Bölümler
-
Дзед Талаш даўно стаў адным з самых вядомых вобразаў у беларускай літаратуры, помнік у гонар яго стаіць на плошчы Якуба Коласа ў Менску, а твор пра ягонае жыцьцё быў напісаны яшчэ падчас ягонага жыцьця. Але ён складаная фігура. Мы анічога ня ведаем пра маладыя гады Талаша, а шмат з той інфармацыі пра ягонае жыцьцё мы атрымалі проста празь асабістыя ўспаміны (якія часам гучаць вельмі дзіўна). У новым выпуску Ільля Шынкарэнка, сьпявак ды тыктокер, расказвае пра ўсе выкруты жыцьця архітыпічнага дзеда Беларусі
Падтрымаць падкаст: patreon.com/zabiziapuТэлеграм-канал падкасту: t.me/vikipedyja
Падкаст Праз космас: pc.st/1651930015
Інстаграм Ільлі: instagram.com/shynkarenkaa
-
З 29 на 30 кастрычніка беларусы адзначалі сумны дзень — так званую Чорную ноч, альбо Ноч расстраляных паэтаў. У гэтым выпуску гаворым пра аднаго зь іх — Моэйшэ (Майсея) Кульбака. Ён нарадзіўся ў Смаргоні, выкладаў у Вільні, працаваў у тэатры ў Бэрліне, выдаваўся ў ЗША, а потым нечакана павярнуўся ў Менск і напісаў свой гэніяльны раман «Зельманцы» пра жыцьцё адной вялікай габрэйскай сям'і падчас хутказьмяняльных часоў. Разам зь сьпеваком ды тыктокерам Ільлёй Шынкарэнкам абмяркоўваем жыцьцё й творчасьць Кульбака й тое, ці можна зваць яго беларускім пісьменьнікам
Падтрымаць падкаст: patreon.com/zabiziapu
Тэлеграм-канал падкасту: t.me/vikipedyja
Падкаст Праз космас: pc.st/1651930015
Інстаграм Ільлі: instagram.com/shynkarenkaa -
Eksik bölüm mü var?
-
Агбаан Даржын альбо Агван Даржыеў — вядомы буддысцкі дзеяч пачатку ХХ стагодзьдзя. Мікіта Вяшчанка расказвае пра яго яскравую гісторыю: з адкрыцьцём першага буддысцкага храму ў гісторыі, філёзофскімі трактатамі й ідэяю тыбэцкай аўтаноміі
Падтрымаць падкаст: patreon.com/zabiziapuУсе нашыя сацыяльныя сеткі ды іншыя падкасты: linktr.ee/zabiziapu
Тэлеграм-канал Вікці: t.me/parressia
Тэлеграм-канал Мікіты: t.me/frutteh
-
У гэтым выпуску гаворым пра тое, як у Сярэднявеччы праз жанчынаў-аўтаркаў пачалася дыскусія пра становішча й уяўленьне жанчынаў. Як Хрысьціна Пізанская спрачалася з галоўнымі аўтарытэтамі свайго часу? Чаму яе пошукі праўды ўскалыхнулі ўсю Эўропу ды пачалі доўгія спрэчкі, якія доўжыліся да ХІХ стагодзьдзя?
Пра гэтае ўсё расказвае паэтка, дасьледчыца літаратуры ды сяброўка Ўладзя Вікця Ўдовіна. Таксама на запіс завітаў Мікіта, які будзе расказваць пра сваю тэму ўжо на наступным тыдні.
Падтрымаць падкаст: patreon.com/zabiziapu
Усе нашыя сацыяльныя сеткі ды іншыя падкасты: linktr.ee/zabiziapu
Тэлеграм-канал Вікці: t.me/parressia
Тэлеграм-канал Никиты: t.me/frutteh -
Часам на анлайн-мапах можна заўважыць невялічкія надпісы: часам каля цяперашняй вуліцы Кастрычніцкай вылазіць нечаканая Ляхаўка, а каля Музэя Вялікай Айчынай Вайны з'яўляецца надпіс пра Замчышча. У гэтым выпуску Еша расказвае пра гісторыю з'яўленьня гэтых гістарычных назоў. Чаму, як і дзе? А яшчэ чытае рэп, пакуль Уладзь задае самыя дзіўныя й недарэчныя пытаньні
Тэлеграм падкасту: t.me/vikipedyja
Падкаст выпускае студыя Забі зяпу: linktr.ee/zabiziapu
Падтрымаць праект: patreon.com/zabiziapu -
Абмяркоўваем самую дзіўную й самую папулярную фінансавую піраміду свайго часу. МММ ува Ўкраіне звалася «Ми Маємо Мету» й нават была зарэгістраванаю як партыя. І Сяргей Маўродзі, яе стваральнік, сапраўды сваю мэту меў. Чалавек, ад якога пацярпелі Беларусь, Украіна, Расея, Нігерыя, Паўднёвая Афрыка ды Зымбабвэ, запэўніваў, што ствараў свае піраміды, каб учыніць фінансавы апакаліпсіс. Празь яго былі павінныя пераразьмеркавацца грошы сярод бедных ды багатых, загінуць даляр і пачацца новы цудоўны сьвет. Чаму гэтага не адбылося? І як МММ прасоўвалася ў 90-х ды 2010-х гадах? І чаму вам мусіць паглядзець фільм «ПіраМММіда»?
