Bölümler
-
Гераіняй сённяшняга “Рэдактарскага падкаста” стала мастачка і спявачка Анастасія Рыдлеўская
Сваёй творчасцю яна выбудоўвае цэлы сусвет, які сатканы з юнгіянскіх, фальклорных і аўтабіяграфічных сімвалаў. Карціны ўвасабляюць песні, музыка гучыць саўндтрэкам да карцін. Яе музыка – гэта наватарская электроніка з элементамі фолка, якая, па словах музычнага крытыка Аляксандра Чарнухі, стылістычна ўстае ў адзін радок з CocoRosie, Fever Ray і Bjork.
Апроч гэтага, Насця стварыла, напрыклад, велізарныя маскі для прэм’еры тэатральнага сезона “Рамэа і Джульеты” ва Ўроцлаве, займаецца сцэнаграфіяй для спектакля Rozstrzelani, вядзе майстар-клас па мастацтву і літаратурны клуб. Як ёй усё гэта ўдаецца – слухаем у эфіры “Рэдактарскага падкаста”!
Фота – Hanna Šot
Download: t.me/radioplatoshowsarchive/1291
-
У госці “Рэдактарскага падкаста” завітаў адзін з нашых улюбёных беларускіх гуртоў – “Каларыт Кульмана” 🎶
Як апісваюць самі музыкі сваю творчасць, яны граюць парадаксальную тэхна-джаз імправізацыю: пры кожным спатканні ў іх нараджаюцца ўнікальныя кампазіцыі, якія яны афармляюць у п’есы. Пра іх творчы метад, пра існаванне “паміж” у канцэртнай тусоўцы і пра праект “Кубарь” – калабарацыю са славутым барабаншчыкам Арцёмам Залескім – у сённяшняй гутарцы! А таксама шмат музыкі ад гурта, у тым ліку, эксклюзіў з будучага рэліза 😏
Download: https://t.me/radioplatoshowsarchive/1273
-
Eksik bölüm mü var?
-
“Рэдактарскі падкаст” на сувязі! Сёння гутарым са стваральнікам пабліка “Подпольный вестник” (t.me/nenavizhu_rock) і лэйбла Podpolie 375 (www.instagram.com/podpolie.375), прамоўтарам, музыкам і пісьменнікам Арцёмам пра менскую андэрграўндную індзі- і панк-сцэну.
Што зараз адбываецца на інструментальнай сцэне сталіцы, дзе выдаць кнігу без выдавецтва і як зладзіць тур па абласных гарадах Беларусі для кардонавай фігуры Вана Даркхолма – пра ўсё гэта ў сённяшняй гутарцы.
Download: t.me/radioplatoshowsarchive/1246
-
У новым эпізодзе "Рэдактарскага падкаста" сустракаем адных з арганізатараў кракаўскага фестываля LTCŃ Стаса Pocketrave і Глеба Ляпейку.
Вялікі летні пікнік адбудзецца ўжо ў гэтую суботу, 27 ліпеня 2024-га, у гарадскім парку Jordana. Мы злавілі оргаў перад актыўнай фазай падрыхтоўкі і распыталі пра тое:
🟡 як ім удалося сабраць такі комба-лайнап (на фэсце выступяць РСП, Leibonik, а таксама 🥁🥁🥁 Mustelide, Mandzik, Groove Dealer і Emil Zenko);
🟡 як можна наведаць фестываль, нават калі ты ў Беларусі (рабяты стварылі віртуальную арт-галерэю беларускіх мастакоў і мастачак, у якой будзе ісці прамая трансляцыя з электроннай сцэны фестываля);
🟡 як фестывалю ўжо пяты год атрымліваецца заставацца некамерцыйным з бясплатным уваходам і як іх у гэтым падтрымаць (за любы данат, дарачы, табе дашлюць аўтарскі вайбовы гайд па Кракаву – чэк зыс аўт!).
Пра ўсё гэта і не толькі – у сённяшнім выпуску!
Download: https://t.me/radioplatoshowsarchive/1209
-
Усім ёў! І гэта не фармальнае прывітанне, а жыццёвае крэда маладога музыкі, фотамастака і зацятага аматара скейтбордынгу Аляксея Грызунта aka Лайтовы aka grisbe. З ім мы сустракаемся ў сённяшнім "Рэдактарскім падкасце", каб пагутарыць пра гэтыя тры існасці, якія спляліся ў "філасофію бервяна на калёсах", а таксама паслухаць трохі музыкі ад Аляксея і яго ўлюбёных гуртоў.
-
Сёння ў "Рэдактарскім падкасце" мы слухаем прэм'еру альбома Fragments,які выходзіць на лейбле Radio Plato а таксама гутарым з музыкамі пра жыццё-быццё, сумесную калабу і, канешне ж, пра плытку.
Fragments – змрочны нуарны альбом, які з'явіўся з калабарацыі двух менскіх музыкаў – бітмэйкера Drum Warz і гітарыста JJ.OK.
