Episodi

  • 18 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — вандроўнік, вулічны артыст, журналіст-фрылансер Аляксандр Гойшык.

    Чым больш ты вандруеш, тым больш пераконваешся ў тым, наколькі мы адметныя, наколькі мы цікавы народ і колькі ў нас таго, чым сапраўды можна ганарыцца. Нам проста неабходна навучыцца любіць і паважаць сябе. Але мы не мусім закрывацца ў гэтай сваёй любові, а мусім браць нешта цікавае і карыснае ад іншых народаў. І такім чынам упісвацца, убудоўвацца ў агульны сусвет, перакананы Аляксандр Гойшык.

    Пра тое, чаму беларусы не берагуць сваё, навошта беларусам за мяжой трэба імкнуцца захоўваць і пашыраць сваю беларускасць і пра падабенства беларусаў і майя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам Гойшыкам.

  • Размовы пра тое, што беларусы і рускія — гэта практычна адзіна народ, — не больш чым прапаганда, якую мэтаскіравана ўліваюць нам у галовы. Мы вельмі адрозныя, а такія размовы шкодныя. Бо маюць на мэце выключна прывучэнне беларусаў да думкі, што Беларусь мусіць стаць часткай Расіі, а яны — часткай “трыадзінага братэрскага народа”. Таму нам неабходна захоўваць сваю ідэнтычнасць, пашыраць выкарыстанне беларускай мовы і будаваць адносіны з Расіяй як суседскія, не больш, перакананая Ганна Красуліна.

    Пра тое, чаму беларусы — гэта не “рускія са знакам якасці”, навошта ў часы глабалізацыі думаць прра нацыянальную ідэнтычнасць і ці трэба запускаць кракадзілаў у роў на мяжы Беларусі і Расіі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ганнай Красулінай.

  • Episodi mancanti?

    Fai clic qui per aggiornare il feed.

  • 4 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — былы галоўны архітэктар праектаў у Інстытуце Белжылпраект, выкладчык, сябра Згуртавання беларусаў Канады Пётр Шварцман.

    Архітэктурныя рашэнні беларускіх гарадоў павінны быць такімі, каб дапамагаць чалавеку фармаваць ці ўзмацняць сваю беларусацэнтрычнасць. Падкрэсліваць нашу адметнасць і сувязь са сваёй зямлёй. Бо немагчыма быць свабодным, заставацца творчай асобай і захоўваць сваю беларускасць, калі вакол усё “шэрае і ніякае”, перакананы Пётр Шварцман.

    Пра тое, чаму цяжка быць творчым і свабодным чалавекам, калі наўкол цябе ўсё “шэрае і ніякае”, у якой камеры павінен адбываць пакаранне Лукашэнка і пра важнасць нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Пятром Шварцманам.

  • 28 снежня ў эфіры Еўрарадыё — былы народны дэпутат СССР і экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XIII склікання, сябра Палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дырэктар Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў, дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі.

    Дзякуючы таму, што ў БССР дзяржаўнай мовай была беларуская, нам удалося захаваць яе — пераважная большасць беларусаў хай і не размаўляе на ёй, але беларускую мову разумее. Але тое, што беларуская наменклатура і ў савецкія часы, і ў часы незалежнасці не была нацыянальна арыентаванй, а ўвесь час азіралася на Маскву, стала прычынай адсутнасці беларускай павесткі на дзяржаўным узроўні. У выніку чаго мы маем сёння дзяржаўны генацыд усяго нацыянальна арыентаванага, перакананы Аляксандр Дабравольскі.

    Пра тое, чаму нам так важна заставацца беларусамі, хто вінаваты ў тым, што мы не скарысталіся гістарычнымі мамантамі і не пабудавалі беларускую Беларусь, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам Дабравольскім.

  • 21 снежня ў эфіры Еўрарадыё — архіепіскап Наваградскі, першы іерарх Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Святаслаў (Логін).

