вядоўцам ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні. Калі хочаце параіць кнігу для адмеркавання – таксама.
Напісаць можна ў каментарыях пад любым з апошніх пастоў у Telegram-канале Ірыны Новік "Тётя Ира разрешила": https://t.me/tetiaIra
Сцягнуць сабе кнігу ў pdf або epub: https://kamunikat.org/?pubid=47511
-
Абмяркоўваем аповесць пра шпіёнаў, таемныя арганізацыі, сакрэтныя ваенныя даследванні і эксперыменты на людзях, музеі і гістарычныю спадчыну. Гэта твор гродзенскага краязнаўцы і даследчыка Сцяпана Стурэйкі "Разрушыцель".
У гэтым эпізодзе падкаста суаўтары падзеляцца на добрага і злога паліцэйскага ды пачастуюць слухачоў бочкай дзёгця ад Яўгена Аснарэўскага і дзвума бочкасм мёду ад Ірыны Новік.
Калі любіце Гродна і літаратурныя творы пра гэты горад – слухайце другі эпізод падкаста “Гаворыць Гродна”.
Аповесць "Разрушыцель" упершыню была апублікаваная анлайн на сайце "Твой стыль" у 2013 годзе, пазней публікавалася пад назвай "Разбуральнік" у часопісе ARCHE і ў кнізе "Пасажыры карабля Тэсея".
Больш пра кнігу: https://hrodna.life/articles/sturjejka-kniga/
Чытаць анлайн або сцягнуць сабе на прыладу: https://kamunikat.org/razrushytsel-stureyka-stsyapan
Альтэрнатыўная спасылка: https://royallib.com/book/stureyka_stsyapan/razrushitsel.html
Альтэрнатыўная спасылка #2: https://www.rulit.me/books/razrushycel-read-332246-1.html
-
Адкрывае кніжны сезон падкаста “Гаворыць Гродна” кніга аднаго з вядоўцаў Яўгена Аснарэўскага “Трыкутнік караля”.
У гэтай гістарычна-фантастычнай аповесці горад - не проста месца дзеяння. Ён таксама - крыніца загадкі, аснова сюжэта і ключ да пошуку адказаў. Гісторыя, апісаная ў творы, адбываецца у нашам горадзе і ў наш час. Героі аповесці маюць прататыпамі сапраўдных гродзенцаў, якіх многія з вас ведаюць. Хто гэта? Слухайце ў першым выпуску другога сезона падкаста “Гаворыць Гродна”.
Прачытаць аповесць, якую абмяркоўваем у першым выпуску: https://issuu.com/asnoru9/docs/_______i_________-.docx
Платная, але больш поўная версія аповесці: https://ridero.ru/books/trykutnik_karalya/
Да сустрэчы на старонках кніг пра Гродна і ў наступных выпусках гарадзенскага падкаста!
-
Настя влюбилась в Гродно через учителя истории и сама вошла в историю города — зажгла улицы через культуру фаершоу, а культуру города растормошила через Биг Мини Фест.
Сегодня мы говорим о городе через глаза Насти, в которых горит огонь и которая видит светлое будущее совсем не за горами.
Как всегда, откровенно и по-дружески Говорит Гродно.
-
Даша давно и безпамятно влюбилась в танец. Она призналась, что ей проще выражать себя через движения в пространстве, а перед записью подкаста она даже волновалась, как получится произнести словами, а не танцем всё, что она чувствует.
В сегодняшнем выпуске мы говорим о Даше и о танцах, о том, чем гродненские танцоры отличаются от танцоров из других городов, о самых необычных местах, где Даше довелось танцевать и о том, что Даша будет делать дальше после закрытия Свободной Студии.
Как всегда, тепло, уютно и по-гродненски. Запасайся теплым кофе или чаем и включай подкаст, слушай Гродно!
-
Наш гость — Виктор Шалкевич. А это значит, что в сегодняшнем выпуске будут незабываемые истории «за польским часам», которые он собирал, в своё время слушая умудреных жизнью гродненцев.
И, кстати, оказалось, что наш подкаст для Виктора — совсем не дебют! Он работал на радио и сам вёл похожие разговоры с гродненцами, так что Андрей и Ира ещё и поучились у Виктора мастерству ведущего.
А чтобы послушать невероятные истории и рассуждения Виктора Шалкевича, скорее включай выпуск Говорит Гродно!
И не забудь подписаться на наш Инстаграм https://Instagram.com/govorit.grodno
-
Живая легенда и настоящая гродненская мистификация — Евгений Асноревский — вот кто сегодня в гостях у «Говорит Гродно»! Любители истории до сих пор не знают, кто же скрывается под этим псевдонимом и под рыцарским шлемом на аватарке в соцсетях. Ирина и Андрей тоже этого не знают (или не признаются, что знают). Зато смогли пригласить блоггера в эфир.
Оказалось, что Евгений чем-то похож на Гарри Поттера. Только в 11 лет к нему прилетела не белая сова из Хогвардса, учебник по истории. Мальчишка так увлекся одним из параграфов, что прочел книжку сразу до конца. А дальше — понеслось.
Для «Говорит Гродно» Евгений рассказал о том, куда водил девушек на прогулки, где в городе его место силы, стоит ли искать следы подземного Гродно и где хранится настоящий перстень Давида Городенского. Заинтригованы? Слушайте подкаст!
И не забывайте подписаться на наш инстаграм ;) https://instagram.com/govorit.grodno
-
Сегодня в гостях у «говорит Гродно» историк, которого заслуженно называют классным. По крайней мере те ученики, у которых он на самом деле классный руководитель. Александр Перегудов — магистр истории, преподаватель гимназии, краевед и экскурсовод. Для своих он просто Саша. А как за глаза зовут его ученики, Саша по секрету рассказал Ирине и Андрею.
По ходу разговора мы выяснили, как Ира с Андреем познакомились с Сашей, причём тут старые фотографии Гродно и раненый красноармеец. А ещё Саша рассказал, почему в Гродно никогда не наступит конец света.
Интересно? Нам тоже! Так что не откладывайте, включайте наш ламповый подкаст и включайтесь в нашу особую атмосферу.
И не забудьте подписаться на наш инстаграм https://Intstagram.com/govorit.grodno 😉
-
Представляете, до этого выпуска все гости нашего подкаста — мужчины! Ну разве это дело? Сегодня у нас в гостях Светлана Словик, которая разузнала самые-самые интересности о женщинах Гродно. И не какие-то там романтические истории, а настоящие приключенческие саги! Знаете ли вы, насколько важной фигурой была Элиза Ожешко? Нет-нет, не просто писательницей, но во многом ставшей первой в Европе и открывшей возможности женщинам дня сегодняшнего. Интересно? Слушайте подкаст!
И не забывайте подписаться на наш инстаграм instagram.com/govorit.grodno ;) -
Видели на улицах Гродно высокого, бородатого мужчину в странных ветхих одеяниях, да ещё и с фонарём в руках? А мы с ним записали подкаст! Это Миша, знатный гродненский экскурсовод. И он нам рассказал мноооого интересного о городе. Про то, как его на экскурсиях перебивают проходящие мимо гродненцы, про развлечения солдат в публичных домах, про гродненских котов и даже дал инсайдерскую информацию о доме с драконами!
Ну всё-всё, больше ничего не расскажу, просто слушайте!)
А потом заходите в наш инстаграм @govorit.grodno , да ещё и по ссылке в шапке профиля делитесь с нами своими аудиосообщениями, чтобы мы их добавили в подкаст! Круто же будет, Гродно заговорит вашим голосом!
- Показать больше