![Апавяданьні. Улад-Ініцкі](https://is1-ssl.mzstatic.com/image/thumb/Podcasts116/v4/d7/ee/4a/d7ee4aa7-fa41-c2d4-0039-090cd565d3c8/mza_17762163108443324500.jpg/250x250bb.jpg)
Зборнік апавяданьняў (1929) Уладзіслава Паўлюкоўскага (напісаны пад псэўданімам Улад-Ініцкі) складаецца з часам сумных, а часам мудрагеліста вясёлых і анэкдатычных абразкоў з жыцьця беларусаў за Польшчай, у прыватнасьці Вільні. Гісторыйкі дасюль застаюцца актуальнымі і павучальнымі, а да ўсяго цікавым дакумэнтам часу. Аўтар з любоўю кпіць зь беларусаў, з сябе, крытыкуе крывадушніцтва Касьцёла і Царквы, скнарства рэлігійнікаў і адвечную несалідарнасьць беларусаў. Гумарыстычнае апавяданьне "Ня поўныя беларусы" заслугоўвае асаблівай увагі чытацтва. Гэта вельмі насычанае кароткае апавяданьне з цікавым філязофскім і палітычным пасланьнем, а яшчэ з мудрагелістай фэмінісцкай падаплёкай.
Доўгі час забытыя і схаваныя, апавяданьні пісьменьніка - вязьня Лукішак, Бярозы Картускай і ГУЛАГу вяртаюцца да чытачоў.
Аўдыякніга запісана на ахвяраванні падпісчыкаў праекта audiobooks.by.