    Для нас як нацыі і як этнаса сёння вельмі важна, каб беларусы заставаліся беларусамі, дзе б яны ні знаходзіліся — у якой краіне, пры якой уладзе, у якіх умовах. Бо калі мы сёння застанемся беларусамі, то нашчадкі нашы таксама будуць беларусамі і будуць пра нас захоўваць памяць. Калі ж мы адрачэмся ад свайго беларускага, то мы памром канчаткова з часам — і як асобы, і як народ, перакананы Уладыка Святаслаў.

    Пра тое, чаму нам так важна заставацца беларусамі, чаму на нас Гасподзь насылае такія выпрабаванні і ці можна “бараніць сваё” з дапамогай сілы і зброі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Уладыкам Святаславам, першым іерархам Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

  • 14 снежня ў эфіры Еўрарадыё — доктар медыцынскіх навук, прафесар імуналогіі ў Міжнародным інстытуце радыёэкалогіі імя Сахарава, супрацоўнік Міністэрства аховы здароўя Канады, аўтар 100 навуковых прац, паэт, старшыня аўтарскага аддзела Згуртавання беларусаў Канады, рэдактар вэб-часопіса “Культура. Нацыя”, актывіст беларускай дыяспары Атавы Пётра Мурзёнак.

    Калі мы хочам існаваць як суверэнная, незалежная дзяржава, то моўнае пытанне да працэсаў будаўніцтва Новай Беларусі мусіць быць падключанае абавязкова. Без нацыянальнай мовы мы ператворымся ў дадатак да ўсходняга суседа і станем “рускімі са своеасаблівым дыялектам”. А гэта можа прывесці і да знікнення беларусаў калі не як этнасу, то як нацыі, перакананы Пётра Мурзёнак.

    Пра тое, як звязаныя моўнае пытанне і дзяржаўны суверэнітэт, як нам гэтае пытанне вырашыць і захавацца як нацыя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Пётрам Мурзёнкам.

  • 7 снежня ў эфіры Еўрарадыё — бізнесмен, мецэнат, сябра беларускай дыяпары Таронта (Канада) Уладзімір Грыгорык.

    Мы мусім працаваць на тое, каб людзі ўсёй планеты ведалі і бачылі, што беларусы таленавітыя, што яны могуць ствараць выдатныя рэчы, што яны здольныя прыўнесці нешта ў жыццё ўсяго чалавецтва. Але пры гэтым мы павінны ганарыцца тым, што мы — беларусы, што мы — з Беларусі. Бо агульная прыгажосць на нашай планеце мусіць складацца з нашых нацыянальных адметнасцяў. Такіх, у тым ліку, як мова, культура, гісторыя і традыцыі, перакананы Уладзімір Грыгорык.

    Пра тое, як звязаныя бізнес і нацыянальныя каштоўнасці, чаму Лукашэнка так ненавідзіць прадпрымальнікаў і ці можна пабудаваць Новую Беларусь, не пазбавіўшыся лукашызма, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Уладзімірам Грыгорыкам.

  • 30 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — мастачка, сяброўка беларускай дыяспары Атавы (Канада), выкладчыца каледжу мастацтваў Атавы Алена Ляпко.

    Мы шмат апошнім часам разважаем пра гістарычную памяць і пра неабходнасць пашыраць выкарыстанне беларускай мовы беларусамі, пра ўзмацненне ідэнтычнасці і свядомасці. І гэта сапраўды нам як нацыі неабходнае. Без гэтага мы не можам будаваць новае грамадства і Новую Беларусь. Але найперш сёння нам неабходная еднасць. Менавіта яна мусіць стаць нашай нацыянальнай ідэяй на гэтым гістарычным этапе. Без еднасці ў нас не будзе нічога, перакананая Алена Ляпко.

    Пра тое, як творцу выжыць і захаваць сябе ў эміграцыі, навошта беларусам у іншай краіне ведаць беларускую мову і захощваць сваю ідэнтычнасць, а таксама пра тое, чаму мы не зможам нічога дасягнуць без еднасці і як нам тую еднасць здабыць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аленай Ляпко.

  • 23 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — беларускі вясляр, удзельнік дзвюх Алімпіяд, баец палка Каліноўскага Павел “Дзядзька” Шурмей.