Тэлеграм падкасту: t.me/vikipedyja
Падкаст выпускае студыя Забі зяпу: linktr.ee/zabiziapu
Падтрымаць праект: patreon.com/zabiziapu -
На беларускую мову варта перакласьці шмат чаго. Але выключнай стратай з’яўляецца адсутнасьць чароўнага твора — «Эпаса пра Гільгамеша». Гэта адно з найстарэйшых захаваных літаратурных твораў у сьвеце, якое дакладна вас зьдзівіць сваім сюжэтам. А расказвае пра яго Ганна Дзягель з падкаста «Так склалася гістарычна»
Падкаст Так склалася гістарычна: pc.st/1584542781
Тэлеграм падкасту: t.me/vikipedyja
Падкаст выпускае студыя Забі зяпу: linktr.ee/zabiziapu
Падтрымаць праект: patreon.com/zabiziapu -
Як шмат вы знаеце жанчын-мастачак? Уладзь сустрэўся з Ганнай Дзягель з падкасту Так склалася гістарычна, каб расказаць ёй пра Сафанісбу Ангісолу — адну з самых вядомых мастачак свайго часу, вучаніцу Мікеланджэла й прыдворную мастачку гішпанскага караля. Сёньня пра яе амаль забыліся ды выключылі з гісторыі. Выпраўляем памылку!
Падкаст Так склалася гістарычна: pc.st/1584542781
Тэлеграм падкасту: t.me/vikipedyja
Падкаст выпускае студыя Забі зяпу: linktr.ee/zabiziapu
Падтрымаць праект: patreon.com/zabiziapu -
Пра Палесьсе ў коле беларускамоўнае моладзі вельмі шмат мэмаў і ўвогуле размоваў. Балоты зрабілі гэтую мясцовасьць недасяжнаю для русіфікацыі ды нават савецкае беларусізацыі. Праз гэтае там сфармавалася свая асаблівая гаворка, недзе нагадваючая ўкраінскую мову. Як яе спрабавалі прасоўваць? І чаму ў нас няма абароны палескае гаворкі ды аўтаноміі рэґіёну? І чаму асноўны прыхільнік ідэі палескай аўтаноміі цяпер жыве ў Калінінградзе?
Тэлеграм падкасту: t.me/vikipedyja
Падкаст выпускае студыя Забі зяпу: linktr.ee/zabiziapu
Падтрымаць праект: patreon.com/zabiziapu
-
Тэадор Канчынскі альбо проста Ўнабомбер — самы дарагі крымінальнік свайго часу, а яшчэ адзін з самых уплывовых тэрарыстаў сучаснасьці. Былы прафэсар матэматыкі ў Каліфарнійскім універсітэце ў Бэрклі, які нечакана зыйшоў з сваёй пасады, з'ехаў у глухую вёску ды пачаў дасылаць самаробныя бомбы сваім былым супрацоўнікам ды кіроўцам крамаў камп'ютараў
Якая была ягоная ідэалёгія? Як яму ўдалося 18 гадоў быць нязлоўленым? І чаму яго рамантызуюць цяпер?
Тэлеграм падкасту: t.me/vikipedyja
Падкаст выпускае студыя Забі зяпу: linktr.ee/zabiziapu
Падтрымаць праэкт: patreon.com/zabiziapu
-
Ісьляндыя — самая дзіўная краіна Эўропы: ад яе гісторыі да цяперашняй міжнароднай палітыкі. Уся эканоміка краіны зьвязаная на рыбе, таму ў новым выпуску абмяркоўваем тое, як Ісьляндыя сваёй прагай атрымаць больш рыбы перамагла ды зьняважыла Брытанію. Пра тры вайны паміж гэтымі краінамі з 1960-х да 1980-х. Уладзь расказвае свайму сябру Мікіце, а вы дасылаеце сваім сябрам. Такая ў нас дамова
Падкаст выпускае студыя Забі зяпу: linktr.ee/zabiziapu
Падтрымаць праэкт: patreon.com/zabiziapu
-
Вы ведалі, што адзін з самых вядомых сучасных сусьветных крытыкаў інтэрнэту ды тэхналёґіяў, які піша пра схаваныя складанасьці ды нечаканыя хібы сучасных тэхналёґіяў, нарадзіўся ды вырас у Беларусі? Яго завуць Яўген Марозаў, ён піша свае аналітычныя тэксты для New York Times, The Wall Street Journal ды The Guardian. А ячшэ кнігі з правакацыйнымі назвамі ды ґіґанцкімі тыражамі.