Cлухаць альбом: https://album.link/drum-warz-jjok-fragments
Падтрымаць на Bandcamp: https://radioplato.bandcamp.com/album/fragments
-
У эфір Radio Plato вяртаецца «Рэдактарскі падкаст» з цудоўнай нагодай: падкасту Logika Ritma, які робіць агляды электроннай музыкі, нядаўна споўнілася 10 гадоў! Мы запрасілі стваральнікаў Андрэя Вусевіча і Сашу Ананьева ў госці і пагутарылі з імі пра вандроўкі праекта па розных радыёстанцыях, інтравертнага слухача «Логікі» і сілу музыкі, якая вось ужо 10 гадоў працягвае натхняць рабят пра яе расказваць. Ну і канешне, у эфіры прагучаць улюбёныя трэкі герояў. З юбілеем, даражэнькія!
Download: https://t.me/radioplatoshowsarchive/1104
-
Слухаем гутарку з тэатральнай рэжысёркай і стваральніцай музычнага праекта Open Focus Жэняй Давідзенка. Апроч таго, што нядаўна адбылася прэм’ера яе п’есы ў Шэкспіраўскім тэатры Гданьска, яна працуе бармэнкай у бары "Мірзам". Як міксуюцца гэтыя два заняткі, а таксама што адбываецца ў закуліссі тэатра – слухай у нашай размове.
Download: t.me/radioplatoshowsarchive/1038
-
The next guest of the Editorial Podcast is Nadzeya Ilkevich, culture manager and co-founder of CreateCulture Space in Vilnius. The creative hub is quickly turning a year old - a great opportunity to learn more about the venue and what events are held there, to admire Nadzeya's unbridled obsession with culture and to learn why diving is an excellent antidote to burnout, as well as to listen to the Belarusian-Ukrainian-Apalachian band Slavalachia (also produced by our guest).
Download: t.me/radioplatoshowsarchive/992
-
Сёння ў "Рэдактарскім падкасте" мы хочам расказаць пра адную выставу, якая адбылася ў верасні 2023 года ў Варшаве. Гэтая выстава праходзіла ў вельмі незвычайным месцы горада – адукацыйным павільёне Kamień на беразе Віслы.
Выстава там была таксама да пары: біяарт-іерогліфы беларускай мастачкі Мілы Коткі. Назва выставы Bio-Art Hybrid-Media Exhibition "ENDO-EXO". Як бачым з назвы, там быў не толькі біяарт самой мастачкі, але і гібрыдныя медыя. Напрыклад, частка выставы праходзіла ў віртуальнай прасторы, куды можна было прыйсці і прайсціся разам з аватарам мастачкі уздоўж экспанатаў. Таксама ў выставе прыняла ўдзел некалькі куратараў, музыкі, спеўны хор і віджэі.
Мы пагутарылі з самой мастачкай пра пераходы паміж унутраным і знешнім, рэальным і віртуальным, мастацкія метаверсы (а тут пра Kotkaverse) і ролю поўні ў івэнтах, а таксама сабралі ўражанні ад усёй творчай каманды і працы, якія нараджаліся ва ўзаемадзеянні з артам Коткі – атрымалася своеасаблівая экскурсія па выставе з бэкстэйджнымі байкамі і філасофскай выкладкай мастацкага выказвання.
Download: t.me/radioplatoshowsarchive/988
-
Сёння ў гасцях «Рэдактарскага падкаста» электронны лайв-музыка і адзін з арганізатараў кракаўскага музычнага пікніка Letucień Стас Pocketrave.
У гэтым выпуску мы абмяркуем яго лайв-сэтап, творчую матывацыю, а таксама кракаўскую музычную сцэну і тое, як Letucień з кожным годам становіцца ўсё больш значнай музычнай падзеяй горада. І, канешне, паслухаем музыку, якую прынёс госць, гэтым разам – яго ўласнага аўтарства.
Download: t.me/radioplatoshowsarchive/947
-
This is a special pre-release episode of Editorial Podcast. We listen to the new album by Vapna just released on Radio Plato label together with bands' frontman Andrei Vazyanаu. Tune in!
-
Сёння ў «Рэдактарскім падкасце» беларускі арт-поп, босанова-бэнд Soyuz.
У хлопцаў мінулай восенню выйшаў трэці альбом Force of the Wind (gruppasoyuz.bandcamp.com/album/force-of-the-wind) на сусветна вядомым лэйбле Mr Bongo, іх сталі круціць на радыё кшталту NTS і BBC, а Джайлз Петэрсан запрасіў выступіць на сваім фестывалі We Out Here. Пагутарылі з хлопцамі пра тое, як ствараўся альбом, як яны трапілі на Mr Bongo, а таксама як Варшава дапамагае развівацца беларускім музыкам. Плюс чароўная музыка ад гурта!