    Ніхто за нас наш лёс не вырашыць, і таму нельга аддаваць сваю будучыню ў рукі камусьці іншаму. Адпаведна, мы павінны навучыцца браць на сябе адказнасць. І не толькі за свой лёс, за сваю будучыню, але і за будучыню сваёй сям'і ды сваёй краіны. Бо гэта ўсё ўзаемазвязанае. Каб гэта зразумець, дастаткова ведаць гісторыю, перакананы Павел “Дзядзька” Шурмей.

    Пра тое, як звязаныя гісторыя і будучыня Беларусі, ці магчымае вызваленне краіны мірным шляхам, і пра важнасць умення браць адказнасць за свой лёс у свае рукі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам “Дзядзькам” Шурмеем.

  • 16 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — палітычная, грамадская і культурніцкая дзяячка, былая сяброўка Сойма Беларускага Народнага Фронта “Адраджэнне”, сяброўка Рады дырэктароў Фундацыі Крычэўскага, архівістка Валянціна Трыгубовіч.

    Для любога чалавека найбольш важнай з’яўляецца магчымасць свабоднага і камфортнага жыцця на роднай зямлі. Апроч таго, неабходна, каб у Беларусі ў прыярытэце былі беларуская мова і культура. А для таго, каб беларусы заставаліся ў еўрапейскім кантэксце, трэба, каб у людзей былі юрыдычныя і фінансавыя магчымасці для розных замежных вандровак, перакананая Валянціна Трыгубовіч.

    Пра тое, чым займалася і займаецца беларуская эміграцыя ў ЗША, хто насамрэч зрабіў беларускую мову адзінай дзяржаўнай, чаму гэта не спадабалася беларускаму грамадству ўзору канца 1980-х гадоў і як нам беларусізаваць Беларусь, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Валянцінай Трыгубовіч.

  • 9 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — сябра Каардынацыйнай рады, прадстаўніца франкцыі "Адзінства па-над межамі", кіраўніца народнага консульства Беларусі ў Шатландыі, дырэктарка аддзела па сацыяльнай апецы Міністэрства аховы здароўя Шатландыі Ірына Маклейн.

    Як гэта ні прыкра, сёння для большасці замежнікаў брэнд Беларусі — у трох словах: дыктатура, Лукашэнка, бульба. І нам трэба зрабіць усё магчымае, каб гэты лукашысцкі брэнд змяніць на брэнд нармальнай еўрапейскай краіны. Мы мусім паказваць свету Беларусь, якую мы любім. Але каб гэта пачаць рабіць, нам неабходна навучыцца не саромецца быць беларусамі, перакананая Ірына Маклейн.

    Пра тое, чым падобныя лёсы Беларусі і Шатландыі, чаму беларусамі часцей становяцца, чым нараджаюцца, і адкуль “лукашызм” у Каардынацыйнай радзе, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ірынай Маклейн.

  • 2 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — багаслоў-рэфарматар, царкоўны гісторык, евангеліст, экс-палітвязень, футбаліст-аматар Зміцер Хведарук.

    Можна шмат гаварыць пра цяжкі гістарычны лёс, пра спадчыну ВКЛ і пра ціск Расійскай імперыі, пра русіфікацыю і паланізацыю, але, на вялікі жаль, беларускі народ да сёння працягвае “намацваць” сваю ідэнтыфікацыю, асэнсоўваць і ўсведамляць сябе як нацыю. І гэта вельмі важны, хоць і балючы працэс, які мы мусім прайсці да канца. Бо Святое Пісьмо кажа пра тое, што Бог даў чалавеку ідэнтычнасць. Мы не можам не прыняць таго, што дае нам Бог, перакананы Зміцер Хведарук.

    Пра тое, чаму нацыянальныя адметнасці народа — Божы падарунак, чаму беларусы не хочуць той падарунак прымаць і ніяк не вызначацца са сваёй ідэнтычнасцю і ці можна прабачыць злачынцу, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Змітром Хведаруком.