У новым выпуску Ўладзь расказвае сваёй сяброўцы Дашы (сувядоўцы падкасту Забі зяпу) пра біяграфію Марозава ды асноўныя ідэі яго тэкстаў. Што такое інтэрнэт-фланэрызм? Як Кітай ды ЗША кантралююць інтэрнэт? І што можна з гэтым рабіць?
Пра інтэрнэт-фланэрызм: https://www.nytimes.com/2012/02/05/opinion/sunday/the-death-of-the-cyberflaneur.htmlПра фэномэн Fake News у ЗША: https://www.theguardian.com/global/commentisfree/2019/oct/31/can-the-us-government-stem-the-tide-of-fake-news-in-a-postmodern-worldЯк дзяржавы па ўсяму сьвету пачынаюць больш кантраляваць інтэрнэт: https://www.theguardian.com/technology/2018/oct/07/states-take-back-cyber-control-technological-sovereignty
Тэксты Яўгена Марозава, якія мы абмяркоўваем у выпуску:Падкаст выпускае студыя Забі зяпу: linktr.ee/zabiziapu
Падтрымаць праэкт: patreon.com/zabiziapu
Не забывайце дасылаць нашыя выпускі сваім сябрам ды знаёмым. Кожная падабайка й рэпост дапамагаюць нам працаваць далей
-
Аўганістан лічацца адным зь лідараў па вырабку гэраіна. Звычайна ў гэтым абвінавачваецца тэрарыстычная арґанізацыя «Талібан», але ці гэта сапраўды так? У новым выпуску Ўладзь размаўляе са сваёй сяброўкай Паўлінай, дасладчая праца якой прысьвечана наркотыкам Аўганістана.
Як Аўганістан стаў залежным ад апіятаў? Пры чым тут СССР ды ЗША? Чаму забароны на вырабку наркотыкаў не працуюць так, як трэба? Ды хто атрымлівае з гэтага больш ґрошаў?
Падтрымаць студыю Забі зяпу: patreon.com/zabiziapu
Усе нашыя сацыяльныя сеткі ды іншыя падкасты: linktr.ee/zabiziapu
-
Ведаеце музыку M.I.A.? Аўтарку трэкаў Paper planes ды Bad Girls. Прадусарку аднаго з альбомаў Мадонны? Нават калі вы знаеце ейныя вядомыя трэкі, вы маглі анічога ня чуць пра ейную гісторыю. А там была грамадзянская вайна на роднай Шры-Лянцы, рэвалюцыянер-бацька, жабрацкае дзяцінства ў міграцыйных цэнтрах Брытаніі, а потым выбітная карʼера музыкі, якая зьмяніла хіп-хоп, дадаўшы яму палітычны аспэкт ды незвычайны саўнд. Уладзь расказвае сваёй сяброўцы Паўліне ўсё пра ейнае жыцьцё ды тамільскі народ, які дваццаць гадоў змагаўся за незалежнасьць. І праіграўшы, атрымаў голас для ўсяго сьвету. Голас M.I.A.
Падтрымаць студыю Забі зяпу: patreon.com/zabiziapu
Усе нашыя сацыяльныя сеткі ды іншыя падкасты: linktr.ee/zabiziapu
-
Трубадуры для нас сёньня — гэта нейкае імя намінальнае. Нейкія людзі зь Сярэднявечча, якія праходзілі да дам у замках ды пісалі ім вершы, а тыя за гэтага скідвалі паэтам дарагія хусткі ў знак вялікага каханьня. Звычайна больш ніхто нічога ня ведае. У тым ліку вядучы падкасту Ўладзь, якому ягоная сяброўка Вікця раскажа пра тое, як зьвязаныя трубадуры й рамантызм ХІХ стагодзьдзя, як яны апявалі мізагінію ды проста жылі яскравае жыцьцё. Абавязкова расказвайце пра наш падкаст сваім сябрам.
