Эпизоды
-
Апошні выпуск перанясе нас у часы Расійскай Імперыі. У выпуску мы даведаемся хто стаў апошнім маньякам гэтае дзяржавы. Чаму яго называлі Пецярбургскім Джэкам Трыбушыльнікам і як следства будзе збіраць звесткі пра асобу злачынца? Даведайцеся пра гэтае ў нашым выпуску.
18+
-
Здзіслаў Мархвіцкі ўжо за кратамі і нарэшце жанчыны Сялезскага ваяводства могуць дышаць спакойна. Ці не? А хоць калісці маглі? Вампір яшчэ нават не паспеў выступіць у судзе, як Яхім Кныхала, натхніўшыся злачынствамі Мархвіцкага, пачынае новую серыю.
18+
-
Пропущенные эпизоды?
-
Гэта гісторыя перанясе нас у 90-я. Мы адсочым крывавы шлях яшчэ аднаго серыйніка з Беларусі, які не абмежаваўся толькі межамі нашай краіны. Усе падрабязнасці ў гэтым выпуску.
18+
-
Гэтая гісторыя, магчыма, самая скандальная ў Польшчы. Справа нават не ў тым, што злодзей забіў так шмат жанчын (а забіў ён немала), а ў тым, ці сапраўды быў пакараны той чалавек?
-
Гэты выпуск будзе не стандартны, ён зроблены з двух частак, кожная з якіх раскажа гісторыю серыйнага забойцы.
Першая частка перанясе нас у Віцебскую вобласць дзе зноў з’яўляецца забойца жанчын і падобна да Міхасевіча наводзіць жах на Наваполацк і наваколлі. Вы даведаецеся, як дзіцячая страшылка пра чорную «Волгу» звязаная з гэтай справай.
Другая гісторыя перанясе нас на захад караіны. Мы пабачым неверагодную цягу да грошай, халаднакроўныя забойствы і як чалавек можа хаваць сваё звярынае нутро пад маскай ахоўніка.
18+
-
Марыюш Трынкевіч праславіўся ў Польшчы сваімі жорсткімі дзеяннямі ў дачыненні да непаўналетніх. Спярша ён проста марыў пра брата, пра якога ён мог бы клапаціцца, але ж з цягам часу гэта перарасло ў навязлівыя думкі аб маленькіх хлопчыках. Ён паспеў адсядзець тэрмін у турме за меншыя злачынствы перад тым, як перайсці да забойстваў.
18+ -
У новым эпізодзе нашага падкаста мы раскажам вам гісторыю аднаго з самых злосных маньякаў у гісторыі БССР — Генадзя Міхасевіча, вядомага як "Віцебскі душыльнік". З 1971 па 1985 год задушыў 37 кабет. І за гэтыя 14 гадоў крывавага тэрору будзе асуджана 14 нявінаватых чалавек. Дэталі гэтай жахлівай гісторыі вы даведаецеся ў гэтым выпуску.
18+ -
Забіў ці не забіў? Вінаваты ці невінаваты? Дурны ці разумны? У справе Лешэка Пянкальскага досыць пытанняў, адказаць на якія вельмі складана. Мы паспрабавалі дасканала разглядзець шлях гэтага чалавека, а вы самі можаце адказаць для сябе на пастаўленыя пытанні.
Выпуск 18+
-
Васіль Пятроў — першы савецкі серыйны маньяк, які варочаў у Маскве ў перыяд 1921—1923 гадоў. Яго ахвярамі сталі прынамсі 33 чалавекі. 18+
-
Канчатак 70-х гадоў у Польшчы выдаўся цяжкі. І не толькі таму, што пачалася барацьба з савецкімі камуністамі, а яшчэ праз знікненне жанчын у наваколлях Гданьска. Павел Тухлін працаваў не заўжды хутка, але бязлітасна і паспеў запісаць на свой рахунак 9 забітых жанчын. Яшчэ 11 пашчасціла выжыць. 18+
-
Вітаем усіх аматараў крыміналістыкі!
Серыйны забойца і педафіл, знікненне шасці хлапчукоў, пошук злачынца, чырвоная "Ява" — падзеі, якія ўскалыхнулі Светлагорск і ўсю краіну на пачатку 90-х; салідарнасць людзей і справядлівае пакаранне — вось, што чакае вас сёння. 18+
-
Першы выпуск падкаста распавядзе пра польскага сярыйнага забойцу з мянушкай Прыгажун Владэк, які здзейсніваў свае змрочныя справы ў горадзе Кракаў. 18+
-
Сустракайце новы падкаст на адну з самых бударажачых тэм! 18+