  • 26 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — экс-супрацоўнік генпракуратуры Беларусі і былы сябра ініцыятывы былых сілавікоў BYPOL Алег Талерчык.

    Можна разважаць пра тое, якую цудоўную Беларусь мы пабудуем, як толькі ў нас з’явіцца такая магчымасць. Можна казаць пра эканамічныя ды ўсе іншыя рэформы, якія мы правядзем. Але без дзвюх рэчаў ніякай Новай Беларусі ў нас не будзе — без вяртання сабе беларускай мовы і сябе ў родную мову і без ачышчэння нашага грамадства праз дэкамунізацыю, дэлукашызацыю і люстрацыю, перакананы Алег Талерчык.

    Пра тое, якім чынам можна вярнуць у агульнае карыстанне беларускую мову, якая люстрацыя ў Беларусі магчымая, і пра пагрозы прыходу да ўлады прарасійскіх сіл мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алегам Талерчыкам.

  • 19 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — музыкант, лідар праекта LEIBONIK, інжынер, гулец “Што?Дзе?Калі?”, інтэлектуал і мамчын сынок Сяргей Башлыкевіч.

    Веры ў канцэпцыю нейкай Новай Беларусі, якая не толькі будзе ў нас неўзабаве, але і ў тое, што яна будзе не такая, як зараз, практычна няма. Новая Беларусь — гэта нешта такое, чаго мы ніколі не дасягнем. А вось у сучасную Беларусь, якую мы здолеем усе разам пабудаваць, не толькі варта, але і трэба верыць, перакананы Сяргей Башлыкевіч.

    Пра тое, што такое “вось-вось Беларусь”, чым яна адрозніваецца ад Новай Беларусі і ці трэба будзе ў ірвы на беларуска-расійскай мяжы запускаць кракадзілаў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Башлыкевічам.

  • 12 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — гід па Каталоніі, беларус па ідэнтычнасці, чэх па пашпарце і каталонец па перакананнях Павел Кірылёнак.

    Нацыянальная ідэя беларусаў практычна нічым не адрозніваецца ад нацыянальнай ідэі любой еўрапейскай нацыі. І гэтая ідэя ў тым, што мы ёсць, мы — беларусы і ў нас ёсць свая хата, у якой мы жывем. Ці некалі зможам у яе вярнуцца, каб там працягваць жыць. І гэта вельмі прынцыповыя рэчы, якія сведчаць, што нацыянальная ідэя ў нас ёсць, яе не трэба прыдумляць. Але трэба яе развіваць і ўзмацняць, перакананы Павел Кірылёнак.

    Пра тое, ці падобныя беларусы і каталонцы, як нам усвядоміць важнасць нацыянальных каштоўнасцяў, культуры і сваёй мовы, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Кірылёнкам.

  • 5 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — сяброўка беларускай дыяспары Даніі, куратарка і арганізатарка культурных імпрэз дыяспары, тэатральны крытык, валанцёрка Таня Віланэла.

    Беларусы адметныя спалучэннем такіх якасцяў, як міласэрнасць, талерантнасць і гасціннасць. Нам неабходна гэтыя рысы ў сабе ўмацаваць, пашырыць на ўсё беларускае грамадства і зрабіць іх сваёй нацыянальнай ідэяй, а потым несці гэтую беларускую прыгажосць усяму сусвету, перакананая Таня Віланэла.
    Пра тое, як у гэтыя змрочныя часы не толькі адшукаць у сабе міласэрнасць і талерантнасць, але і пашырыць гэтыя якасці, чаму сёння надзвычайнае значэнне маюць культура і яе захаванне, а таксама пра тое, ці вернецца эміграцыя на радзіму, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Таняй Віланэла.

  • 28 верасня ў эфіры Еўрарадыё — сяброўка Пашыранай рады Згуртавання беларусаў Германіі “Razam”, сузаснавальніца Фестывалая беларускай культуры “Minsk&Minga”, спецыялістка ў галіне інтэлектуальнай уласнасці Іна Валіцкая.