Цяпер у нас ёсьць тэлеграм: https://t.me/vikipedyja
Падтрымаць студыю Забі зяпу: patreon.com/zabiziapu
Усе нашыя сацыяльныя сеткі ды іншыя падкасты: linktr.ee/zabiziapu
-
Ґэнэрал Булак-Балаховіч — гэта чалавек-трыкстэр. Ён пачынаў Першую сусьветную як звычайны вайсковец, скончыў — як кіраўнік аддзела, падтрымліваючы чырвоных. А потым стаў белым, з сваім аддзелам забіраў Пскоў, дзе атрымаў рэпутацыю акрутнага кіраўніка за тое, што вешаў тых, хто падтрымліваў бальшавікоў. Потым ён перайшоў на бок Польшчы, а пазьней увогуле пачаў Палескі паход, падчас якога забраў Мазыр ды нечакана абвясьціў другі БНР. А яшчэ чыніў габрэйскія пагромы. А потым загінуў у Польшчы падчас змаганьня з нацыстамі.
Уладзь Кароткі расказвае сваёй сяброўцы Вікці дэтэктыўную гісторыю пра дзіўнае жыцьцё атамана Балаховіча, пра ягоныя ўздымкі ды ўпадкі. Абавязкова расказвайце пра наш падкаст сваім сябрам.
Падтрымаць студыю Забі зяпу: patreon.com/zabiziapu
Усе нашыя сацыяльныя сеткі ды іншыя падкасты: linktr.ee/zabiziapu
-
Пётар Машэраў застаецца адным з самых любімых кіраўнікоў дзяржавы для вялікай колькасьці беларусаў. Вядомы партызан, мэцэнат, пры ім Менск атрымаў званьне горада-героя, пры ім жа пачалося будаўніцтва мэтро. Але таксама беларускамоўныя школы пераводзіліся на рускую мову ды руйнаваліся гістарычныя будынкі. У гэтым выпуску аналізуем вобраз Машэрава, як ён сканструяваў вобраз “Белоруссии-партизаночки”, у якой ён змог стаць бездакорным героям.
Уладзь Кароткі заклікаў у студыю сваю сяброўку Вікцю, дзе яна расказала яму пра сваё бачаньне асобы Машэрава ды ўплыва яго на БССР. Асьцярожна! Выпуск вельмі сьмешны й цікавы, таму мы дазваляем даслаць яго толькі 5 сябрам.
Падтрымаць студыю Забі зяпу: patreon.com/zabiziapu
Усе нашыя сацыяльныя сеткі ды іншыя падкасты: linktr.ee/zabiziapu
-
Паўднёвая Францыя, ХІІ стагодзьдзе. Усё болей узмацняецца рух людзей, якія называюць сябе “добрымі хрысьціянамі”. Яны вераць у тое, што чалавецтва жыве ў кайданах злога Бога, які стварыў хлусьлівы сьвет матэрыі. Яны адмаўлялі Стары Запавет, першародны грэх, лічылі, што жанчыны могуць быць сьвятаркамі ды былі пацыфістамі. Як так атрымалася? Чаму Папа Рымскі Інакентый ІІІ пачаў супраць іх крыжовы паход і чаму пра іх ведае няшмат людзёў?
Уладзь Кароткі пазваў у студыю сваю сяброўку Соню, дзе расказаў ёй усе падрабязнасьці гэтае дзіўнае й неймаверна цікавае гісторыі. Слухайце ды расказвайце пра наш падкаст сваім сябрам.
Падтрымаць студыю Забі зяпу: patreon.com/zabiziapu
Усе нашыя сацыяльныя сеткі ды іншыя падкасты: linktr.ee/zabiziapu
-
16 траўня студыя падкастаў Забі зяпу выпускае новы падкаст — Вось, што я знайшоў у Вікіпэдыі — у ім ягоны вядоўца Ўладзь Кароткі будзе разам са сваімі сябрамі расказваць пра ўсё цікавае, што яны знайшлі ў сеціве. Пра мастачак Рэнэсансу, трубадураў, Машэрава ды Ісьляндыю. З жартамі, фактамі ды асабістымі гісторыямі. Будзе цікава ды лямпава. Першы выпуск будзе пра катараў — вернікаў ХІІ стагодзьдзя, якія верылі, што жывуць у пекле (ну амаль). Слухайце на ўсіх пляцоўкай раз на два тыдні
Падкаст выпускае студыя Забі зяпу: https://linktr.ee/zabiziapuПадтрымаць праэкт: patreon.com/zabiziapu
Не забывайце дасылаць нашыя выпускі сваім сябрам ды знаёмым. Кожная падабайка й рэпост дапамагаюць нам працаваць далей