Аўдыякніга змяшчае запісы вершаў Генадзя Бураўкіна розных гадоў, а таксама паэмаў "Хатынскі снег", "Узнясенне".
Чытае аўтар.
«Да тых, хто застанецца, у мяне адна вялікая просьба: берагчы Беларусь, прадаўжаць тое, што зрабілі і недарабілі яе сыны лепшыя. І спадзявацца, што ўсе мы — і тыя, што былі, і тыя, што будуць, і тыя, што ёсць, — усе мы вечныя. Вечныя ў нашай мове, вечныя ў нашай гісторыі, вечныя ў беларускай зямлі, у беларускім слове»
Генадзь Бураўкін, 20 мая 2014