    Як гэта ні дзіўна, але менавіта ў патрыярхаце, які пануе ў беларускім соцыюме, і палягае большасць праблем, якія мы сёння маем. Колішнія каланізатары і сённяшнія дыктатары, якія імкнуцца зрабіць з нас рабоў і забіраюць нашу свабоду, — першасная прычына няшчасцяў беларускай нацыі. Дый стэрэатыпы кшталту “прэзідэнцтва не для жанчыны” не набліжаюць нас да Новай Беларусі, перакананая Іна Валіцкая.

    Пра тое, як пазбавіцца патрыярхальнага мыслення і чаму без гэтага не пабудаваць Новай Беларусі, чаму культура сёння мае першаснае значэнне, і пра нацыянальныя каштоўнасці мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Інай Валіцкай

  • 21 верасня ў эфіры Еўрарадыё — радавы Нацгвардыі ЗША, digital-маркетолаг, актывіст беларускай суполкі Філадэльфіі Яўген Луцкі.

    Для таго, каб беларусы не пакідалі радзіму ў пошуках лепшай долі, дзяржава мусіць гарантаваць ім магчымасць атрымання дабрабыту на роднай зямлі. Для гэтага мы павінны адбудаваць у Беларусі моцную эканоміку. Што немагчыма без свабоды. Бо толькі свабодны чалавек у свабоднай краіне здольны збудаваць свой дабрабыт, перакананы Яўген Луцкі.

    Пра тое, што нацыянальнага ў жаданні дабрабыту, навошта беларусам за мяжой беларуская мова і культура, а таксама пра тое, ці здольныя беларусы адваяваць сваю свабоду, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Яўгенам Луцкім

  • 14 верасня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўніца Асацыяцыі беларускага бізнеса за мяжой (АВВА), бакалаўр бізнес-адміністравання, магістарка гуманітарных навук у галіне міжнароднага бізнеса Аляксандра Беланогава.

    Склалася сітуацыя, калі ў нас як у нацыі пачаўся рост уласнай годнасці. Нам стала мала не толькі “чаркі і шкваркі”, але і больш паважнага дабрабыту — беларусы зразумелі, што ў іх ёсць нацыянальны гонар. Менавіта таму, побач з ростам дабрабыту ішлі рост нацыянальнай свядомасці і годнасці. Яны і мусяць заўжды існаваць побач і развівацца адначасова. Нельга думаць, што спачатку мы падвысім дабрабыт, а толькі потым зоймемся пытаннямі нацыянальнага адраджэння, перакананая Аляксандра Беланогава.

    Пра тое, чаму без пашырэння нацыянальнай свядомасці мы не пабудуем сапраўды эканамічна сталую краіну, навошта міжнароднаму бізнесу беларуская мова і пра салідарнасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрай Беланогавай.

  • 7 верасня ў эфіры Еўрарадыё — сяброўка каманды прадстаўніцы па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольгі Гарбуновай, феміністка, квір-нізавая актывістка Наста Базар.
    Беларускія жанчыны праявілі сябе, узялі на сябе адказнасць за змены ў краіне не ўпершыню ў гісторыі. І да 2020 года жанчыны былі і ў атрадах паўстанцаў, і ў партызанскіх атрадах, і на іншых адказных ды небяспечных “франтах”. Яны былі і яны праяўлялі сябе заўсёды. Як і ЛГБТ — яны таксама былі сярод нас заўсёды. Іншая рэч, што іх роля і іх асобы не трапілі ў падручнікі па гісторыі па віне тых, хто гэтую гісторыю пісаў. Гэта трэба змяняць, гісторыю трэба дапаўняць. Бо любыя змены, любыя праекты будучыні мусяцць будавацца на гендарнай роўнасці — без гэтага ў нас нічога годнага не атрымаецца пабудаваць, перакананая Наста Базар.
    Пра тое, чаму Новую Беларусь не пабудаваць без прыняцця гендарнай роўнасці, як пазбавіць беларускае грамадства патрыярхальнасці і пра ролю гісторыі ў фармаванні гэтай патрыярхальнасці мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Настай Базар.