Tracklist:
01. Soyuz - Song With No Words (Песня без слов)
02. Soyuz - Offscreen (За кадром)
03. Soyuz - I Knew It (feat. Kate NV) (Я так и знал)
04. Soyuz - Glance (Мгновение)
05. Soyuz - How Are You (feat. Sessa) (Como é que vai você)
06. Soyuz - Beige Days (Бежевые дни)
-
На мінулым тыдні былі падведзены вынікі чацвёртай прэміі Open Belarusian Electronic Music Awards, якая шляхам адкрытага галасавання вызначае фаварытаў менскай і (не толькі) клубнай сцэны.
Мы запрасілі ў «Рэдактарскі падкаст» заснавальніцу прэміі Юлію Машкарову, каб пагутарыць пра сёлетнія вынікі, арганізацыю прэміі, маладую кроў, стан менскай клубнай сцэны, а таксама паслухаць музыку амбасадораў беларускай электронікі.
Tracklist:
1. Buben - Slender
2. Ambassador 21 – Fuck All Systems
3. Nadin Katrin - Step
4. Ambassador 21 - Golod
5. Donald Dark - Clone D
6. Buben - Check Your Mind
7. Fat Not Dead - Dead dogfish
Азнаёміцца з вынікамі прэміі можна тут: www.obema.club/
-
Вяртаемся з «Рэдактарскімі падкастамі»! У гэтым выпуску – гурт Syndrom Samazvanca
У хлопцаў нядаўна выйшаў новы, ужо другі альбом Vostraŭ skarhaŭ (https://radioplato.by/news/fresh/syndrom-samazvanca-vostrau-skarhau-lp) – восем музычных праменадаў па арт-року, псіхадэліі і краут-року з надзённымі гісторыямі і вобразамі, якія трапляюць у самае сэрца сучаснага беларуса. Пра альбом, музычны шлях і натхненні гурта слухайце ў гэтым эпізодзе!
-
У сённяшнім эфіры Radio Plato слухаем новы выпуск «Рэдактарскага падкаста», госцям якога стаў наш добры сябра, віленскі дыджэй і адзін з заснавальнікаў лэйбла Dubartis Арцём Салдатаў.
Сёлета на лэйбле выйшла вінілавая кампіляцыя па дабу і эксперыментальнаму хіп-хопу Dubartis Compilation (https://radioplato.by/news/release/dubartis-compilation) з лепшых рэлізаў лэйбла за апошнія дзесяць гадоў – і гэта, на наш погляд, адна з самых цікавых плытак за 2022 год.
У эфіры мы паслухаем некалькі трэкаў адтуль, а таксама пагутарым пра літоўскую даб-сцэну, Святыя Граалі ў савецкім груве і пра тое, ці здараюцца цуды ў цяпершані час.
-
У госці «Рэдактарскага падкаста» завітаў наш добры сябра, сузаснавальнік бара Karma Саша Качан. Разам з камандай яны нядаўна зладзілі прэопэнінг гданьскай Кармы, дзе, уласна кажучы, мы і правялі нашую гутарку. Пагутарылі пра асаблівасці прыморскай версіі бара, пра тое, як увасці ў бар ці можна з яго выйсці, а таксама паслухалі яго плэйліст да чытання і што пад яго Саша чытае (не рэп 😏).
Download: https://t.me/radioplatoshowsarchive/694
-
У мінулую пятніцу на лэйбле Radio Plato выйшаў Utulna – новы альбом маляўнічых джазі-бітоў ад Patapenka.
З гэтай нагоды мы запрасілі Вову ў эфір «Рэдактарскага падкаста», дзе правялі разам з ім экскурсію па альбоме і даведаліся, як нараджаліся трэкі, як малпа, якая грае на піяніна, паўдзельнічала ў стварэнні альбома і якія дзверы трэба адчыніць, каб трапіць у тэрапеўтычны свет Утульнасці.
Паслухаць альбом: https://radioplato.bandcamp.com/album/utulna
Download the podcast: https://t.me/radioplatoshowsarchive/681
-
Вяртаем у эфір «Рэдактарскія падкасты». Для пачатку ў фармаце стэнд-элоўн, а там паглядзім. Як заўжды, гэта добрая музыка ад аўтараў шоў Stereobeaver і KorneJ і лёгкая балбатня аб усім агулам, напрыклад, у гэтым выпуску пра рэвіталізацыю Лукіскай турмы ў Вільні, камп’ютарную любоў і жыццё каля мора.
https://t.me/radioplatoshowsarchive/669
-
У новым эпізодзе «Рэдактарскага падкаста» да нас завітаў наш добры сябра, стваральнік і прадзюсар відэапрац, а таксама з нядаўніх часоў актыўны дыджэй Alex Skidan. Гутарым з Лёшам пра ягоны творчы шлях самурая, апошнія працы для Dlina Volny, Rap & Vogue і іншых, а таксама пра тое, калі наступае старасць (і ці наступае ўвогуле). Плюс слухаем купку трэкаў з Лёшынай падборцы, у тым ліку яго першы вініл з аўтографам ад Pompeya. Пагналі!
Інтэрв'ю было запісана перад вайной.
Download: https://www.mixcloud.com/radioplato/radio-plato-editorial-podcast-103-w-alex-skidan/
- Daha fazla göster